Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 8 лютага 2015 года

Пра блуднага сына

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У другую  падрыхтоўчую да Вялікага посту нядзелю мы слухаем чытанне евангельскай прытчы пра блуднага сына (Лк.15: 11-32). У пpытчы і сціхірах гэтага дня гавоpыцца пра пакаянне чалавека, які вяртаецца з самавольнага выгнання. Hам апавядаецца пра блyднага чалавека (таго, хто маральна заблудзіў), які адышоў у «далёкyю краіну» і там растраціў і згубіў усё, што ён меў.

Пра мытара і фарысея

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Не паспелі скончыцца святкі – святочныя дні пасля Нараджэння Хрыстова, як ужо набліжаецца час Вялікага посту. І гэта выдатны час, час, які мы ўсе любім і чакаем – час пакаяння, калі ў храмах пачынаюць спяваць гэты дзівосны малітоўны гімн “Пакаяння дзверы адчыні мне, Жыццядацелю”. Адчыні, таму што цяжка нам бывае каяцца, усведамляць, адчуваць сябе нявартымі міласці Божай, слабымі духоўна, убогімі духам.

Пропаведзь у нядзелю пасля Богаяўлення

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Калі воды Іарданскія, самкнуліся над галавой Сына Божага, прадказваючы Яго будучае сашэсце ў пекла, Сам Ён, Бязгрэшны, далучыўся да ўсёй грахоўнай нечыстаты роду чалавечага. Сапраўды ў гэта страшнае імгненне Ён стаў нашым братам, бо ў іарданскай купелі “павінен быў ва ўсім упадобніцца братам” (Яўр.2:17,18).

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў свята Богаяўлення 19 студзеня 2015 года

Казань протаіерэя Георгія Роя ў нядзелю 18 студзеня 2015 года

Пропаведзь на Святое Богаяўленне, Хрышчэнне Хрыстова

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У пачатку кнігі Быцця мы чытаем, што над водамі насілася дыханне Божае і што з гэтых водаў узнікалі ўсе жывыя істоты. У Старым Запавеце мы бачым воды як вобраз жыцця, яны з'яўляюцца знакам міласці Божай, і ў святых кнігах воды ўяўляюць сабой вобраз ачышчэння, амавення, абнаўлення. І вось у гэтую ваду спускаецца, у яе апускаецца, з ёю злучаецца Бог, Які прыйшоў у свет для яго збаўлення і адраджэння.

Казань іерэя Ігара Данільчыка ў нядзелю 11 студзеня 2015 года

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)