У нядзельнай школе адбыўся чарговы выпуск

Выпуск-2018Выпуск-201820 мая 2018 года ў дзень Жыровіцкай іконы Божае Маці пасля ранняй літургіі ў дамовай царкве прыходскага комплексу Свята-Барыса-Глебскага Каложскага прыхода адбылося віншаванне вучняў нядзельнай школы у сувязі з заканчэннем імі курсу навучання. Настаяцель протаіярэй Аляксандр Балоннікаў прывітаў выпускнікоў, пажадаў ім, каб адукацыя, якую яны атрымлівалі ў гэтых сценах, не была толькі этапам у іх жыцці, а зрабилася крыніцай сапраўдных хрысціянскіх спраў. Таксама айцец Аляксандр падкрэсліў тыя абставіны, што некаторыя з вучняў палюбілі богаслужэнне і стараліся прымаць у іх актыўны ўдзел.

Выпускнікі нядзельнай школы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні і невялікія падарункі, а ў сваю чаргу выканалі для прыхаджанаў песню аб школе.

Падрабязней...

Вучні нядзельнай школы здалі выніковы іспыт

13 мая 2018 года вучні нядзельнай школы здалі выніковы іспыт. Пасля Бажэственнай літургіі вучні падмацаваліся ў прыходскай трапезнай, і з малітвай прыступілі да свайго апошняга задання ў Каложскай alma mater.

Падрабязней...

У Каложскім прыходзе прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі

11 лістапада 2017 года на базе нядзельнай школы Свята-Барыса-Глебскага прыхода г.Гродна прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі на тэму «Навамучанікі, вызнаўцы Беларускай Праваслаўнай Царквы». Мэта гэтага занятку: паказаць розныя формы працы з вучнямі нядзельных школ.

Падрабязней...

Малебен на пачатак навучальнага года для навучэнцаў нядзельнай школы

10 верасня 2017 года пасля ранняй Бажэственнай Літургіі ў дамовым храме ў гонар Каложскага абраза Божае Маці царкоўна-прыходскага комплекса прыхода святых мучанікаў князёў Барыса і Глеба г. Гродна адбудзецца малебен на пачатак новага навучальнага года для навучэнцаў нядзельнай школы. Пачатак ранняй Бажэственнай Літургіі - 08:00

Ушанавалі памяць Ларысы Геніюш

Літаратурная сустрэча памяці Ларысы Геніюш у КаложыЛітаратурная сустрэча памяці Ларысы Геніюш у Каложы9 жніўня 2017 года у Свята-Барыса-Глебскай старажытай царкве на Каложы служылі паніхіду на роднай мове, на якой прысутныя маліліся за спачын душы выбітнай беларускай пісьменніца Ларысы Геніюш. У гэты дзень споўніўся 107 дзень нараджэння славутай паэткі Гродзеншчыны.

Пасля супольнай малітвы адбылася сустрэча, прысвечаная памяці Ларысы Геніюш. Яна прайшла ў прыходскай бібліятэцы, якая носіць імя славутай паэткі. Сярод прысутных былі каложскія прыхаджане, сябры Cаюзу беларускіх пісьменнікаў і іншыя неабыякавыя да лёсу Ларысы Геніюш госці.

Падрабязней...

Са святам Прасвятой Багародзіцы Каложскай яе іконы!

Сёння заззяла Найбеззаганнейшай Дзевы свята ў гонар цудатворнай Каложскай іконы, што ў межах слаўнага места Гарадзенскага была яўлена і здаўна цуды і міласці незлічоныя тут вытачае ўсім, хто прыходзіць пад Яе ўладарнае покрыва (трапар Каложскай іконы Божае Маці).

Сённяшнюю святочную літургію ў храме Прасвятой Багародзіцы ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавысскі Арцемій.

Падрабязней...

Навучэнцы выпускнога класа нядзельнай школы здалі выніковы іспыт

Навучэнцы выпускнога класа нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскім прыходзе 14 мая 2017 года здалі выніковы экзамен.

Чытаем вершы Ларысы Геніюш разам

Бібліятэка Свята-Барыса-Глебскага Каложскага прыхода, якая носіць імя  таленавітай беларускай паэткі і шчырай праваслаўнай верніцы Ларысы Геніюш, запрашае падпісацца на электронную рассылку яе вершаў.

 

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)