У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Святыя айцы Аўраам, Ісаак і Іакаў у раю (Лона Аўраамава)У гэтую апошнюю нядзелю перад святам Нараджэння Хрыстова Святая Царква нагадала нам пра Святых Айцоў. Зусім нядаўна, літаральна тыдзень назад, мы з вамі ўспаміналі Святых Праайцоў. І тады мы казалі, што Праайцамі з’яўляюцца тыя старазапаветныя праведнікі, якія жылі вераю ў абяцанага Месію.
Святымі Айцамі былі таксама ветхазаветныя праведнікі, але толькі тыя, якія ўваходзілі ў радавод Хрыста Збавіцеля.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Сёння Святая Царква ўспамінае ўсіх святых праайцоў – тых людзей, якія верай і чаканнем прышэсця Хрыста – Месіі, жылі ў Старым запавеце. Да ліку праайцоў адносяцца ўсе старазапаветныя праведнікі, пачынаючы ад Адама і заканчваючы богаайцамі Іаакімам і Ганнай. Да ліку праайцоў належаць святыя прарокі, якія прадказвалі богаабранаму народу прышэсце ў свет чаканага Месіі.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Вера твая ўратавала цябе! Але які сэнс схаваны ў гэтым слове – «вера»? Якая вера? Якое жыццё? Бо і мы таксама верым, але ці так, каб і нам пачуць рашучае слова: «Ідзі, ты ўратаваны!» Кароткае евангельскае слова звернутае да нас – прыйдзі і ўбач, навучыся выратаванню верай.
Чалавек без канца падбягае да Бога і патрабуе, патрабуе выгод: шчасця, дастатку, здароўя.