У свята Антыпасхі, 23 красавіка, для прыхаджан і гасцей храма навучэнцы нядзельнай школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі спектакль “Чырвонае яечка”. Сюжэт распавядае пра падзеі Уваскрасення Хрыстовага, калі Марыя Магдаліна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яйка са словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. У падцверджанне гэтага яйка стала чырвоным. Адсюль, уласна, і велікодная традыцыя фарбавання яек менавіта ў чырвоны колер.
Падрабязней...