Казанне ў нядзелю 3 лістапада

   

Евангелле паводле Лукі, 16:19-31.

Адзін чалавек быў багаты і апранаўся ў парфіру і вісон, і кожны дзень раскошна банкетаваў. І быў адзін убогі, імем Лазар, які ляжаў перад варотамі яго, пакрыты язвамі, і хацеў насыціцца крошкамі, што падалі са стала багача; а яшчэ і сабакі, прыходзячы, лізалі язвы яго.

Казанне ў нядзелю 27 кастрычніка

 

Евангелле паводле Лукі, 8:5-15.

Калі ж сабралася мноства народу із усіх гарадоў папрыходзілі да Яго, Ён сказаў прытчай:

Каложскі дыярыуш. Вяртанне.

Вітаю вас, шаноўныя браты і сёстры, чытачы  каложскага дыярыуша! Даўно ўжо мы не адгортвалі старонак нашага дзённіка. Атрымалася тое, што звычайна бывае з дзённікамі. Хто спрабаваў іх весці, ведае пра гэта дакладна. Цяжка бывае трымацца рэгулярнасці запісаў то з-за недахопу часу, то з-за стомленасці, але, праўду кажучы, галоўная прычына – недахоп самадысцыпліны. Пост - найлепшы час, каб заняцца самавыхаваннем. Ды і думкі падчас посту неяк прасвятляюцца. Даўно ўжо заўважыў, што калі пашчуся, павялічваецца працаздольнасць і плённасць тых справаў, за якія бяруся.

Вялікі перапынак атрымаўся з часу апошняга майго запісу (19 чэрвеня). Патрэбна хаця б з большага ўсталяваць пераемнасць падзей.

Што было?

Падарожжа на Аўгустоў

Паважаны чытач, з радасцю дзялюся з  Вамі сваімі ўражаннямі ад нашага агульнага падарожжа на Аўгустоў… А ўсё пачыналася так… Айцец Георгій прапанаваў нарнійцам здзейсніць невялічкі паход на Аўгустоў разам з калажанамі – дзяўчынкамі і хлапчукамі, якія вучацца ў васкрэснай школе пры Каложскай царкве. Мы з дзецьмі адразу ж згадзіліся! І не пашкадавалі!

Дамова сустрэцца 26 чэрвеня, у сераду, а 12 каля Каложы… Прыходзім з дзяўчынкамі і знаёмімся адразу з Дашай і Юрай… Усміхаемся…

Гэта наша першае сур’ёзнае падарожжа…  І мы хвалюемся, незаўважна для  ўсіх!

12.00: нашыя рэчы і палаткі спакаваныя ў машыны, молімся… І едзем…

Надвор’е цудоўнае: прахладны дзянёк, воблачкі плаваюць па небе, трошкі крапае дожджык.. І нам усё падабаецца!

Каложскі дыярыуш. 18.06-19.06. Давід і Матфей. Разведка на Аўгустоўскі канал. Елізавета і Яўгеній. Беларус-японец. Супрацьпаветраная абарона ў Каложы. Хрыстос - нашае святло.

Аўторак быў звычайным, але выключна плённым рабочым днём. Пасля доўгага перапынку зноў узяўся за старажытнагрэчаскую мову. Задавальненне. Рыхтуюся да паступлення ў агульнацаркоўную дактарантуру. Далей - цякучыя справы па прыходзе. Падрыхтоўка да біблейскіх чытанняў. Напісанне новых праграм для магістратуры Мінскай духоўнай акадэміі.

У гэты дзень а. Ігар пахрысціў двух блізнятак, народжаных сямімесячнымі. І адзін, і другі ў рэанімацыі. Цяжкі стан. Памаліцеся за немаўлятак Давіда і Матфея.

Вечарам разам з Мікалаем - паважаным рэдактарам нашага сайта і з прыхаджанкай Нікай адправіліся ў разведку на Аўгустоўскі канал, куды збіраемся пайсці з юнакамі і дзяўчатамі нашага прыхода. Там я быў упершыню. Уражаны. Асабліва спадабаліся Кавеня і Яндрэня – лясныя азёры. Вельмі спадабаўся Сапоцкін. Увогуле ў гэтым куточку нейкая іншая Беларусь.

Каложскі дыярыуш. 15.06-17.06.

Вітаю Вас, дарагія браты і сёстры!

