Вы тут:Галоўная / Царкоўна-прыходскі комплекс / Нядзельная школа / Каляднае свята адбылося ў Каложскім прыходзе
Каляднае свята ў Каложскім прыходзеУ нядзелю 10 студзеня пасля Бажэственнай літургіі для навучэнцаў нядзельнай школы і іх бацькоў, а таксама ўсіх гасцей і прыхаджан адбылося Каляднае свята. У храме Божай Маці Каложскай дзеці разам са сваімі настаўнікамі і сябрамі брацтва падрыхтавалі спектакль на тэму Раства Хрыстовага, у якім паспрабавалі сябе і як тэатральныя акторы, і як спевакі. Шчырая падзяка юным выступоўцам і ўсім, хто дапамагаў у стварэнні гэтага прадстаўлення, асабліва музычнаму кіраўніку Юліі Сагановіч, майстру дэкарацый Дзмітрыю Калеснікаву і гукааператару Аляксандру Перагудаву.
Далей, як і прынята на Раство, былі віншаванні і падарункі. Вучні нядзельнай школы, а таксама і дзеткі, якія павіншавалі прысутных чытаннем вершаў, за свае труды атрымалі скрыначкі з салодкімі пачастункамі. І святкаванне працягнулася ў трапезнай залі прыходскага комплексу, дзе дзяцей чакаў салодкі стол. Некаторыя юныя таленты яшчэ раз парадавалі прысутных сваімі здольнасцямі - хто чытаннем вершаў, а хто ігрой на розных музычных інструментах.
Яшчэ раз дзякуй усім - і маленькім і дарослым, за святочныя старанні, і віншуем усіх з Ражджаством Іісуса Хрыста, Госпада Бога і Збавіцеля нашага!