Экскурсія для вучняў нядзельнай школы

На пагранічнай заставеНа пагранічнай заставе23 мая 2015 года ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў нядзельнай школе вучні малодшых і старэйшых класаў разам з завучам Людмілай Мікалаеўнай Васільевай і настаяцелем Каложскай царквы протаіярэем Аляксандрам Балоннікавым здзейснілі традыцыйную вандроўку па мясцінах роднага краю. Маршрут пралягаў па паўночна-заходніх землях Гарадзеншчыны: пагранічная застава імя В.М.Усава, Аўгустоўскі канал, Фарты і ДАПы умацаванага раёна ХХ стагоддзя, палац Валовічаў у Свяцку. Дзякуючы нашаму гіду – прыхаджанцы Кацярыне Віктараўне Галоце - не толькі дзеці, але і дарослыя даведаліся шмат цікавага і новага з гісторыі нашых земляў.

У заставе пагранічнікаў протаіярэй Аляксандр Балоннікаў здзейсніў памінальную ліцію перад магілай-помнікам загінулым пагранічнікам, пасля якой адбылося ўскладанне вянка. Вучні нядзельнай школы падрыхтавалі для салдат-пагранічнікаў невялікае вершаванае прадстаўленне, прысвечанае перамозе 1945-га года.

Доўгачасовыя агнявыя пункты, абарончыя ўмацаваныя збудаванні, дзівосныя шлюзы на Аўгустоўскім канале - шэдэўр гідра-тэхнічнай думкі мінулых стагоддзяў, палацава-паркавы ансамбль у Свяцку з яго цудоўнымі ставамі - усё гэта пакінула глыбокія ўражанні ў дзяцей і дарослых.


Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)