Евангельскае чытанне. Вылячэнне спаралізаванага. Сын Чалавечы ёсць Бог, які можа дараваць грахі

Евангелле паводле Марка 2:1–12. – Зачала 7
[Вылячэнне спаралізаванага]

 

І, калі праз некаторы час прыйшоў Ён зноў у Капернау́м праз некалькі дзён, і чу́тна стала, што Ён у доме. І адразу сабра́лася многа народу, так што не ўмяшчаліся ўжо і пры дзвярах, і Ён казаў ім слова.  І прыйшлі да яго са спаралізава́ным, якога трымалі на руках чацвёра;  і, не ма́ючы як наблі́зіцца да Яго з-за натоўпу, яны разабралі дах над тым месцам, дзе Ён быў, і, зрабіўшы дзіру, апусці́лі ў яе пасцель, на якой ляжаў спаралізава́ны. І, убачыўшы веру іх, Іісус кажа спаралізава́наму:

Падрабязней...

Апостальскае чытанне на сёння і тлумачэнне

Пасланне ап. Паўла да Яўрэяў 1:10–2:3. – Зачала 304
[Перавага людзей над анёламі]

"У пачатку Ты, Госпадзе, заснаваў зямлю, і нябёсы - справа рук Тваіх; яны загінуць, а Ты застанешся вечна; і ўсе спарахнеюць, нібы вопратка, і як адзенне згарнеш іх, і зменяцца; але Ты той самы і гады Твае не скончацца."
(Псалом 101:26-28)

Больш за тое, ці калі-небудзь  каму з анёлаў сказаў Бог:

"Сядзі праваруч Мяне
пакуль пакладу Тваіх ворагаў
падножжам нагам Тваім"?
(Псалом 109:1)

Ці ж ня ўсе яны службовыя духі, пасыланыя на служэнне тым, якія маюць атрымаць у спадчыну спасенне?

Таму мы павінны быць асабліва ўважлівыя да чутага, каб не аднясло нас цячэннем, бо, калі праз анёлаў абвешчанае слова [старазапаветнага Закону] было цвёрдае, і ўсякі пярэступ і непаслухмянасць мелі справядлівую адплату, дык як мы [людзі Новага Запавету] здолеем пазбегнуць [пакарання], не дбаўшы пра вялікае выратаванне, якое, спачатку абвешчанае Госпадам, было ў нас умацавана тымі, якія чулі ад Яго [вучнямі]?

Падрабязней...

30.03.13 Цяжкая дарога. Тры новых Хрыстовых воіна. Сербы і партугальцы. Лоўля рыб. Іаанн і Пётр. Шлюбныя размовы.

Вітаю, браты і сёстры! Ну і дзень выдаўся. Пад’ём 5.30. Выезд з Жыровіч да Гродна. Дарога была дрэннай і ехаць было цяжка. Але неяк дабраўся і на пачатку дзявятай быў ужо ля Каложы. Споведзі. Пасля службы цякучыя справы, размовы. Была хвілінка на чай з коржыкам. Хрышчэнні. Сёння нашае хрысціянскае войска папоўнілася на тры чалавека: Елізавета, Дзьмітрый і Данііл. Дзеткі былі больш-менш спакойныя, і таму можна было нармальна чытаць малітвы і нешта тлумачыць хросным бацькам і прысутным.

Сустрэчы ў Каложы. Удзельнікі канферэнцыі па актывізацыі жыцця састарэлых людзей. Сярод іх была адна сербка. Горача павітаў яе і па-братэрску абняў. Вельмі я паважаю сербаў і люблю іх краіну. Ад Каложы беларускае прывітанне ў хуткім часе дасягне Сербіі. Няхай Бог бароніць сербскую землю!

Падрабязней...

28-29 сакавіка

Вітаю вас, паважаныя чытачы Дзённіка жыцця прыхода святых дабраверных князёў і страстацерпцаў Барыса і Глеба г.Гродна! Як вам напэўна вядома з папярэдніх запісаў, зробленых  айцом Георгіем, наш настаяцель гэтымі днямі знаходзіцца ў Жыровічах, дзе займаецца навуковай і выкладчыцкай дзейнасцю ў Духоўнай акадэміі і семінарыі. На прыходзе застаўся я – клірык Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы г.Гродна святар Ігар Данільчык.

