Сардэчна вітаю ўсіх вас і ад усёй душы віншую са святам Хрыстовага Нараджэння! Мы зноў становімся перад абліччам вялікай таямніцы Богаўцяле́снення, калі абяцаны старажытнаму народу Месія прыходзіць у свет як Сын Божы, Які стаў Сынам Чалавечым. Сам Бог ва ўсёй Сваёй Боскай велічы вырашыў як Чалавек пражыць наша чалавечае жыццё і як Чалавек увайсці і ў нашу чалавечую смерць. Каб апынуцца там, у гэтым пекле, і, здзейсніўшы над ім Сваю Пасхальную перамогу, адкрыць чалавеку шлях да збаўлення і жыцця вечнага.
Падрабязней...