Нядзельная казань протаіерэя Аляксандра Балоннікава. Пачатак Піліпаўскага посту

27.11. Серада. Ідзі і пабач. Пачатак пасту. Рацыянальнае інтэрв’ю. Дарослы сямігадовы чалавек. Людзі на крызе.

Сёння фактычна пачаўся Ражджэственскі пост. Служылі Літургію. Евангельскае чытанне пра прызыванне апостала Філіпа і Нафанаіла - адзін з маіх улюбёных евангельскіх тэкстаў. Філіп заклікае Нафанаіла пайсці да Іісуса. Ён перакананы, што Іісус – Месія. Нафанаіл – скептык. Філіп, відаць, пачаў нешта тлумачыць, але зразумеў, што ў выпадку з Нафанаілам гэта бессэнсоўна. І вось апошні самы моцны аргумент: “Ідзі і пабач”. І Нафанаіл убачыў Таго, каго ўбачыць не чакаў – Цара Ізраілева Месію-Хрыста.

З досведу свайго святарскага служэння ведаю, што гэты метад працуе. Бывае тлумачыш, спрачаешся, даказваеш і потым як апошні аргумент – пачытай Евангелле, папрысутнічай на Літургіі. Невядома, што адбываецца з чалавекам падчас таго чытання Слова Божага ці прысутнасці на Літургіі, але часта здаралася так, што пасля гэтага ўсе мае важкія аргументы былі ўжо непатрэбнымі. Ідзі і пабач!

25-26.11 Каложскі дыярыуш. Аглашэнныя. Малітва як у манахаў-калажан. Дзень святарскага нараджэння. З такімі Бог! Цяжкія чытанні.

25.11. Панядзелак.

Панядзелак адзначыўся трыма сустрэчамі. Перадхрышчальная размова з Людмілай, якая рыхтуецца прыняць Таінства святога Хрышчэння ў дзень Увядзення Прысвятой Багародзіцы - 4 снежня. Гэта ўжо трэцяя наша катэхізічная сустрэча. Тэма яе: хрысціянскае жыццё. Гаварылі пра малітву асабістую і абшчынную, пра ўдзел у Літургіі і пра споведзь, пра пасты, пра справы міласэрнасці і інш. Людміла – чалавек у сталым узросце і вельмі свядома падыходзіць да гэтага жыццёвага кроку. Акрамя нашых размоў, чытае адпаведную літаратуру і слухае аўдыёлекцыі.

Вечарам таксама перадхрышчальная размова з Хрысцінай. Яна маладая і прыгожая дзяўчына. Уверавала ў Хрыста і жадае жыць хрысціянскай верай. Гэта была другая нашая сустрэча. Хрысціна прачытала Евангелле ад Лукі і ад Мацвея. Пачала чытаць іншыя новазапаветныя кнігі.

Настаяцель Каложскага храма ўзяў удзел у літургіі на востраве Кіпр

24 лістапада 2013 года настаяцель Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы г.Гродна протаіерэй Аляксандр Балоннікаў узяў удзел у літургіі на востраве Кіпр. На набажэнстве ў Палурыатысскім храме г.Нікосіі а.Аляксандр суслужыў Блажэннейшаму Архіепіскапу Новай Юсцініаны і ўсяго Кіпра Хрызастому ІI.

Казань іерэя Ігара Данільчыка на нядзельнае евангельскае чытанне 24.11.2013

Евангелле паводле Лукі, 10:25-37.

І вось, устаў нейкі законнік   і, спакушаючы Яго, сказаў: Настаўнік! што мне рабіць, каб унаследаваць жыццё вечнае?
Ён жа сказаў яму: у законе што напісана? як чытаеш?
Той жа сказаў у адказ: “узлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёй душою тваёю, і ўсёй сілаю тваёю, і ўсім разуменнем тваім”, і “бліжняга твайго, як самога сябе”.
Іісус сказаў яму: правільна ты адказаў; рабі гэта, і будзеш жыць.
Але той, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Іісусу: а хто мой бліжні?

23-24.11. Каложскі дыярыуш

23.11. Субота. Адбылася яшчэ адна Літургія на роднай мове. Беларуская літургія ў кожную суботу – новая традыцыя нашага каложскага прыходу. Па-беларуску служым таксама і кожную першую нядзелю месяца. Асабліва радасна за тых, каму такое набажэнства сапраўды патрэбнае.

Пасля Літургіі хрышчэнні і бацькоўскі сход у нашай нядзельнай школе. Ёсць неабходнасць перагледзець вучэбныя праграмы і ўвогуле падыходы да выкладання. Тое, што было добра 10 гадоў таму, цяпер ужо не адпавядае выхаваўчым патрэбам. Вельмі важна нам было пачуць бацькоў і іх ацэнку работы школы. Размова атрымалася вельмі шчырая. Больш мабільнасці. Дзеці дрэнна ўспрымаюць лекцыйную форму заняткаў. Непасрэдны ўдзел дзяцей у набажэнстве, не толькі хлопчыкаў, але і дзяўчынак. Спевы. Вырабы ўласнымі рукамі. Паломніцтвы і паходы. Размовы са святарамі. Арганізацыя святаў. Бацькі чакаюць, што ў нядзельнай школе дзеці змогуць сфарміраваць нейкі стрыжань свайго светапогляду і маралі. Навучанне пры царкве павінна дапамагчы ім пазбегнуць згубных уплываў сучаснасці на іх дзяцей. Працаваць сапраўды ёсць над чым. Божа, дапамажы!

22.11. Каложскі дыярыуш.

Сардэчныя прывітанні ўсім чытачам дыярыуша! Падзяка Госпаду, прайшоў яшчэ адзін дзень Боскай міласці! Дзень, як здаецца, плённы, насычаны і цікавы.

Сёння з самага ранку непераадольна пацягнула на шпацыр па горадзе, які прачынаўся і спяшаўся на працу. Ёсць асаблівая прыгажосць у позневосеньскай крыху туманнай раніцы. Маршрут быў такім: Каложа – набярэжная Нёмана – пад’ём да Новага Замку – Савецкая плошча – Савецкая вуліца – Віленская вуліца – Віленскі завулак – Лермантава – Каложа. Такі паход прыдаў бадзёрасці на ўвесь дзень. Сёння вянчалі – апошні дзень года, калі можна было пабрацца царкоўным шлюбам. Перад Богам засведчылі сваю ўзаемную любоў шэсць пар маладых. Дай Божа ім захаваць і памножыць самы цудоўны Твой дар – дар любові.

Вечарам у Каложы адбылася сустрэча з гарадзенскімі мастакамі, якія прыйшлі пазнаёміцца з выставай ікон. Сустракаў гасцей а. Аляксандр, а. Ігар сустракаўся з тымі, хто рыхтуецца да хрышчэння, а я накіраваўся ў галерэю “Крыга”, дзе адбылася прэзентацыя кнігі Аллы Петрушкевіч пра Наталлю Арсеньеву. Упершыню наведаў “Крыгу”. Спадабаліся і інтэр’ер, і атмасфера. Я аддаю перавагу прозе, і не часта бывае, што мяне кранае паэзія, але сёння такое адбылося. Вялікі дзякуй тым, хто чытаў вершы. Мне больш цікавая была сама постаць Н. Арсеньевай, чым яе творчасць, але вершы сапраўды цудоўныя. Асобыя кампліменты аўтарцы кнігі і вядучай Алле Мікалаеўне! Яе беларуская мова як вельмі прыгожая песня. Сустрэў калажан. Прывітанне Мікалаю, Інне з Міхалінкай, Кацярыне. У прэзентацыі прымаў самы актыўны творчы ўдзел яшчэ адзін наш брат – іпадыякан кафедральнага Сабора, студэнт філфака Дзмітрый.

Пасля прызентацыі яшчэ паспеў і на размову з гарадзенскімі мастакамі, якія завіталі ў Каложу. Такім чынам, за адзін вечар дзве насычаныя культурныя падзеі. Сапраўды Дух Святы дыхае не толькі ў царкве, але і ў культуры, і ў творчасці. Цудоўна, калі творцы чэрпаюць з гэтай Крыніцы. Дарэчы Бог-Творца ў старажытнагрэчаскім арыгінале Бібліі называецца “поэтос” – паэт.

Добрых выходных!

Протаіерэй Георгій Рой

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)