16.12. 2013 Каложскі дыярыуш. Пра рассеянасць і цэласнасць. Дзень народзінаў. Сустрэча з уладыкаю. Каложа і журналісты. Наймалодшы калажанін - Андрэй. Асцярожна - лёд!

Вітаю, шаноўныя чытачы Каложскага дыярыуша! Прыспела чарговая староначка дзённіка. Жыццё нашае, як заўсёды, вельмі насычанае. Заканчваецца яшчэ адзін год нашага жыцця. А канец года – гэта заўсёды падвядзенне вынікаў, справаздачы і цэлы ворах справаў, якія тэрмінова патрэбна закончыць. За ўсёй гэтай мітуснёй цяжка сканцэнтравацца на малітве, на духоўным самавыхаванні, а гэта так важна падчас посту і падрыхтоўкі да радаснага свята Ражджаства Хрыстова. Адным словам, адчуваецца нейкая раздробленасць і справаў, і думак, і пачуццяў. У такім стане разумееш, як патрэбна хрысціяніну духоўная цэласнасць ці, інакш кажучы, дабрадзецель цаламудрыя (уменне захоўваць сваю цэласнасць).

10 снежня адзначыў свой 35 дзень нараджэння. Атрымаў мноства самых цёплых віншаванняў. Яшчэ раз хачу падзякаваць усім маім дарагім сябрам за сардэчныя адносіны і за вашыя малітвы! Самыя, мабыць, радасныя для мяне віншаванні былі ад маіх былых студэнтаў-семінарыстаў. З гэтага года я пакінуў выкладанне ў семінарыі. І тым больш прыемна атрымаць словы віншавання і падзякі ад братоў, з якімі я імкнуўся дзяліцца не толькі нейкімі ведамі, але і асабістымі пачуццямі, досведам хрысціянскага жыцця і святарскага служэння. І віншаванні гэтыя - сведчанне таго, што праца мая ўсё ж такі не была дарэмнай.

Падрабязней...

Нядзельная казань іерэя Ігара Данільчыка 15 снежня 2013

Евангелле паводле Лукі, 18:18-27

І спытаўся ў Яго нейкі начальнік, ка́жучы:

- Настаўнік Добры! што мне рабіць, каб унасле́даваць жыццё вечнае?

Сказаў жа яму Іісус:

Падрабязней...

Выстава «Пакліканыя» ў Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii

Выстава «Пакліканыя» у Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгiiВыстава «Пакліканыя» у Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii12 снежня святары Каложскай царквы – настаяцель протаіерэй Аляксандр Балоннікаў і клірык протаіерэй Георгій Рой прынялі ўдзел у адкрыцці выставы пад назвай “Пакліканыя” ў Гродзенскiм дзяржаўным музеi гiсторыi рэлiгii. «Пакліканыя» - менавiта так успрымаюцца тыя, чыё жыццё з’явiлася ззяннем святасці для нашчадкаў. Яны пакліканыя Богам да любові і праўды. Прадстаўленую экспазіцыю падрыхтавала Людміла Русецкая. Менавiта яна і распавяла прысутным пра саміх святых - пакутнiкаў, апосталаў, прарокаў, святароў, якiя гасцiнна сустракалi сваiх наведвальнiкаў, пра тых, хто сваiм жыццём падцвердзiў пачуты аднойчы заклiк Божы.

Падрабязней...

Навукова-практычная канферэнцыя «III Каложскія адукацыйныя чытанні»

Навукова-практычная канферэнцыя «III Каложскія адукацыйныя чытанні»Навукова-практычная канферэнцыя «III Каложскія адукацыйныя чытанні»

10 снежня 2013 года на базе гімназіі №2 г.Гродна адбылася навукова-практычная канферэнцыя «III Каложскія адукацыйныя чытанні».  Мэтай чытанняў з'яўляецца духоўнае, этычнае, грамадзянскае, культурнае развіццё і асвета навучэнцаў, падсумаванне, абагульненне і распаўсюджванне досведу ў сферы фармавання духоўнай культуры, фармавання досведу эмацыйна-каштоўнасных адносін, развіццё творчых здольнасцей удзельнікаў адукацыйнага працэсу. У якасці арганізатараў чытанняў выступілі: аддзел адукацыі, спорту і турызму Гродзенскага аблвыканкама, Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт і Гродзенская епархія Беларускай Праваслаўнай Царквы.

 

Падрабязней на сайце Гродзенскай епархии

Сюжэт тэлеканала Гродна Плюс пра Каложскую пошту

Нядзельная казань протаіерэя Аляксандра Балоннікава 8 снежня 2013 г.

 

Евангелле паводле Лукі 13:10-17

Падрабязней...

Казань на свята Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы а. Аляксандра Балоннікава 4 снежня 2013

Нядзельная казань протаіерэя Аляксандра Балоннікава. Пачатак Піліпаўскага посту

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)