У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Вы чулі, узлюбёныя браты, прачытаную сёння евангельскую аповесць пра апантанага ў Гадарынскай краіне і ацаленне яго Іісусам Хрыстом? Чулі, як дэманы мучылі няшчаснага чалавека і як ён гаротна вёў сваё ўбогае жыццё? Бачылі ўладу Іісуса Хрыста над злымі духамі, над цэлым легіёнам іх – гэта значыць, над некалькімі тысячамі, якія ўсяліліся ў няшчаснага чалавека?
Мімаволі ўспамінаюцца словы вялікага пісьменніка Ф. М. Дастаеўскага, словы сугучныя Евангеллю: «У свеце дыявал змагаецца з Богам, а поле бітвы – сэрцы людзей.»
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Браты і сёстры! Сёння вы чулі евангельскую прытчу пра багацея і Лазара (Лк.16:19-31). Быў нейкі багаты чалавек. У Евангеллі нават не узгадваецца яго імя. Імя – гэта духоўная, містычная сувязь чалавека з нябесным светам. Імя ў часы Старога Запавету давалася дзіцяці на восьмы дзень яго жыцця, які сімвалічна азначаў вечнасць.
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Калі мы слухалі з вамі ў сённяшнім евангельскім чытанні прытчу пра сейбіта, то, напэўна, кожны з нас пытаў самога сябе: а хто я? Дзе я знаходжуся? Якая мая душа? Якое маё сэрца? Ці тая сцежка пры вялікай дарозе, на якую падае насенне Слова Божага і не дае ніякага парастку, таму што гэта ўтаптаная зямля? Або, можа быць, гэта камень, на які падае насенне, і ўжо зусім ніякага парастку даць не можа, таму што гэта камень? Або, можа, у маім сэрцы так усё зарасло нейкім цярноўнікам, дрэнным кустоўем, праз якое яно прабіцца таксама не можа? Дзе я і хто я?
У імя Айца і Сына і Святога Духа!
Аб гэтай падзеі апавядае толькі адзін евангеліст Лука.
З Капернаума Гасподзь пайшоў у горад Наінаў, які знаходзіўся каля паўднёвай мяжы Галілеі. Збавіцеля суправаджалі вучні Яго і мноства людзей. У старажытнасці вакол горада часта ўзводзілі суцэльныя сцены дзеля абароны ад ворагаў так, што ўваходзіць і выходзіць можна было толькі праз адны вароты. І вось у такіх гарадскіх варотах Госпаду сустрэлася пахавальнае шэсце: з горада выносілі памерлага юнака, адзінага сына ўдавы. Звычайна грабніцы ў яўрэяў знаходзіліся за гарадамі сярод ўцёсаў і скалаў. Нябожчыкі ў старажытнай Палестыне хаваліся не ў трунах, а апускаліся прама ў нішу, зробленую ва ўцёсе ці скале, і насілкі, на якіх знаходзіўся спачылы, відавочна, служылі толькі для перанясення цела да месца пахавання. Гасподзь дакрануўся да гэтых пахавальных насілкаў для таго, каб прымусіць жалобную працэсію спыніцца.