Лісток "Стрэчанне" №40. Травень'2012

Дарагія чытачы!

Сардэчна вітаю вас і віншую са святам нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы – днём Сабора ўсіх Беларускіх святых. Гэта не наіўны пералік нейкіх дзіўных і старажытных людзей, якія не маюць ніякага дачынення да жыцця, а сцвярджэнне менавіта душы, духоўнага асяродку народа і яго гісторыі.

 Гэта сцвярджэнне таго, што кожны народ мае душу, гэта значыць тое самае вышэйшае, чыстае і лепшае, у адносінах да чаго ён сябе вызначае. І гэтае вышэйшае, чыстае і лепшае выражаюць менавіта святыя.
І вось, раз на год Царква запрашае нас усіх зірнуць духоўным позіркам на велізарны духоўны абра̀з Беларусі, на ўсё гэтае мноства, вялікае мноства людзей самых розных класаў і слаёў насельніцтва: князёў, епіскапаў, манахаў, багатых, убогіх, мужчын, жанчын, якія жылі нябеснай прыгажосцю, ішлі вузкім шляхам маральнага подзвіга, шукалі толькі нябеснай праўды, толькі любові, толькі перамогі духа.
Дзень гэты, ягоныя песнапенні і чытанні, прымушаюць задумацца пра гісторыю нашай Царквы, пра яе лёсы, сучасны стан і пра кожных з нас, як пра члены яе цела. Ці з’яўляемся мы любячымі і вернымі яе дзецьмі – альбо толькі выпадковымі наведвальнікамі яе храмаў?

 Сёння, звяртаючыся да досведу блізкіх і далёкіх нашых продкаў, неабходна ўсвядо̀міць, што мала быць вернікам, - трэба быць уцаркоўленым, гэта значыць жыць рэгулярным царкоўным жыццём, рэгулярна ўдзельнічаць у Таінствах Царквы, у яе малітвах, жыць яе радасцямі і бо̀лямі. Толькі ўцаркаўляючыся, мы набываем апору, робім сваё жыццё багацѐй і цікавѐй, набліжаемся да дасканалай радасці.


Настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы г. Гродна свяшчэннік Уладзімір Барысевіч.
 

Спампаваць лісток


Расклад богаслужэнняў

Усе нумары лістка

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)