Прастольнае свята царквы ў гонар Каложскай іконы Божае Маці

У нядзелю 24 мая царква Каложскай іконы Божае Маці адзначыла сваё прастольнае свята. Святочную Літургію ўзначаліў архіяпіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій ў саслужэнні сакратара Гродзенскай епархіі протаіярэя Анатолія Ненартовіча, благачыннага Гродзенскай акругі протаіярэя Аляксандра Велісейчыка, настаяцеля протаіярэя Аляксандра Балоннікава і клірыкаў Каложскага прыхода.

Пасля заканчэння літургіі адбыўся хрэсны ход, а затым архіяпіскап Арцемій узнагародзіў прыхаджанаў, якія рупліва працуюць на карысць Царквы і прыхода, архіярэйскімі граматамі і ўдзячнасцямі.

Свята прадоўжылася на двары, дзе ўсе маглі пачаставацца чаем з самавараў, блінцамі і іншымі прысмакамі. Для дзяцей быў арганізаваны тэатр пад адкрытым небам – беларуская батлейка. Дарослыя змаглі наведаць вельмі цікавую прэзентацыю арнітолагаў, якія ў памяшканні класа нядзельнай школы расказалі пра беларускіх птушак і пазнаёмілі наведвальнікаў з асновамі сацыяльнай канцэпцыі Рускай Праваслаўнай Царквы ў сферы экалогіі.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)