Асвячэнне храма ў гонар Каложскага абраза Божае Маці

2 снежня адбылося ўрачыстае асвячэнне храма ў гонар Каложскага абраза Божае Маці і царкоўна-прыхадскога корпуса пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г. Гродна. Святочнае богаслужэнне ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі ў суслужэнні гродзенскага духавенства.

У канцы богаслужэння Уладыка ўзнагародзіў настаяцеля храма іерэя Уладзіміра Барысевіча вышэйшай епархіальнай ўзнагародай - Каложскім Крыжам. Прыхаджанцы Свята-Барыса-Глебскай царквы Ніне Мікалаеўне Ціханенка за старанную працу на славу Царквы Божай быў уручаны ордэн Еўфрасінні Полацкай. Таксама Каложскім Крыжам былі ўзнагароджаны старшыня праўлення "Белаграпрамбанка" Уладзімір Іванавіч Падкавыраў, кіраўнік ЦБП №600 "Прыорбанка" Міхаіл Пятровіч Шылін, завуч нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскай царкве Людміла Мікалаеўна Васільева, старшыня Каложскага брацтва Анатоль Станіслававіч Калкоўскі. Архіерэйскія граматы атрымалі рэгент царкоўнага хора Інна Міхайлаўна Касперовіч, братчыкі і прыхаджане Марыя Пятроўна Кацынэль, Вячаслаў Рышардавіч Мельнікаў, дырэктар ААТ "Гранітэкс" Валянціна Аляксандраўна Лаўцэль, супрацоўніца "Прыорбанку" Эмілія Георгіеўна Жук і Еўфрасіння Сяргееўна Саенкова.

Фота Дзмітры Паўлюкевіч