Пропаведзь на Святое Богаяўленне, Хрышчэнне Хрыстова

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У пачатку кнігі Быцця мы чытаем, што над водамі насілася дыханне Божае і што з гэтых водаў узнікалі ўсе жывыя істоты. У Старым Запавеце мы бачым воды як вобраз жыцця, яны з'яўляюцца знакам міласці Божай, і ў святых кнігах воды ўяўляюць сабой вобраз ачышчэння, амавення, абнаўлення. І вось у гэтую ваду спускаецца, у яе апускаецца, з ёю злучаецца Бог, Які прыйшоў у свет для яго збаўлення і адраджэння.

Падрабязней...

Нядзеля пасля Нараджэння Хрыстова

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, у Нядзелю пасля Нараджэння Хрыстова, мы чуем евангельскае апавяданне аб уцёках Іосіфа і Прасвятой Дзевы з дзіцём Іісусам у Егіпет (Мф. 1:18-25). У гэтым апавяданні, акрамя Іосіфа, Марыі і Іісуса, ёсць яшчэ адна дзеючая асоба – цар Ірад. Менавіта ад яго гневу Святое Сямейства бегла ў Егіпет, менавіта ён вінаваты ў знішчэнні бязвінных немаўлятаў.

Падрабязней...

Нядзеля перад Ражджаством Хрыстовым (Нядзеля Святых Айцоў)

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Святыя айцы Аўраам, Ісаак і Іакаў у раю (Лона Аўраамава)Святыя айцы Аўраам, Ісаак і Іакаў у раю (Лона Аўраамава)У гэтую апошнюю нядзелю перад святам Нараджэння Хрыстова Святая Царква нагадала нам пра Святых Айцоў. Зусім нядаўна, літаральна тыдзень назад, мы з вамі ўспаміналі Святых Праайцоў. І тады мы казалі, што Праайцамі з’яўляюцца тыя старазапаветныя праведнікі, якія жылі вераю ў абяцанага Месію.

Святымі Айцамі былі таксама ветхазаветныя праведнікі, але толькі тыя, якія ўваходзілі ў радавод Хрыста Збавіцеля.

Падрабязней...

Пра пакліканых на святочную вячэру (Нядзеля святых праайцоў)

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння Святая Царква ўспамінае ўсіх святых праайцоў – тых людзей, якія верай і чаканнем прышэсця Хрыста – Месіі, жылі ў Старым запавеце. Да ліку праайцоў адносяцца ўсе старазапаветныя праведнікі, пачынаючы ад Адама і заканчваючы богаайцамі Іаакімам і Ганнай. Да ліку праайцоў належаць святыя прарокі, якія прадказвалі богаабранаму народу прышэсце ў свет чаканага Месіі.

Падрабязней...

Ацаленне дзесяцi хворых

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Вера твая ўратавала цябе! Але які сэнс схаваны ў гэтым слове – «вера»? Якая вера? Якое жыццё? Бо і мы таксама верым, але ці так, каб і нам пачуць рашучае слова: «Ідзі, ты ўратаваны!» Кароткае евангельскае слова звернутае да нас – прыйдзі і ўбач, навучыся выратаванню верай.

Чалавек без канца падбягае да Бога і патрабуе, патрабуе выгод: шчасця, дастатку, здароўя.

Падрабязней...

Як дасягнуць жыцця вечнага

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У простых, дзіцячых, Богу адданых сэрцах спачывае Гасподзь, а дзе няма гэтай дзіцячай прастаты, там і сэрца зачынена для Божай благадаці, нават калі чалавеку і здаецца, што ён сваімі добрымі справамі блізкі да Царства Нябеснага.

Такім быў і згаданы ў Евангеллі ад Лукі нейкі начальнік – багаты юнак, які спытаў Збавіцеля: «Настаўнік Добры! Што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?» (Лк.18:18).

Падрабязней...

Пра скрыўленую жанчыну

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, браты і сёстры, мы чулі евангельскае апавяданне пра цуд, які здзейсніў Гасподзь і Збавіцель наш Іісус Хрыстос. У дзень суботні ў сінагозе падчас малітвы сабралася мноства людзей, і сярод іх знаходзілася жанчына, якая хварэла на працягу васемнаццаці гадоў. Як апавядае апостал і евангеліст Лука, яна пакутавала хваробай скрыўлення пазваночніка: была скурчаная. Жанчына, якая на працягу васемнаццаці гадоў не магла выпрастацца зусім, была вылечаная боскай сілай Госпада Збавіцеля. Гэты выпадак, расказаны евангелістам Лукой, нагадвае нам аб цудоўным ацаленні, што адбываецца з кожным чалавекам, які на сваім жыццёвым шляху сустракае Хрыста.

Падрабязней...

Прытча пра неразумнага багацея

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Як гэта ні дзіўна, але часам багаборцы, самі, відаць, таго не жадаючы, гавораць праўду і аб сабе саміх і пра тых, хто натхняе іх на богазневажальныя справы. У адным з рэвалюцыйных расійскіх гімнаў пачатку дваццатага стагоддзя так прама і спяваецца: ««Вихри враждебные веют над нами, тёмные силы нас злобно гнетут…» Вось якія мы на самой справе! Не хаваючыся і не маскіруючыся, на ўвесь свет заяўляем, якога роду духі валодаюць нашымі душамі! Або, скажам, словы пра рэвалюцыю з паэмы «лепшага і найталенавітага», як назваў яго адзін тыран, паэта савецкай эпохі: «работа адовая будет сделана и делается уже»! Лепш і не скажаш: сапраўды – «работа адовая»!

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)