...Мужнасць быць самім сабой

Дарагія браты і сёстры! У гэтым годзе споўнілася 20 год, як Гродзенская і Ваўкавыская епархія атрымала нашага любімага архіпастыра - уладыку Арцемія. Фільм "...Мужнасць быць самім сабой" расказвае пра жыццёвы шлях архіепіскапа і ягонае служэнне.

Стрэчанне Гасподняе

Стрэчанне ГасподняеСтрэчанне ГасподняеСа старадаўніх часоў 15 лютага Праваслаўная Царква святкуе адно з самых найвялікшых святаў — Стрэчанне. У перакладзе слова азначае Сустрэча. Царкоўнаславянскае слова «сретение» дакладна адлюстроўвае сэнс свята і яго падзей.

Гісторыя і сутнасць свята

Слова гэтае з’яўляецца аднакарэнным з дзеясловамі «срэтати» и «срести», якія маюць некалькі лексічных значэнняў: «сустракаць», «набываць» (рус. — приобретать). І сапраўды, у тыя евангельскія часы не толькі старац Сімяон сустрэў Госпада, але і ўвесь свет набыў свайго Збаўцу і надзею на выратаванне ад граху і смерці.

Падрабязней...

Вобраз Каложы ў мастацкім асэнсаванні беларускіх паэтаў

Вобраз Каложы ў мастацкім асэнсаванні беларускіх паэтаўВобраз Каложы ў мастацкім асэнсаванні беларускіх паэтаўВучаніца 10-га класса гродзенскай сярэдняй школы №28 Мікановіч Паліна зрабіла спробу аналізу мастацкага асэнсавання беларускімі паэтамі вобраза Каложскай царквы.

ВОБРАЗ КАЛОЖЫ Ў МАСТАЦКІМ АСЭНСАВАННІ БЕЛАРУСКІХ ПАЭТАЎ

На высокім правым беразе Нёмана стаіць старажытная Свята-Барыса-Глебская царква. Яе сцены былі маўклівымі сведкамі гісторыі каралеўскага горада Гродна ледзь-ледзь не ад яго заснавання: сведкамі яго заняпаду і росквіту, крывапралітных войнаў і страшных пажарышчаў, аднаўленняў і ўзвышэння горада. І яны могуць распавесці гэтую гісторыю кожнаму, хто сапраўды жадае гэтага.

Падрабязней...

Что же нам, люди, надо?

Что же нам, люди, надо?
Мало звёздного неба,
Пашен, залитых солнцем,
Тёплой краюхи хлеба?

Мало озёр жемчужных,
Пенья пичуг небесных
И родников кристальных,
Пчёлок, цветов чудесных?

Падрабязней...

Протаіерэем Георгіем Роем зроблена спроба крытычнага перакладу малітваў літургіі свяціцеля Іаанна Залатавуста

Протаіерэй Георгій Рой,
Настаяцель Свята-Пакроўскага кафедральнага сабора г. Гродна, 
кандыдат багаслоўя, дацэнт.

 Дзякуючы традыцыі суботніх і нядзельных літургій на беларускай мове ў прыходзе Каложскай царквы ў Гродне, мне давялося пэўны час рэгулярна служыць літургію на беларускай мове. Дзякуючы працы прафесара протаіерэя Сергія Гардуна, былі зробленыя пераклады ўсіх тых тэкстаў літургіі, якія гучаць у храме падчас богаслужэння. Але ёсць, як вядома, і тыя малітвы, якія святар чытае “тайна” і іх пераклад у нашай Беларускай Праваслаўнай Царкве пакуль што не рабіўся. З гэтай прычыны падчас Літургіі святар вымушаны пераключацца з беларускага тэксту на тэкст царкоўна-славянскі і наадварот. Зразумела, што гэта выклікае пэўную нязручнасць. Дадзеная сітуацыя падштурхнула мяне да таго, каб пазнаёміцца з тэкстамі перакладаў “тайных малітваў”, якія былі зробленыя А. Надсанам і С. Горбікам. Па многіх прычынах ні адзін варыянт перакладаў не задаволіў. Параўноўваючы гэтыя тэксты са старажытнагрэчаскім арыгіналам, можна было лёгка заўважыць цэлы шэраг недакладнасцей і нават памылак перакладу. Шмат пытанняў узнікала ў дачыненні да выкарыстанай перакладчыкамі лексікі і тэрміналогіі. Гэтая сітуацыя вымусіла зрабіць наступны крок: спробу самастойнага перакладу, які і прапаную.

Падрабязней...

Гісторыя святых князёў Барыса і Глеба (відэа)

Первые русские святые князья Борис и Глеб. История гибели и канонизации

Князья Борис и ГлебКнязья Борис и Глеб

Святые князья Древней Руси, в первую очередь князья из рода Рюриковичей, составляют особый, весьма многочисленный чин святых Русской Церкви. До конца XV века более ста князей и княгинь были канонизованы для общего или местного почитания. Это князья равноапостольные, иноки, страстотерпцы и князья, прославленные своим общественным служением1. Князья-страстотерпцы Борис и Глеб не были первыми святыми Русской земли, но они — первые святые, канонизованные Русской Церковью. Основные источники сведений об их жизни и почитании сохранили русские летописи, житийные произведения и различные богослужебные памятники.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)