Пасхальнае пасланне архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавысскага Арцемія

Хрыстос Сапраўды Ўваскрос! Гэта азначае, што ісцінна ўсё тое, чаму Ён вучыў. Існуе вышэйшая справядлівасць, дабро і вечнае жыццё. З моманту Хрыстова Ўваскрасення ўсё гэта становіцца рэальнасцю. З Уваскрасеннем Хрыстовым у свет прыходзіць сапраўдная свабода, якая становіцца асноваю жыцця Царквы. Царква ніколі не збочыць з таго шляху, якім прайшоў яе Заснавацель. Хрыстос дайшоў да Крыжа не змяніўшы Сваёй справе ўзвяшчаць Божую праўду і адчыняць людзям дзверы выратавання. Тое самае павінна здзяйсняць і Царква Божая, не паддаючыся аніякім спакусам, пагрозам, падману, паклёпам, аніякаму жаданню магутных сілаў гэтага свету прапанаваць ёй іншы шлях, заняць тую ці іншую палітычную пазіцыю.

Пропаведзь перад Плашчаніцай

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Адбылося тое, дзеля чаго Бог стаў чалавекам, дзеля чаго Сын Божы стаў сынам чалавечым: Збавіцель памёр на Крыжы.

Чалавек сваёй непаслухмянасцю пазбавіў сябе быцця разам са сваім Творцам – Тым, Хто дае жыццё, і апынуўся ў свеце, у якім пануюць пакуты і смерць. Чалавек захварэў. Грэх – гэта не столькі віна, не столькі злачынства супраць Закона Божага і яго парушэнне, колькі хвароба душы. І вось, каб ацаліць гэту хваробу, Бог успрымае наша чалавечае цела, каб аднавіць яго ў першасным – непашкоджаным, чыстым – выглядзе.

Казань настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў Вербную нядзелю 13 красавіка 2014 года

Казань наятаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў нядзелю 6 красавіка 2014 года

У Каложы абмеркавалі шляхі ўзаемадзеяння царквы і СМІ

31 марта 2014 года. У Каложы абмеркавалі шляхі ўзаемадзеяння царквы і СМІУ Гродна адзначылі 3-ох годзе праваслаўнага часопіса “Пакаленне” і прэзентавалі новы нумар, прысвечаны праблемам праваслаўных. Прэс-канферэнцыя з гэтай нагоды адбылася ў царкоўна-прыхадскім комплексе Каложскай царквы.

Гродзенскі праваслаўны часопіс "Пакаленне" упершыню выйшаў ў 2011 годзе дзякуючы заснавальніку іерэю Антонію Семілету, які на той момент выконваў функцыю рэдактара. З 2012 года галоўным рэдактарам выдання стала журналіст Алена Бабіч. Афіцыйны статус духоўна-асветніцкага СМІ "Пакалене" набыў у 2013 годзе. Гэта адзіны глянцавы часопіс праваслаўнага кірунку ў Гродне. На яго старонках асвятляюць не толькі рэлігійныя тэмы, але і сацыяльныя, культурныя, філасофскія.

Казань настаяцеля протаіерэя Аляксандра Балоннікава ў нядзелю 30 сакавіка 2014 года

Святар г.Белаазёрска іерэй Ігар Васько мае патрэбу ў лячэнні сына

Косця ВаськоКосця ВаськоШаноўныя наведнікі сайта! Святар Свята-Серафімаўскага  храма г. Белаазёрска іерэй Ігар Васько мае вялікую патрэбу ў матэрыяльнай дапамозе  дзеля правядзення дарагой аперацыі свайго сына Косці. Давайце падтрымаем айца Ігара і акажам магчымую дапамогу ў надзеі на выздараўленне хлопчыка.

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 23 сакавіка 2014 года

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)