Абвесткі нядзельнай школы

  • Для дзяцей з 7 год па суботах і нядзелях аб 11:00 у царкоўна-прыхадскім комплексе будуць адбывацца навучанні да першай споведзі, якія будзе праводзіць протаіерэй Георгій Рой.
  • Для навучэнцаў нядзельнай школы ў жніўні па нядзелях а 12:30 будуць паказваць фільмы праваслаўнай тэматыкі.

25 траўня 2014 года храм ў гонар іконы Божае Маці Каложскай адзначыў свае прастольнае свята

25 траўня 2014 года храм царкоўна-прыхадскога комплекса ў гонар іконы Божае Маці Каложскай адзначыў свае прастольнае свята. Па заканчэнні літургіі святары і прыхаджане прайшлі хрэсным ходам вакол царквы і адслужылі малебен. Прыхаджанам, якія шчыра папрацавалі ў добраўпарадкаванні храма, былі уручаны падзячныя граматы.

Набор вучняў у нядзельную школу на 2014-2015 навучальны год

Абвяшчаецца запіс вучняў у нядзельную школу на 2014-2015 навучальны год:

  • у падрыхтоўчую групу па вывучэнні «Асноў Праваслаўнай веры» для дзяцей 7-9 гадоў (заняткі па суботах з 10:30);
  • у малодшую групу для вывучэння "Свяшчэннай Біблейскай гісторыі" дзяцей 10-11 гадоў (заняткі па суботах з 10:30);

Падрабязней...

Адбыўся выпуск вучняў нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве

Выпуск нядзельнай школы 2014Выпуск нядзельнай школы 201418 траўня 2014 года адбыўся выпуск вучняў нядзельнай школы пры Каложскай царкве. Пасля падзячнага малебна вучні старэйшай вучэбнай групы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні нядзельнай школы.

Падрабязней...

11 студзеня 2014 г. для дзяцей нядзельнай школы Свята-Барыса-Глебскага прыхода было арганізавана Каляднае свята

Каляднае свята ў нядзельнай школеКаляднае свята ў нядзельнай школе11 студзеня 2014 года дзеці нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскай царкве ў цёплым храме павіншавалі прыхаджан са святам Ражджаства Хрыстовага. Затым свята працягнулася ў трапезнай, дзе быў арганізаваны салодкі стол. Дзеці чыталі вершы, разгадвалі загадкі, спявалі калядкі. Пасля заканчэння ранішніка ўсе вучні нядзельнай школы атрымалі падарункі. Галоўным жа сюрпрызам для ўсіх прысутных аказаўся вялікі ВК-тэлевізар для нядзельнай школы. Дзеці былі ў захапленні!

Відэасюжэт пра свята ў "Падрабязней"

Падрабязней...

Набор у нядзельную школу на 2013-2014 навучальны год

Абвяшчаецца запіс вучняў у нядзельную школу на 2013-2014 навучальны год:

  • у падрыхтоўчую групу «Уводзіны ў Праваслаўную веру» для вучняў 2-3 класаў (заняткі кожную суботу а 10:00);
  • у малодшую групу для вывучэння Старога Запавету для вучняў 4 класаў (заняткі кожную суботу а 10:30);
  • у сярэднюю групу для вывучэння Новага Запавету для вучняў 5-6 класаў (заняткі кожную нядзелю аб 11:00).

З 3 жніўня 2013 года пачнецца катэхізічнае навучанне для падрыхтоўкі да першай споведзі дзяцей 7 гадоў і старэйшых. Заняткі па суботах і нядзелях аб 11:00.

Фарміраванне навучальных груп на 2013-2014 навучальны год па заявах бацькоў заканчваецца ў нядзелю 15 верасня 2013 года. У гэты дзень пасля Літургіі будзе адпраўлены малебен на пачатак навучальнага года, і ва ўсіх навучальных групах  адбудуцца першыя заняткі ў нядзельнай школе.

Настаяцель Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Варшаўскі хор у гасцях у Каложскага прыходу

2 сакавіка ў дні ХІІ-га Міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі Благавест» у нашым горадзе на Свята-Барыса-Глебскі (Каложскі) прыход былі запрошаныя  госці – Архіерэйскі хор кафедральнага сабора святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны г. Варшава пад кіраўніцтвам рэгента протадыякана Сергія Баўтручука.

Падрабязней...

Ранішнік у нядзельнай школе

12 студзеня на прыходзе Свята-Барыса-Глебскай (Каложcкай) царквы г.Гродна прайшоў Ражджэственскі ранішнік, падрыхтаваны навучэнцамі Нядзельнай школы. Памаліўшыся на Бажэственнай літургіі ў храме ў гонар Каложскага абраза Божае Маці, дзеці павіншавалі свяшчэннаслужыцелей і прыхаджан са святам з’яўлення ў свет Богадзіця Хрыста Спасіцеля сваімі ражджэственскімі вершамі.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)