У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Мы сабраліся на Тайную Вячэру Хрыста, каб разам з апосталамі прычасціцца прачыстага Цела і пачэснай Крыві Збавіцеля, каб стаць далучанымі да Госпада, каб Цела Бога, Які ўчалавечыўся, стала нашым целам, і Кроў Яго стала нашай крывёю.
“Той, хто спажывае Цела Маё і п’е Кроў Маю, ува Мне знаходзіцца, і Я ў ім”. У гэтых словах Гасподзь кажа нам пра дзве рэчы: пра Яго знаходжанне ў нас і пра наша быццё ў Ім. Гасподзь жыве ў нас, таму што Ён стаў чалавекам, прыняў чалавечую плоць. Падчас Свайго ўчалавечання Ён прыняў плоць не абстрактнага чалавецтва, але кожнага канкрэтнага чалавека: Ён прыняў плоць кожнага з нас.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
“Радуйся, Благадатная! Гасподзь з Табою” (Лк.1:28),
Абраз Дабравешчання Божай Маці- гэта словы Пасланца нябёсаў, звернутыя да Маці Божай, у якіх – сутнасць нашага свята. З гэтых словаў пачынаецца наша выратаванне – збаўленне роду чалавечага. Гэтыя словы абвяшчаюць свету таямніцу Богаўцялеснення, прыносяць вестку з нябёсаў аб вялікай любові Бога да чалавека. Сын Божы становіцца Сынам Дзевы. На якую ж вышыню ўздымаецца наша чалавечая прырода! Вось як пра гэта кажа свяціцель Іаан Златавуст:
“Бог – на зямлі, чалавек – на небе. Усё аб’ядналася: ангелы складаюць адзінае цэлае з людзьмі, людзі далучаюцца да ангелаў і іншых нябесных сілаў.”
Сегодня праздник Входа Господня в Иерусалим. Весь трагизм события, которое ныне вспоминает Святая Христова Православная Церковь заключается в том, что народ хотел видеть во Христе, прежде всего, политического вождя, освободителя от Римского владычества. Иудеи торжественно встречали Спасителя, идущего в Иерусалим, зная Его силу, ведь Он воскресил из мертвых Лазаря.
Кто же еще может осуществить все желания и чаяния людей? Кто может благополучно устроить общественные отношения? Кто может стать справедливым, мудрым, сильным, непобедимым царем, если не Тот, Кто силой Своей воскресил умершего? И потому народ в восторге встречает Спасителя и кричит: «Да здравствует Сын Давидов!» И нет другого лидера, кроме Того, Кто силой Своей победил смерть…
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Уваход Гасподні ў ІерусалімУ сённяшні дзень, браты і сёстры, мы разам з усёю паўнатою Святой Хрыстовай Праваслаўнай Царквы адзначаем свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. Гэта свята – адно з самых трагічных святаў усяго царкоўнага года. Гэта – свята радасці, і, разам з тым,– гэта свята смутку: радасці таму, што мы бачым, як Сына Божага сустракаюць натоўпы людзей, сустракаюць радаснымі крыкамі: «Асанна ў вышніх! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе! Благаславёны Цар Ізраілеў!»; смутку таму, што пройдзе зусім няшмат часу – усяго некалькі дзён – і Гасподзь пацерпіць здраду і здзекі, перанясе пакуты, будзе апляваны і прыбіты да Крыжа і памрэ за нас і дзеля нашага збаўлення.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Прападобная Марыя ЕгіпецкаяУ пятую Нядзелю Вялікага посту мы адзначаем памяць святой Марыі Егіпецкай. З глыбокай бездані грахоў Гасподзь яе, простую жанчыну, паклікаў і памілаваў. Праваслаўная Царква прапаноўвае нам у Вялікі пост гэты ўзор пакаяння, каб чалавек, нават той, які здзейсніў самыя цяжкія грахі і патануў у беззаконнях, не адчайваўся і не страчваў надзеі, а ведаў, што яго ачышчэнне і збаўленне залежыць толькі ад яго уласнага жадання і ўласнай волі і што нішто не можа яму перашкодзіць, нават самыя страшныя перашкоды, якія ўзнікаюць на шляху чалавека да збаўлення, – яго ўласныя грахі.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Бачанне Іаана ЛесвічнікаУ першую Нядзелю Вялікага посту было паказана, што наша вера – ісціная, г.зн. сапраўдная і адзіная правільная. У другую сцвярджалася, што яна – вера ўнутраная, вера сэрца, вера, з дапамогай якой чалавек дасягае абожання. У трэцюю Нядзелю Святой Чатырохдзесятніцы Царква нагадала нам, што наша вера – не ад “свету гэтага”, што яна – самаахвярная, крыжаносная, якая пераносіць і трывае ўсе жыццёвыя нягоды. І, нарэшце, у чацвёртую Нядзелю Царква нагадвае нам, што наша вера аскетычная, вера падзвіжнікаў, вера, якая патрабуе авалодання сабою, самаабмежавання і барацьбы з дэманамі і грахоўнымі страсцямі.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Пакланенне КрыжуУ сярэдзіне Посту Царква ставіць нас перад Крыжам Хрыстовым.
Крыж кажа нам пра бязмерную, дзівосную любоў Бога. Яго Крыж – гэта Яго любоў, гатовая ўсім ахвяраваць дзеля нас.
Пакланяючыся Крыжу Гасподняму, мы з новай сілай можам зразумець, што азначае служэнне Госпада нашага Іісуса Хрыста.
Хрыстос сышоў з нябёсаў, стаўшы адным з нас, і паказаў нам Сваю збавіцельную любоў. Любоў такую ўсеабдымную, такую дасканалую, што Хрыстос можа забыцца пра Сябе наогул, забыцца бязмежна; забыць пра Сябе да такой ступені і атаясамліваць Сябе з намі так, што Ён згаджаецца ў Сваім чалавецтве, страціць пачуццё Свайго адзінства з Богам – з Крыніцай вечнага жыцця, больш за тое – з вечным жыццём у Сабе Самім, і далучыцца да нашай смяротнасці.