Варшаўскі хор у гасцях у Каложскага прыходу

2 сакавіка ў дні ХІІ-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» у нашым горадзе на Свята-Барыса-Глебскі (Каложскі) прыход былі запрошаныя  госці – Архіерэйскі хор кафедральнага сабора святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны г. Варшава пад кіраўніцтвам рэгента протадыякана Сергія Баўтручука.

Госці з братэрскай Польшчы былі ўдзельнікамі Бажэственнай Літургіі ў храме Каложскай іконы Божае Маці пры царкоўна-прыхадскім комплексе прыхода. Сваімі прафесійнымі  галасамі яны ўпрыгожылі ранішняе богаслужэнне. Па сканчэнні Літургіі дарагім гасцям правялі экскурсію па старажытнай Каложскай царкве і запрасілі да брацкай трапезы.