Лісток "Стрэчанне" №38. Студзень'2012

Узлюбленыя ў Госпадзе чытачы!

"З намі Бог!" - урачыста ўсхваляе ў гэтыя святочныя дні ўся паўната святой Праваслаўнай Царквы. Асаблівым захапленнем і любоўю напоўнены ражджэственскія службы і песнапенні ў нашых святых храмах, узнёсячы гонар і славу народжанаму Спасіцелю.

Святая Ражджэственская ноч кожны год з'яўляецца для нас вечным і жывым паўтарэннем той ночы, калі Ангелы ўпершыню ўсхвалілі: Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля.

Ва ўбогам Віфлеемскім сховішчы нараджаецца Тварэц неба і зямлі, і ў гэтай добраахвотнай галечы адкрываецца вялікая таямніца Божай любові да нас, грэшных. Любоў Божая да нас адкрылася ў тым, што Бог паслаў у свет Адзінароднага Сына Свайго, каб мы атрымалі жыццё праз Яго.

У тым любоў, што не мы ўзлюбілі Бога, але Ён узлюбіў нас і паслаў Сына Свайго ва ўміласціўленне за грахі нашы (1 Ін. 4; 9-10)

Будзем беражліва захоўваць у нашых сэрцах благадатную радасць гэтага цудоўнага свята Ражджаства Хрыстова. Хай жа надыходзячы новы год будзе для ўсіх нас мірным і поўным багатых шчадротаў нашага Спасіцеля.

Хрыстос нараджаецца - слаўце,
Хрысос з нябёс - сустракайце,
Хрыстос на зямлі - узносцесь!


 Настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы г. Гродна - іерэй Уладзімір Барысевіч.

 Спампаваць лісток

 

Расклад богаслужэнняў

Усе нумары лістка

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)