Дзень 28 сакавіка выдаўся адносна спакойным. Раніцай мне давалося з’ездзіць на вуліцу імя Максіма Горкага, дзе знаходзіцца Гродзенская абласная тэле- і радыёстудыя. Справа ў тым, што Гродзенская праваслаўная епархія разам з Гродзенскім абласным радыё рэалізуе сумесны праект: святары праваслаўных храмаў г.Гродна выступаюць з казаннямі ў радыёэфіры кожную суботу ў 18.50 па правадной сетцы вяшчання. У гэту суботу мая чарга прапаведаваць, таму ў чацвер быў запіс пропаведзі, прысвечанай Нядзелі 2-й Вялікага посту, калі Царква адзначае памяць свяціцеля Грыгорыя Паламы, архіепіскапа Фесаланіцкага.

Падрабязней...

26-27 сакавіка

Час у гэтыя дні быў вельмі насычаным рознымі падзеямі і сустрэчамі. Аўторак 26-га быў днём агульнай споведзі для святароў г. Гродна. Так, так, святары не толькі прымаюць споведзі, але і самі абавязаны сваім хрысціянскім і святарскім сумленнем рэгулярна спавядацца.

Гэтым днём у Каложу завіталі ўдзельнікі школьнай алімпіяды па праграміраванню. Здзівіла тое, што хлопчыкі дзесяцігадовыя даволі паспяхова, як аказалася, спраўляюцца з праграмаваннем. Сапраўды, расце іншае пакаленне моладзі. Пры тым відавочна, што хлопцы прападаюць за камп’ютарамі: нейкія ва ўсіх стомленыя вочы, хлопцы занадта лаканічныя ў размове, сутулыя спіны… Дай ім Бог накіраваць свае веды да дабра асабістага і грамадскага.

Падрабязней...

25 сакавіка. Панядзелак.

Панядзелак, бадай, самы спакойны дзень у жыцці святара, калі, канешне, не здарыцца нешта экстраннае. Вось і сёння была мажлівасць крыху адпачыць, сканцэнтравацца і спланаваць накірункі дзейнасці на гэты тыдзень. Але спачатку для размінкі адзін з самых прыемных для мяне заняткаў – вывучэнне старажытнагрэчаскай мовы. Пераклад тэксту пра тое, як мужна трыста спартанцаў змагаліся з шматлікім войскам Ксеркса Персідскага і мужна па-геройску загінулі.

Падрабязней...

24 сакавіка. Перамога Праваслаўя

Вітаю Вас браты і сёстры і віншую са святам Перамогі Праваслаўя!

Часта, вельмі часта людзі здзіўляюцца: “Як вы можаце быць перакананыя ў сваёй праваце? Усё адносна. Абсалютнай ісціны не існуе”. Не, кажам мы. Калі існуе Адзіны Ісціны Бог, існуе і адзіная ісціна. Гэта праўда ў кожнага свая, а ісціна яна адна, як Адзіны Бог. Несумненна ў сілах Творцы Сусвету захаваць гэтую ісціну і сярод рода людзкога. Вось мы і стаім на тым, што вера наша ідзе ад Хрыста і апосталаў, ад айцоў царквы і святых. І Гасподзь даверыў цяпер нам з вамі берагчы гэтую ісціну і перадаць яе іншым.

Падрабязней...

Казанне настаяцеля на Евангельскае чытанне ў Нядзелю Перамогі Праваслаўя

Сёння наша Царква адзначае Нядзелю Перамогі Праваслаўя. На літургіі мы чулі словы з Евангелля паводле Іаана. Узгадаем жа яшчэ раз гэтыя вершы з 43-га па 51-ы 1-га раздзела і паслухаем казанне настаяцеля Каложскай царквы айца Георгія.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)