«Каложская крыніца» за 18 снежня 2012 года

У выпуску перадачы апавядаецца пра асвячэнне дамавога храма ў гонар Каложскага абраза Божае Маці пры нядаўна збудаваным непадалёк Каложы царкоўна прыхадскім комплексе. Тут жа пра цудатворны Каложскі абраз апавядае іерэй Ігар Данільчык. У перадачы таксама асвятляюцца пытанні святкавання Новага года падчас Філіпавага посту, споведзі дзяцей і іншыя.

Лісток «Стрэчанне» №42. Студзень'2013

Дарагія браты і сёстры!

Калі больш за 20 стагоддзяў таму назад, у Віфлееме нарадзіўся ад Прачыстай Дзевы Марыі Богадзіця Іісус, тады ўсе стварэнні Божыя сабраліся ў стрэчанне яму, каб ушанаваць Яго сваімі дарамі: зямля – прытулкам, неба – зоркай, бясслоўныя жывёлы – яслямі, пастыры – пакланеннем, а нябесныя воінствы – услаўленнем.

Мудрацы, вядзёныя зоркай, прыйшлі да Дзіцяці Хрыста, каб пакланіцца Яму і прынесці шматкаштоўныя дары: золата, ліван і смірну.

Падрабязней...

Асвячэнне храма ў гонар Каложскага абраза Божае Маці

2 снежня адбылося ўрачыстае асвячэнне храма ў гонар Каложскага абраза Божае Маці і царкоўна-прыхадскога корпуса пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г. Гродна. Святочнае богаслужэнне ўзначаліў Высокапраасвяшчэннейшы Арцемій, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі ў суслужэнні гродзенскага духавенства.

Падрабязней...

Набор у нядзельную школу на 2012-2013 навучальны год

На 2012-2013 навучальны год абвяшчаецца набор вучняў у нядзельную школу:

  • У малодшую падрыхтоўчую групу з вучняў 2,3 класаў, заняткі ў якой будуць праходзіць па суботах а 10:30.
  • У сярэднюю групу па вывучэнню Старога Запавету з вучняў 4,5 класаў, заняткі ў якой будуць праходзіць па суботах а 10:30.
  • У старэйшую групу па вывучэнню Новага Запавету з вучняў 6,7 класаў, заняткі ў якой будуць праходзіць па нядзелях аб 11:00.

Падрабязней...

Падрыхтоўка дзяцей да першай споведзі

Пры Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве арганізуецца катехізічнае навучанне па падрыхтоўцы да першай споведзі дзяцей з 7 год і старэйшых.

Заняткі пачынаюцца 4 жніўня 2012 года і будуць праходзіць па суботах аб 11:00 і нядзелях аб 11:30 у будынку нядзельнай школы.

Лісток "Стрэчанне" №40. Травень'2012

Дарагія чытачы!

Сардэчна вітаю вас і віншую са святам нашай Беларускай Праваслаўнай Царквы – днём Сабора ўсіх Беларускіх святых. Гэта не наіўны пералік нейкіх дзіўных і старажытных людзей, якія не маюць ніякага дачынення да жыцця, а сцвярджэнне менавіта душы, духоўнага асяродку народа і яго гісторыі.

Падрабязней...

Лісток "Стрэчанне" №39. Красавік'2012

Христос Воскресе!

Сыну Божьему надлежало совершить человеческий подвиг. Ему надлежало принять смерть. Но, приняв смерть на Кресте, Он совершил новое и удивительное схождение.

Первое схождение было Его Рождество от Непорочной Девы. Этим Рождеством «Он сошел с небес» (Ин. 6, 38) и вошел в земной мир, в котором мы  живем с вами.

Падрабязней...

Лісток "Стрэчанне" №38. Студзень'2012

Узлюбленыя ў Госпадзе чытачы!

"З намі Бог!" - урачыста ўсхваляе ў гэтыя святочныя дні ўся паўната святой Праваслаўнай Царквы. Асаблівым захапленнем і любоўю напоўнены ражджэственскія службы і песнапенні ў нашых святых храмах, узнёсячы гонар і славу народжанаму Спасіцелю.

Святая Ражджэственская ноч кожны год з'яўляецца для нас вечным і жывым паўтарэннем той ночы, калі Ангелы ўпершыню ўсхвалілі: Слава ў вышніх Богу і на зямлі мір, у людзях добрая воля.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)