Думка, з якой жыў гэтыя дні - жыццё і  адносіны з людзьмі даражэйшыя за ўсе нашыя неадкладныя справы. Заўважыў, што людзі неяк саромеюцца заняць адзін у аднаго больш часу на размову, чым гэтага патрабуе абмяркаванне нейкай справы. Здаецца, мы пачынаем адвыкаць ад таго, што можна пагутарыць, як кажуць, “па душах” ці проста пра нейкія ўражанні, перажыванні… Асабліва небяспечная гэтая тэндэнцыя ў стасунках паміж хрысціянамі. Мы - сям’я дзяцей Божых і жыць мы павінны не толькі нашымі паўсядзённымі справамі, але,  як і ў кожнай нармальнай сям’і, патрэбна дзяліцца адно з адным тым, што на сэрцы. Разам радавацца і разам сумаваць.

Якімі былі гэтыя дні?

Каложскі дыярыуш. Узнясенне. Вільня-Жыровічы-Гродна. Школа экскурсаводаў. Крадзеж.

Вітаю Вас, шаноўныя браты і сёстры! Са святам Узнясення Госпада нашага Іісуса Хрыста!

Нашу чалавечую прыроду Хрыстос увазнёс на прастол УСЯВЫШНЯГА. Гэта і ёсць першааснова сапраўднага гуманізму. Мы ня проста адзін з выпадковых біялагічных відаў. Наша прырода ў Хрысце ўз'яднана з Творцам Сусвету. Таму і шануем мы асобу чалавека, яго духоўна-цялесны склад, яго жыццё і свабоду. Хрыстос увазнёсся дзеля таго, каб на чалавечую прыроду сышоў Святы Дух як новы пачатак жыцця людскога роду. Ён увазнёсся, але прыбывае неадступным ад нас, як і спяваем мы у святочным трапары.

Сёння адбыліся чарговыя чытанні. Няпростыя, але ў нейкім сэнсе натхнёныя. Не рыхтаваліся, але, як вядома, Слова Гасподне жыватворнае.

Сёння ранкам быў яшчэ ў Вільні. Ездзілі сям’ёй да радні нашае. Дык вось, ранкам Вільня, потым на Жыровічы, а каля гадзіны дня быў ужо ў Гародні.

Каложскі дыярыуш. Наведванне архіпастыра. Новы дыякан-калажанін. Барыса-Глебскае паломніцтва. Першы досвед беларускай літургіі. Ларыса Геніюш – беларускі Салжаніцын.

За мінулы з апошняга запісу час жыццё нашага прыходу было даволі такі насычанным. Па-першае, наш прыход наведаў наш архіпастыр уладыка Арцемій і пад час літургіі адбылася хіратонія ў дыяканы выхаванца нашага прыходу Дзмітрыя Паўлюкевіча. У той жа вечар адбыўся чарговы выпуск нашай васкрэснай школы. Дамовіліся з выпускнікамі рэгулярна сустракацца.

Другой важнай падзеяй можна назваць паломніцтва з вучнямі васкрэснай школы па Барыса-Глебскім храмам Панямоння. Адправіліся мы ад нашага храма і спачатку наведалі старажытны Барыса-Глебскі храм у вёсцы Накрышкі Дзятлаўскага раёну. У гэтай царкве я служыў прыхадскім святаром амаль 5 гадоў. За гэты час даследваў багатую і цікавую гісторыю гэтага храма і ўсяе мясцовасці. Здаецца, найбольшую радасць у дзяцей выклікала мажлівасць паспрабаваць сябе як званароў на накрышскай званіцы. Усе жадаючыя падымаліся да званоў і выбівалі свае перазвоны і благавесты. З Накрышак накіраваліся да Барыса-Глебскай царквы у Наваградку, якая стаіць, дарэчы на падмурку 12 стагоддзя. Тут адслужылі малебен да нашых нябесных пакравіцеляў святых князёў Барыса і Глеба. Наведалі Наваградскае замчышча. Уявілі з дзецьмі, што мы абаронцы замку і на нас і на наш замак ідуць грамады ворагаў. Адным словам было цікава. Навагрудак спадабаўся. З Навагрудку накіраваліся у Лаўрышава там чакаў нас мой аднакурснік па Семінарыі айцец Еўсевій – намеснік манастыра. Малітва, трапеза, экскурсія па манастыру, купанне ў купелі, прыгожае наваколле і атмасфера сапраўднага манастырскага жыцця. Накупіўшы манастырскага хлебу накіраваліся да Гародні.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)