Чытаем вершы Ларысы Геніюш разам

Бібліятэка Свята-Барыса-Глебскага Каложскага прыхода, якая носіць імя  таленавітай беларускай паэткі і шчырай праваслаўнай верніцы Ларысы Геніюш, запрашае падпісацца на электронную рассылку яе вершаў.

 

Велікоднае свята ў Каложскім прыходзе

У свята Антыпасхі, 23 красавіка, для прыхаджан і гасцей храма навучэнцы нядзельнай школы разам з настаўнікамі падрыхтавалі спектакль “Чырвонае яечка”. Сюжэт распавядае пра падзеі Уваскрасення Хрыстовага, калі Марыя Магдаліна прыйшла да імператара Ціберыя і прынесла яйка са словамі: “Хрыстос уваскрэс!”. У падцверджанне гэтага яйка стала чырвоным. Адсюль, уласна, і велікодная  традыцыя фарбавання яек менавіта ў чырвоны колер.

Падрабязней...

Навучэнцы выпускнога класа нядзельнай школы здалі выніковы іспыт

24-га красавіка на свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім вучні нядзельнай школы, якія заканчваюць у гэтым годзе сваё навучанне, наведалі святочную літургію, каб пасля яе сустрэцца на выніковым іспыце...

Падрабязней...

Каляднае свята адбылося ў Каложскім прыходзе

Каляднае свята ў Каложскім прыходзеКаляднае свята ў Каложскім прыходзеУ нядзелю 10 студзеня пасля Бажэственнай літургіі для навучэнцаў нядзельнай школы і іх бацькоў, а таксама ўсіх гасцей і прыхаджан адбылося Каляднае свята. У храме Божай Маці Каложскай дзеці разам са сваімі настаўнікамі і сябрамі брацтва падрыхтавалі спектакль на тэму Раства Хрыстовага, у якім паспрабавалі сябе і як тэатральныя акторы, і як спевакі. Шчырая падзяка юным выступоўцам і ўсім, хто дапамагаў у стварэнні гэтага прадстаўлення, асабліва музычнаму кіраўніку Юліі Сагановіч, майстру дэкарацый Дзмітрыю Калеснікаву і гукааператару Аляксандру Перагудаву.

Падрабязней...

У каложскім прыходзе арганізавалі жывы куток

Жывы куток "Ноеў каўчэг"Жывы куток "Ноеў каўчэг"Паслухаць цікавосткі пра братоў нашых меншых, зрабіць экалагічную торбу і атрымаць карысныя экапарады наконт святкавання Божага нараджэння змаглі вернікі Каложскага прыходу ў нядзелю 6 снежня.

Сябра арганізацыі "Ахова птушак Бацькаўшчыны" Руслан Шайкін правёў экскурсію для дзетак па жывым кутку. Старэйшыя дзеці з цікавасцю слухалі навуковыя факты пра насельнікаў кутка: дзікага трусіка, джунгарскіх хамякоў, рыбак гупі і чырвонавухіх чарапах. Найбольшую цікавасць у малодшых выклікалі гарэзлівыя хамячкі і трусік, якога дзеці маглі пагладзіць і патрымаць на руках.

Падрабязней...

Прастольнае свята царквы ў гонар Каложскай іконы Божае Маці

У нядзелю 24 мая царква Каложскай іконы Божае Маці адзначыла сваё прастольнае свята. Святочную Літургію ўзначаліў архіяпіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій ў саслужэнні сакратара Гродзенскай епархіі протаіярэя Анатолія Ненартовіча, благачыннага Гродзенскай акругі протаіярэя Аляксандра Велісейчыка, настаяцеля протаіярэя Аляксандра Балоннікава і клірыкаў Каложскага прыхода.

Падрабязней...

Экскурсія для вучняў нядзельнай школы

На пагранічнай заставеНа пагранічнай заставе23 мая 2015 года ў сувязі з заканчэннем навучальнага года ў нядзельнай школе вучні малодшых і старэйшых класаў разам з завучам Людмілай Мікалаеўнай Васільевай і настаяцелем Каложскай царквы протаіярэем Аляксандрам Балоннікавым здзейснілі традыцыйную вандроўку па мясцінах роднага краю. Маршрут пралягаў па паўночна-заходніх землях Гарадзеншчыны: пагранічная застава імя В.М.Усава, Аўгустоўскі канал, Фарты і ДАПы умацаванага раёна ХХ стагоддзя, палац Валовічаў у Свяцку. Дзякуючы нашаму гіду – прыхаджанцы Кацярыне Віктараўне Галоце - не толькі дзеці, але і дарослыя даведаліся шмат цікавага і новага з гісторыі нашых земляў.

Падрабязней...

Дзеці прайшлі хрэсным ходам на свята Нараджэння Хрыстовага

Дзіцячы хрэсны ход у Каложскім прыходзеДзіцячы хрэсны ход у Каложскім прыходзе7 студзеня 2015 года ў дзень Нараджэння Хрыстовага пасля святочнай Літургіі маленькія прыхаджане Каложскай царквы прайшлі хрэсным ходам ад храма ў гонар Божае Маці Каложскай да старажытнай царквы святых князёў страстацерпцаў Барыса і Глеба, у якім на час Калядаў усталявана батлейка. Хлопцы і дзяўчынкі пакланіліся Боганемаўлятку Іісусу Хрысту і спелі калядкі, а айцец Георгій Рой распавёў пра гісторыю свята Нараджэня Хрыстовага.

Падрабязней...

Расклад богаслужэнняў

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Д/ф "Каложа" (2007 г.)