"Загавіны на Ражджэственскі пост" адсвяткавалі ў Каложскім прыходзе

Загавіны ў Каложскім прыходзеЗагавіны ў Каложскім прыходзе26 лістапада ў 18.00 у двары прыходскага дома Каложскай царквы адбылося сямейнае свята "Загавіны на Ражджэственскі пост".

Па славянскай традыцыі, загавіны - час, калі людзі добра і смачна ядзяць і весяляцца перад працяглым постам.

Свята пачалося ў дамовым храме Каложскай іконы Божае Маці, дзе адбыўся малебен.

У двары гасцей сустракаў спецыяльна запрошаны на святкаванне каваль. Для дэманстрацыі свайго майстэрства ён падрыхтаваў пераносны горан і невялікую кавадлачку. Дзеці былі ў захапленні, калі атрымалі магчымасць сваімі вачыма ўбачыць, як з кавалка жалеза рукамі майстра ствараецца прыгожая рэч.

На свята была запрошана група фаер-шоў, якая здзівіла ўсіх прысутных уменнем рабіць трукі з агнём. Святочны стол у двары Каложскага прыхода быў застаўлены прынесенымі гасцямі стравамі, на грылі смажыліся шашлыкі і курыныя крыльцы, у тэрмасе грэўся глінтвейн. Былі віктарыны і гульні-конкурсы для маленькіх. 

Дзякуем усім за свята і віншуем усіх з пачаткам Ражджэственскага посту!


Расписание богослужений

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

 

Вход

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)