Відэа казаняў святароў Каложскага прыходу.
Глядзіце наш канал на Youtube
Відэа казаняў святароў Каложскага прыходу.
Глядзіце наш канал на Youtube
І вось, устаў нейкі законнік і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік! што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?
Ён жа сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
Той жа сказаў у адказ: “узлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю, і ўсім разуменнем тваім”, і “бліжняга твайго, як самога сябе”.
Іісус сказаў яму: правільна ты адказаў; рабі гэта, і будзеш жыць.
Але той, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Іісусу: а хто мой бліжні?
І вось прыйшоў чалавек, імем Іаір, які быў старэйшынам сінагогі; і, упаўшы да ног Іісуса, ён прасіў Яго ўвайсці ў дом яго, бо ў яго была адзіная дачка, гадоў дванаццаці, і яна памірала. Калі ж Ён ішоў, народ напіраў на Яго. І жанчына, якая мела кровацячэнне ўжо дванаццаць гадоў, і патраціла на лекараў усю маёмасць ды ні ў аднаго не магла вылечыцца, падышоўшы ззаду, дакранулася да краю вопраткі Яго;
І прыплылі ў зямлю Гадарынскую, што насупраць Галілеі.
Калі ж Ён выйшаў на зямлю, сустрэў Яго нейкі чалавек з горада, апантаны дэманамі з даўняга часу, і адзення не насіў ён, і ў доме не жыў, а ў магільных пячорах. Убачыўшы Іісуса і закрычаўшы, ён упаў перад Ім і моцным голасам сказаў: што Табе да мяне, Іісусе, Сыне Бога Усявышняга? малю Цябе, не муч мяне. Таму што загадаў Іісус духу нячыстаму выйсці з чалавека; бо доўгі час той хапаў яго, і звязвалі яго ланцугамі і аковамі, і сцераглі; але ён разрываў путы, і дэман гнаў яго ў пустыні. І спытаўся ў яго Іісус, кажучы: як імя тваё? Той адказаў: легіён; бо многа дэманаў увайшло ў яго. І яны прасілі Іісуса, каб не загадаў ім ісці ў бездань.
Адзін чалавек быў багаты і апранаўся ў парфіру і вісон, і кожны дзень раскошна банкетаваў. І быў адзін убогі, імем Лазар, які ляжаў перад варотамі яго, пакрыты язвамі, і хацеў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багача; а яшчэ і сабакі, прыходзячы, лізалі язвы яго.
Калі ж сабралася мноства народу із усіх гарадоў папрыходзілі да Яго, Ён сказаў прытчай:
І, калі праз некаторы час прыйшоў Ён зноў у Капернау́м праз некалькі дзён, і чу́тна стала, што Ён у доме. І адразу сабра́лася многа народу, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова. І прыйшлі да яго са спаралізава́ным, якога трымалі на руках чацвёра; і, не ма́ючы як наблі́зіцца да Яго з-за натоўпу, яны разабралі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, апусці́лі ў яе пасцель, на якой ляжаў спаралізава́ны. І, убачыўшы веру іх, Іісус кажа спаралізава́наму: