Казань настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў нядзелю 22 чэрвеня 2014 года

ДЗЕНЬ СВЯТЫХ РУСКАЙ ЗЯМЛІ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Праз два тыдні пасля свята Троіцы Царква ўшаноўвае памяць ўсіх святых Рускай зямлі, якое было ўсталявана ў 1918 годзе на Усерасійскім Царкоўным Саборы як адказ на пачаўшаяся тады адкрытае ганенне на рэлігію і Царкву ў нашай краіне.

Казань протаіерэя Георгія Роя ў нядзелю 15 чэрвеня 2014 года

ДЗЕНЬ УСІХ СВЯТЫХ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

“Я пайду ад вас, але вы прымеце сілу, калі Дух Святы сыдзе на вас”, – сказаў Хрыстос Сваім вучням перад Галгофай. І вось у дзень Пяцідзесятніцы Дух Святы сышоў на Апосталаў, увайшоў як сіла, якой прасякнута ўсё ўнутранае жыццё, і яны сталі далучанымі да Найвышэйшых Ведаў і прывялі да Хрыста свет. У гэты дзень рэальна ў бачным свеце адкрылася глыбіня і веліч свету нябачнага. З гэтага дня кіруемыя Духам Святым Апосталы і іх вучні – свяціцелі, мучанікі, вызнаўцы веры – адважна пайшлі ў свет і схілілі яго да ног Хрыста. Ім прысвечаны сённяшні нядзельны дзень. Збіраючы іх разам – тых, хто ўзаемна звязаны адзінай Верай і адзінай Любоўю да Хрыста, нягледзячы на тое, што належалі яны да розных расаў і народаў, да розных саслоўяў, – Царква ўслаўляе іх урачыстым гімнам, усклікаючы: ”Дзіўны Бог у святых Сваіх”.

ВIНШАВАННЕ Ў ДЗЕНЬ СВЯТОЙ ТРОIЦЫ, ПЯЦІДЗЯСЯТНІЦЫ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Пяцідзясятніца, беларуская школа, другая палова XVIII ст.Пяцідзясятніца, беларуская школа, другая палова XVIII ст.У свята Пяцідзесятніцы мы ўзгадваем падзею, якой завяршылася справа выратавання рода чалавечага. У гэты дзень Гасподзь паслаў на Сваіх вучняў Святы Дух, Які сышоў на іх у выглядзе вогненных языкоў. Хрыстос вучыў пра Царства Божае – і вось яно раскрылася! Хрыстос абяцаў, што Дух Божы адкрые Ісціну – і вось гэта здзейснілася.

Казань настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў нядзелю 1 чэрвеня 2014 года

Памяць айцоў Першага Усяленскага Сабору

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Айцы Першага Усяленскага СаборуАйцы Першага Усяленскага СаборуПасля святкавання Узнясення Гасподняга Святая Царква адзначае памяць айцоў Першага Усяленскага Сабору.

Сёння мы чулі евангельскае чытанне і чытанне з кнігі Дзеянняў святых апосталаў. Збавіцель наш, Гасподзь Іісус Хрыстос, у Сваёй першасвятарскай малітве перад крыжовымім пакутамі са слязьмі маліўся, каб сабраны Ім статак верных не быў разагнаны тымі ганеннямі, якія Ён прадбачыў у будучым, і з’яўленнем ў хрысціянскім асяроддзі ерэтыкоў.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)