Са святам Прасвятой Багародзіцы Каложскай яе іконы!

Сёння заззяла Найбеззаганнейшай Дзевы свята ў гонар цудатворнай Каложскай іконы, што ў межах слаўнага места Гарадзенскага была яўлена і здаўна цуды і міласці незлічоныя тут вытачае ўсім, хто прыходзіць пад Яе ўладарнае покрыва (трапар Каложскай іконы Божае Маці).

Сённяшнюю святочную літургію ў храме Прасвятой Багародзіцы ўзначаліў архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавысскі Арцемій.