Пропаведзь у нядзелю пасля Уздзвіжання

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, у  Нядзелю пасля свята  Уздзвіжання  Пачэснага і Жыватворнага Крыжа, згодна з богаслужбовым Уставам Праваслаўнай Царквы, падчас літургіі павінна быць прачытана Евангелле пра самаахвярнае нясенне свайго ўласнага жыццёвага крыжа, якое патрабуецца ад кожнага чалавека, што імкнецца ісці за Хрыстом.

Гасподзь нікога гвалтам не прымушае ісці за Сабой, але кож-наму пакідае свабоду ўласнага выбару – ісці ці не ісці ўслед за Ім.

За Хрыстом з радасцю пайшлі апосталы, мучанікі, прападоб-ныя, праведныя. Усе святыя ад старажытных часоў да сучаснасці з радасцю ахвяравалі дзеля Яго ўсімі асалодамі свету гэтага, самім сваім жыццём, і не былі ашуканыя ў сваім спадзяванні на Бога, атрымалі ў спадчыну ад Яго вечнае Царства Нябеснае і клічуць усіх нас да сябе.

“Адмоўся ад сябе, – кажа Гасподзь, – і вазьмі крыж свой, і ідзі за Мной”. Што значыць, адмовіцца ад сябе? Святыя айцы лічаць, што гэта значыць адмовіцца ад сваёй грэшнай волі, сваіх заганных схільнасцей і ўсякіх грахоўных жаданняў. Кажучы іншымі словамі, адмовіцца ад сябе азначае скарыцца перад воляй Божай.

“Вазьмі крыж свой і ідзі за Хрыстом”. Узяць свой крыж і ісці ўслед за Хрыстом, распяцца разам з Ім – вось сапраўдны шлях хрысціяніна. З гэтага і пачынаецца хрысціянства. Яго пачатак – адмаўленне ад сябе, барацьба з грахом, які, на жаль, жыве ў сэрцы кожнага з нас, распяцце разам з Хрыстом на сваім уласным жыццёвым крыжу, які дадзены кожнаму з нас Госпадам. Каб зразумець таямніцу Крыжа Хрыста, неабходна панесці свой крыж.

Возьмем свой крыж: будзем цярпліва пераносіць уласныя жыццёвыя выпрабаванні, хваробы, крыўды і абразы – усе праявы зла, якое пануе ў свеце гэтым і якое ўскладае на кожнага з нас свой крыж. Не станем наракаць на жыццё і лёс, а пойдзем за Хрыстом, бадзёра несучы свой крыж. Будзем жыць, працаваць з напружаннем сіл, з верай, з адданасцю волі Нябеснага Айца, ва ўсім выконваючы Яго святую волю, Яго запаведзі.

“Хто страціць душу сваю дзеля мяне, – гаворыць Збавіцель у сённяшнім Евангеллі, – той уратуе яе”. Гэта значыць, хто аддасць жыццё сваё за веру і Хрыста, той уратуе душу сваю для вечнага блажэннага жыцця.

Мы павінны ўсвядоміць простую ісціну: Царства Божае, гаворыцца ў Слове Божым, дасягаецца пэўнымі высілкамі і руплівай працай над сабой, якой могуць спадарожнічаць розныя спакусы і выпрабаванні, і толькі той, хто прыкладвае пэўныя намаганні, здольны яго дасягнуць. І ў гэтым і ёсць наша ўласнае годнае нясенне жыццёвага крыжа.

Вялікі і цяжкі гэты подзвіг! Але наперадзе ідзе Усемагутны Крыжаносец Хрыстос! Глядзіце на Яго! Ідзіце за Ім!

Калі на гэтым шляху, стомленыя і знясіленыя, мы ўпадзем пад цяжарам крыжа, Ён Сам падыдзе да нас, падыме і дапаможа несці гэты крыж!

Таму, калі мы пакланяемся Крыжу Хрыстову, няхай з глыбіні нашага сэрца выльецца шчырая малітва з просьбай, каб Гасподзь дапамог нам сілаю Пачэснага і Жыватворчага Крыжа Свайго годна несці і наш уласны жыццёвы крыж. Амінь.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)