Нядзельнае казанне іерэя Ігара Данільчыка 16 лютага 2014 г.

Евангелле паводле Лукі, XV, 11-32

11 І Ён сказаў:  у аднаго чалавека было два сыны; 12 і сказаў малодшы з іх бацьку: бацька, дай мне належную частку маёмасці. І той падзяліў ім маёмасць. 13 І праз некалькі дзён, сабраўшы ўсё, малодшы сын адышоў у далёкую краіну і там растраціў маёмасць сваю, жывучы распусна. 14 Калі ж ён патраціў усё, настаў голад вялікі ў той краіне, і ён пачаў цярпець нястачу; 15 і, пайшоўшы, прыстаў да аднаго з жыхароў той краіны, а той паслаў яго на свае палі пасвіць свіней; 16 і ён жадаў напоўніць жывот свой ражкамі , якія елі свінні, але ніхто не даваў яму. 17 І, прыйшоўшы да розуму, сказаў: колькі наймітаў у бацькі майго маюць хлеба ўдосталь, а я з голаду гіну; 18 устану, пайду да бацькі майго і скажу яму: бацька, я саграшыў супраць неба і перад табою, 19 і ўжо не варты называцца сынам тваім; прымі мяне як аднаго з наймітаў тваіх. 20 І, устаўшы, пайшоў да бацькі свайго. І калі ён яшчэ быў далёка, убачыў яго бацька ягоны і зжаліўся; і, пабегшы, кінуўся на шыю яму і пацалаваў яго. 21 Сын жа сказаў яму: бацька, я саграшыў супраць неба і перад табою і ўжо не варты называцца сынам тваім. 22 А бацька сказаў рабам сваім: прынясіце найлепшае адзенне і апраніце яго, і дайце персцень на руку яго і абутак на ногі; 23 і прывядзіце ўкормленае цяля і зарэжце, будзем есці і весяліцца, 24 бо сын мой гэты быў мёртвы і ажыў, прападаў і знайшоўся. І пачалі весяліцца. 25 А яго старэйшы сын быў на полі; і калі, вяртаючыся, наблізіўся да дому, пачуў музыку і танцы, 26 і, паклікаўшы аднаго са слуг, пытаўся: што гэта такое? 27 Той жа сказаў яму: брат твой прыйшоў, і твой бацька зарэзаў укормленае цяля, бо здаровым яго спаткаў. 28 І ён разгневаўся і не хацеў увайсці. Бацька ж яго выйшаў і прасіў яго. 29 А ён сказаў бацьку ў адказ: вось, я столькі гадоў служу табе і ніколі загаду твайго не пераступіў, а ты мне ніколі не даў казляняці, каб я з сябрамі сваімі павесяліўся; 30 а калі прыйшоў гэты сын твой, што праеў тваю маёмасць з блудніцамі, ты закалоў яму ўкормленае цяля. 31 Ён жа сказаў яму: дзіця, ты заўсёды са мною, і ўсё маё — гэта тваё; 32 а ўзвесяліцца і ўзрадавацца трэба было, што гэты брат твой мёртвы быў і ажыў, прападаў і знайшоўся.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)