Лісток «Стрэчанне» №42. Студзень'2013

Дарагія браты і сёстры!

Калі больш за 20 стагоддзяў таму назад, у Віфлееме нарадзіўся ад Прачыстай Дзевы Марыі Богадзіця Іісус, тады ўсе стварэнні Божыя сабраліся ў стрэчанне яму, каб ушанаваць Яго сваімі дарамі: зямля – прытулкам, неба – зоркай, бясслоўныя жывёлы – яслямі, пастыры – пакланеннем, а нябесныя воінствы – услаўленнем.

Мудрацы, вядзёныя зоркай, прыйшлі да Дзіцяці Хрыста, каб пакланіцца Яму і прынесці шматкаштоўныя дары: золата, ліван і смірну.

Што ж мы прынясем нашаму Збавіцелю? Прынясем жа Яму, які ўцялесніўся дзеля нашага збаўлення, замест золата – моцную, чыстую веру, замест ладана – палымяную малітву, замест смірны – справы любові і міласэрнасці.

Тады і нам дасць Гасподзь у радасці духоўнай, не толькі тут на зямлі ўслаўляць Яго, але і ў жыцці вечным апяваць з ангеламі: «Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля».


Настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы
іерэй Уладзімір Барысевіч

Спампаваць лісток


Расклад богаслужэнняў

Усе нумары лістка

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)