Пра сляпога

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Мы чулі сёння апавяданне пра сляпога  ад нараджэння  чалавека. Самі мы не ведаем,  зыходзячы са свайго ўласнага  жыццёвага  вопыту, што  такое цялесная слепата, але мы можам уявіць, наколькі гэты чалавек быў быццам бы наглуха замураваным у самім сабе.

Мы не сляпыя фізічна, але шмат хто з нас замыкаецца ў сабе і становіцца зацятым.

Казань настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў нядзелю 18 траўня 2014 года

Пра самаранку

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння мы з вамі чулі ўрывак са Святога Евангелля, дзе апавядаецца пра гутарку Збавіцеля з самаранкай, якая адбылася каля старажытнага калодзежа. Святое Пісанне не называе нам імя гэтай жанчыны, але з Падання вядома, што звалі яе па-грэчаску Фаціна, што ў перакладзе азначае Святлана. І гэта не выпадкова, бо, сустрэўшыся з Хрыстом і прасвяціўшыся ад Яго святлом Ісціны, яна сама стала святлом і несла яго ў сваім жыцці, прасвятляючы ім усякага чалавека, які сустракаўся на яе жыццёвым шляху.

Казань настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў нядзелю 11 траўня 2014 года

Казань протаіерэя Георгия Роя ў нядзелю 4 траўня 2014 года

Cвятых жанчын-міраносіц

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, у Нядзелю трэцюю пасля  Пасхі, Праваслаўная Царква адзначае свята ў гонар святых жанчын-міраносіц і святых праведных Іосіфа Арымафейскага і Нікадзіма. Са Святога Пісання мы ведаем, што ўсе яны былі вучнямі Гаспада нашага Іісуса Хрыста. Праўда, што да Іосіфа і Нікадзіма, то яны былі тайнымі вучнямі Збавіцеля з-за страху перад іудзеямі.

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 27 красавіка 2014 года

Пра Фаму

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Ні Евангелле, ні Царква не вучаць, што памерлы Хрыстос быў біялагічна вернуты да жыцця такім самым, якім быў Ён да Сваёй смерці.  Ён уваскрэс у новым і слаўным вобразе:  Яго чалавечая прырода, паўстаўшая з мёртвых, была напоўнена вечным жыццём Царства Божага.

Цела Хрыстова пасля Уваскрасення  стала іншым, набыло новыя якасці: стала перамянённым, праслаўленым, духоўным – гэта значыць, цалкам падпарадкаваным Духу. Прастора і час не абмяжоўвалі Уваскрэслага Госпада. Збавіцель адначасова з’яўляўся ў розных месцах, праходзіў скрозь замкнёныя дзверы. Відавочна, Ён ужо не меў патрэбы ў зямной ежы, але, каб пераканаць вучняў у сваёй рэальнасці, спажываў яе перад імі. Цела Паўстаўшага з мёртвых Госпада захавала нанесеныя Яму раны і знявечанні. У гэтым мы бачым указанне на тое, што пакуты, подзвігі і ўсе годныя ўчынкі, зробленыя добрымі людзьмі, знойдуць сваё месца пры іх вечным праслаўленні.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)