Дадаць пытанне
Скажыце, калі ласка, ці можна жанчыне падчас менструацыі наведваць храм? Калі я правільна разумею, то гэта паходзіць са Старога Запавету. Але ў Евангеллі ад Лукі 8:42-45 чытаем, як Хрыстос ацаліў жанчыну, якая пакутавала ад крывацёку 12 гадоў. Жанчыны ж невінаватыя, што маюць такую прыроду. Дзякуй!
Сярод маіх сяброў і знаёмых шмат каталікоў, таму пытанне ўз'яднання цэркваў мяне заўсёды хвалюе. З боку каталіцкай царквы я бачу гатоўнасць да ўз'яднання. У іх нават ладзяцца адмысловыя службы. З боку ж праваслаўнай царквы, на жаль, я не бачу такога жадання. Больш таго, некаторыя святары падчас сваіх казанняў негатыўна гавораць пра католікаў, яшчэ больш падкрэсліваючы ісціннасць праваслаўнага вучэння і ерытычнасць каталіцкага. "І калі гаварыць пра вяртанне да адзінства, то гэта сапраўды павінна быць вяртанне да той агульнай веры, за якую змагаліся і хрысціяне лацінскай традыціі і традыцыі візантыйскай". Ці азначае гэта, што праваслаўе зараз акурат і адлюстроўвае тую агульную веру часоў апосталаў? Не ўспрыміце мае пытанні як правакацыю. Я мала дасведчаны ў гісторыі Царквы чалавек, таму і прашу тлумачэння (Было б добра, каб Царква магла тлумачыць люзям простым не толькі Евангелле, але і распавядаць пра гісторыю Царквы). Спадзяюся на разуменне. Дзякуй за адказ.
У мінулую нядзелю праваслаўныя святкавалі Перамогу Праваслаўя. Я чытала дзённікавыя запісы, але так і не зразумела, над кім ці над чым праваслаўе святкуе перамогу, хоць гісторыю ўзнікнення гэтага свята я ведаю. Магчыма мяне збілі з панталыку сказаныя ніжэй словы пра ўзаемаадносіны праваслаўя і каталіцтва: "Яно (свята) было усталявана тады, калі ўсходняе і заходняе хрысціянства складалі адзіную Царкву Хрыстову. Гэта Перамога агульнахрысціянскай апостальскай веры. Мы праваслаўныя і засталіся на гэтых пазіцыях. На жаль нашыя браты каталікі вырашылі ісці далей". Патлумачце, калі ласка, на якіх пазіцыях засталіся праваслаўныя, у куды падаліся каталікі? І чаму гэта свята Перамогі Праваслаўя, калі ў тыя часы не было расколу цэркваў?
Скажыце, калі ласка, як праваслаўная царква ставіцца да Дня Волі, які святкуецца 25 сакавіка? Ведаю, што беларуская грэка-каталіцкая царква ў гэты дзень моліцца за Беларусь і ўвесь беларускі народ. Ці ёсць нейкая адмысловая дата, калі праваслаўная царква моліцца за Беларусь і беларускі народ, за выключэннем традыцыйных набажэнстваў? Дзякуй!
Здравствуйте! Может странный вопрос, но многие молодые люди узнают себя в моей ситуации. Я всегда верила в Бога, но так получилось что вера была только в моем сердце и душе. Я никогда не была в церкви, никогда не была на исповеди. Я даже почти не знаю, что это такое. Но очень хочу это исправить. Особенно исповедаться. С чего мне начать?
Мы з мужам вырашылі адмовіцца на пост ад мяса, але часта ў выхадныя дні ездзім да сваіх бацькоў і сваякоў, якія не прытрымліваюцца посту. Скажыце, калі ласка, ці не напружым мы іх тым, калі скажам, што пасцімся і мясныя стравы есці не будзем? То бок для іх будуць дадатковыя клопаты, што згатаваць і г.п. Дзякуй!
Скажыце, калі ласка, якія кнігі са Старога Запавету і з Новага Запавету варта чытаць менавіта ў Вялікі пост?
В какие дни планируется в Коложе соборование и сколько времени оно будет примерно продолжаться?
Cкажите, пожалуйста, можно ли венчаться христианке и мусульманину? Cпасибо.

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)