Навучэнцы выпускнога класа нядзельнай школы здалі выніковы іспыт

Навучэнцы выпускнога класа нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскім прыходзе 14 мая 2017 года здалі выніковы экзамен.

Велікоднае свята ў Каложскім прыходзе

У свята Антыпасхі, 23 красавіка, для прыхаджан і гасцей храма навучэнцы нядзельнай школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі спектакль “Чырвонае яечка”. Сюжэт распавядае пра падзеі Уваскрасення Хрыстовага, калі Марыя Магдаліна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яйка са словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. У падцверджанне гэтага яйка стала чырвоным. Адсюль, уласна, і велікодная  традыцыя фарбавання яек менавіта ў чырвоны колер.

Падрабязней...

Навучэнцы выпускнога класа нядзельнай школы здалі выніковы іспыт

24-га красавіка на свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім вучні нядзельнай школы, якія заканчваюць у гэтым годзе сваё навучанне, наведалі святочную літургію, каб пасля яе сустрэцца на выніковым іспыце...

Падрабязней...

Каляднае свята адбылося ў Каложскім прыходзе

Каляднае свята ў Каложскім прыходзеКаляднае свята ў Каложскім прыходзеУ нядзелю 10 студзеня пасля Бажэственнай літургіі для навучэнцаў нядзельнай школы і іх бацькоў, а таксама ўсіх гасцей і прыхаджан адбылося Каляднае свята. У храме Божай Маці Каложскай дзеці разам са сваімі настаўнікамі і сябрамі брацтва падрыхтавалі спектакль на тэму Раства Хрыстовага, у якім паспрабавалі сябе і як тэатральныя акторы, і як спевакі. Шчырая падзяка юным выступоўцам і ўсім, хто дапамагаў у стварэнні гэтага прадстаўлення, асабліва музычнаму кіраўніку Юліі Сагановіч, майстру дэкарацый Дзмітрыю Калеснікаву і гукааператару Аляксандру Перагудаву.

Падрабязней...

Экскурсія для вучняў нядзельнай школы

На пагранічнай заставеНа пагранічнай заставе23 мая 2015 года ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў нядзельнай школе вучні малодшых і старэйшых класаў разам з завучам Людмілай Мікалаеўнай Васільевай і настаяцелем Каложскай царквы протаіярэем Аляксандрам Балоннікавым здзейснілі традыцыйную вандроўку па мясцінах роднага краю. Маршрут пралягаў па паўночна-заходніх землях Гарадзеншчыны: пагранічная застава імя В.М.Усава, Аўгустоўскі канал, Фарты і ДАПы умацаванага раёна ХХ стагоддзя, палац Валовічаў у Свяцку. Дзякуючы нашаму гіду – прыхаджанцы Кацярыне Віктараўне Галоце - не толькі дзеці, але і дарослыя даведаліся шмат цікавага і новага з гісторыі нашых земляў.

Падрабязней...

Дзеці прайшлі хрэсным ходам на свята Нараджэння Хрыстовага

Дзіцячы хрэсны ход у Каложскім прыходзеДзіцячы хрэсны ход у Каложскім прыходзе7 студзеня 2015 года ў дзень Нараджэння Хрыстовага пасля святочнай Літургіі маленькія прыхаджане Каложскай царквы прайшлі хрэсным ходам ад храма ў гонар Божае Маці Каложскай да старажытнай царквы святых князёў страстацерпцаў Барыса і Глеба, у якім на час Калядаў усталявана батлейка. Хлопцы і дзяўчынкі пакланіліся Боганемаўлятку Іісусу Хрысту і спелі калядкі, а айцец Георгій Рой распавёў пра гісторыю свята Нараджэня Хрыстовага.

Падрабязней...

Абвесткі нядзельнай школы

  • Для дзяцей з 7 год па суботах і нядзелях аб 11:00 у царкоўна-прыхадскім комплексе будуць адбывацца навучанні да першай споведзі, якія будзе праводзіць протаіерэй Георгій Рой.
  • Для навучэнцаў нядзельнай школы ў жніўні па нядзелях а 12:30 будуць паказваць фільмы праваслаўнай тэматыкі.

Набор вучняў у нядзельную школу на 2014-2015 навучальны год

Абвяшчаецца запіс вучняў у нядзельную школу на 2014-2015 навучальны год:

  • у падрыхтоўчую групу па вывучэнні «Асноў Праваслаўнай веры» для дзяцей 7-9 гадоў (заняткі па суботах з 10:30);
  • у малодшую групу для вывучэння "Свяшчэннай Біблейскай гісторыі" дзяцей 10-11 гадоў (заняткі па суботах з 10:30);

Падрабязней...

Падкатэгорыі

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)