Калядкі

Адной са старадаўніх народных традыцый святкавання Раства Хрыстовага на нашай зямлі з’яўляецца спяванне калядных песень – калядак. Іх пачыналі спяваць на Куццю – вечар перад Раством, і працягвалі да свята Хрышчэння Гасподняга (Вадохрышча). Увесь гэты перыяд таксама называўся Каляды. Адна з версій паходжання слова «каляды» агучваецца М.В.Гогалем у аповесці «Ноч перад Раством», дзе аўтар паведамляе пра тое, што гэта слова паходзхіць ад нейкага дзеда Каляды, якога людзі прымалі за  бога. Навукова-гістарычнае тлумачэнне паходжання калядак хаваецца, перад усім, у імкненні пераадолець паганскія вераванні, якія ўсё яшчэ існавалі ў народзе. Дзеля гэтага народным традыцыям надаваўся хрысціянскі сэнс.

Падрабязней...

Віншаванне са святам Нараджэння Хрыстова Высокапраасвяшчэннейшага Арцемія, архіепіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага

Свет, у які прыйшоў Хрыстос, каб выратаваць яго ад граху, не захацеў прыняць свайго Збавіцеля. Таму і месца для Яго не знайшлося нідзе, нават у гасцініцы, і Прасвятая Багародзіца нарадзіла Сына Божага ў пячоры.

Сёння нам гэта карціна здаецца ідылічнай: у пячоры сярод хатніх жывёл нараджаецца Богадзіцятка. Але на самой справе гэта было страшна: пячора, якая служыла хлявом для жывёлы, стала месцам з’яўлення ў свет Збавіцеля. Нічога лепшага, акрамя хлява, свет не падрыхтаваў для Яго. Згодна са старажытным паданнем, у час нараджэння Сына Божага побач з Ім знаходзіліся вол і асёл, нібы ў знак таго, што “вол ведае ўладара свайго, і асёл яслі гаспадара свайго, а Ізраіль не ведае Мяне, народ Мой не разумее Мяне (Ісаі 1:3). Цар Ірад, цар таго народа, які першы сярод іншых народаў павінен быў прыняць Месію, шукае Богадзіця, каб знішчыць Яго.

Падрабязней...

Нядзельнае казанне протаіерэя Георгія Роя 5 студзеня 2014 г.

Евангелле паводле Матфея 1:1-25

Падрабязней...

Бо з намі Бог!

Чалавек, як вядома, быў створаны паводле вобраза і падабенства Божага. Аднак з-за свайго  нядбайства чалавек пакінуў Бога ў выніку грэхападзення і доўга знаходзіўся ў палоне д’ябла. Асабліва гэта адчуваецца напярэдадні Свята Божага Нараджэння, перад прышэсцем Збавіцеля, калі злы вельмі актыўна ўмешваецца ў жыццё чалавека, каб не даць яму сустрэцца з Богам. Мімаволі прыгадваецца сюжэт гогалеўскага твора «Ноч перад Ражджаством», калі ведзьма і чорт усяляк робяць рознага кшталту супрацьпраўныя дзеі, каб перашкодзіць людской радасці праслаўлення Бога.

Падрабязней...

Нядзельнае казанне протаіерэя Аляксандра Балоннікава 29 снежня 2013 г.

Евангелле паводле Лукі, 14:16-24

Падрабязней...

Сямейны цэнтр "Рамонак" распачынае ў Каложы цыкл сустрэч "Азбука здароўя"

Семейный центр "Рамонак" пры Свята-Іаана-Прадцечанскім храме г.Гродна распачынае цыкл сустрэч "Азбука здароўя": як захаваць здароўе сям'і; стварэнне псіхаэмацыйнага камфорту ў сям'і пры дапамозе найпрасцейшых прыёмаў дызайну. Сустрэчы плануецца праводзіць на базе Каложскага царкoўна-прыхадскога комплексу

Тэлефон сямейнага цэнтру +375 29 280 50 88

 

Нядзельная казань протаіерэя Георгія Роя 22 снежня 2013 г.

Святое Евангелле паводле Лукі, 8:16-21.

Падрабязней...

Каложскі дыярыуш. 17.12. Братэрства любіце. Віншуем рэдактара. Патоп. Рыцарскі верш і паэтычная спрэчка.

Сардэчна ўсіх вітаю!

Сённяшнюю старонку дыярыуша пачну са словаў апостала Пятра: “Братэрства любіце…” (1 Пт. 2, 17). Ды і як яго можна не любіць, калі яго хоць раз адчуеш?! Жыццё ў царкве і павінна быць такім братэрствам. Дзякую Богу, сёння адбылася цудоўная сустрэча з братамі і сёстрамі на нашых традыцыйных біблейскіх чытаннях. І разглядалі сёння менавіта другі раздзел з паслання ап. Пятра, дзе і гучыць гэты заклік. Братэрскі дух сустрэчы вызначыўся і супольнай малітвай, і паглыбленнем у Слова Божае, і віншаваннямі з нагоды дня нараджэння рэдактара нашага каложскага сайта – Мікалая. Яшчэ раз хачу выказаць шчырую павагу Мікалаю і пажадаць чакаемых і нечаканых дароў Божых!

Сам дзень выдаўся насычаным.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)