ВІНАГРАДНІК І ВІНАГРАДАРЫ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Гэтая прытча адлюстроўвае нам усю гісторыю чалавечага роду. Уся гэтая прытча – апавяданне пра адрачэнне ад Самога Госпада Іісуса Хрыста. Вінаграднік у ёй – спачатку абраны Богам народ Ізраіля. Як гаворыць прарок Ісаія, вінаграднік Гасподні – народ ізраільскі (Іс. 5: 7). Гаспадар вінаградніку – Бог, вінаградары – рэлігійныя правадыры народа, слугі, якія прыход-зяць, каб сабраць плады, – пасланыя Богам прарокі. І, нарэшце, Сын – Хрыстос Месія: Ён пасланы як апошні пасланец у свет.

У прытчы няма іншага тлумачэння Яго смерці, акрамя таго, што вінаградары забілі Яго, таму што ведалі, што Ён спадкаемец, што Ён – Сын Божы. Не таму што не ведалі, а менавіта таму, што ведалі, Хто Ён такі. «Прыйдзем і заб'ем Яго – гавораць яны, – і спадчына будзе наша». Якое простае вырашэнне ўсіх праблем, што ўзнікаюць у родзе чалавечым, калі ён адварочваецца ад Бога! Ад Каіна да Каіафы, ад Каіафы да забойц нашай святой Царквы і да апошняга забойцы, які будзе на зямлі. Выняць камень, здавалася б, усяго адзін, з будынка жыцця – і не клапаціцца ні аб чым. Усё зараз належыць нам, і мы дзейнічаем так, як мы жадаем. Як проста і ясна паказана ў гэтай прытчы гісторыя і лёс Ізраіля і ўсяго чалавецтва!

Але яна тычыцца не аднаго толькі Старога запавету. Царства Божае, укаранёнае спачатку толькі сярод іудзеяў (як Старазапаветная Царква), зараз ужо не абмяжоўваецца іудзеямі. Царква пасля была аднятая ў іх і перададзеная іншым народам, якія засялялі Рымскую імперыю: грэкам, лацінянам і многім іншым. Аднак і з імі адбылося штосьці падобнае да таго, што здарылася з іудзеямі. Праз нейкі час гэтыя народы сталі адпадаць ад Хрыста, захоўваючы хрысціянства толькі фармальна.

Старажытны Рым загінуў, калі спакусіўся нячыстымі асалодамі і разбэшчанымі паводзінамі. Тое ж здарылася і з Канстанцінопалем, сталіцай вялікай праваслаўнай дзяржавы – Візантыі. У 1901 годзе Гасподзь адкрыў праведнаму Іаану Кранштацкаму, якая адплата чакае Расію за памножыўшыся грэх таго часу. У паказаным святому Іаану відзенні ён убачыў раку крыві і гару чалавечых трупаў, разбурэнне цэркваў Божых, мноства святароў, манахаў і простых вернікаў, якія прынялі пакуты за веру, і сабак, якія паглыналі целы памерлых ад голаду людзей. Мы ведаем, што ўсё гэта спраўдзілася, як спраўдзілася прадказанне старазапаветных прарокаў аб падзенні Іерусаліма. І Гасподзь папярэджвае, што будзе яшчэ горш. Сын Чалавечы, гаворыць Ён, калі прыйдзе, ці знойдзе хоць адну вінаградзіну на зямлі?

Хто ж будзе вінаваты ў гэтым больш за ўсіх? Мы ведаем, што князь свету гэтага, які усё больш сцвярджае сваю ўладу ў гэтым свеце, ведаючы, што яму мала засталося часу, усё больш шалее, усё больш сцвярджае сваё панаванне, «таямніцу беззаконня», пра якую гаворыць апостал Павел у пасланні да Салунянаў (2 Фес. 2: 7). Але яна дзейнічае не толькі ў знешнім свеце – гавораць святыя айцы – яна адбываецца і ў самой Царкве, таму што, у рэшце рэшт, «чалавек беззаконня», як гаворыць апостал, прыйдзе і сядзе ў храме Божым, выдаючы сябе за Бога (2 Фес. 2: 4).

Цалкам зразумела, што ў першую чаргу супрацьстаяць «таямніцы беззаконня» павінны тыя, хто пастаўлены Госпадам працаваць над выхаваннем душ чалавечых, тыя, хто адказны перад Богам за духоўны стан народа. А у чым жа будзе іх віна? Як змогуць гэтыя людзі дайсці да адрачэння ад Самога Бога? Вось прытча аб злых вінаградарах паказвае, наколькі жудасным можа быць узрастанне ў зле.

Мы бачылі шэраг з'яў несправядлівага суда злых вінаградараў, пакуль яны не даходзяць да забойства Сына Гаспадара вінаградніку. Усё пачынаецца са страты пачуцця рэальнасці, страты страху Божыя. Кожны чалавек, які жыве духоўным жыццём, ведае, што можна страціць страх Божы, страціць Божую благадаць, калі з нядбайнасцю ставіцца да святыні. Слова Божае гаворыць: «Пракляты ўсякі, хто выконвае справы Божыя з нядбайнасцю» (Іер. 48: 10). А калі чалавек пракляты, значыць, пазбаўлены благадаці. Значыць, ён падпарадкоўваецца князю свету гэтага, сілам зла. Ён становіцца на той самы шлях, па якім ішлі злыя вінаградары.

Секулярызацыя, якое адбываецца зараз у нашым жыцці, сведчыць аб іудаізацыі хрысціянства. У чым гэта выяўляецца? У пераважнай і ўсёпаглынальнай увазе сучаснага хрысціянства да зям-ных каштоўнасцяў. Ідзе працэс, які не новы ў гісторыі, з якім мы сутыкаліся і ў хрысціянстве ў цэлым, і ў гісторыі Царквы – працэс, у асноўным, несвядомай падмены хрысціянства язычаствам, падмены хрысціянскай духоўнасці язычніцкай. У Царквы адна і адзіная мэта – выратаванне чалавека ад духоўнага рабства граху і далучэнне яго да Бога праз набыццё богападобных уласцівасцяў, самымі галоўнымі з якіх з'яўляюцца змірэнне і любоў. Звядзенне ж асноўнай задачы Царквы да вырашэння зямных «гарызантальных» задач і прывядзе “страціўшых сваю соль” хрысціянаў да непрыметнага прыняцця антыхрыста.

І мімаволі ўспамінаецца слова вялікага свяціцеля Феафана Затворніка, які сваім празорлівым позіркам прадбачыў будучыню і гаварыў, што надыдзе час, калі будзе ўсё павярхоўнае: усё царкоўнае, усе чыны, усе парадкі, уся знешнасць, уся служба – усё будзе, а ўсярэдзіне (гаварыў вялікі іерарх) – поўная здрада духу Хрыстову... Сцеражыся ж, хрысціянская душа, і беражы сваю веру. Помні, што многія і многія зараз надломваюцца .

Мы выразна бачным, што барацьба супраць Сына Вінаградніку і цяпер не спыняецца. Хай не думае хто-небудзь, што ён просты прыхаджанін, а таму, які з яго попыт. Калі ты прыняў дар Духу Святаго, ты таксама працаўнік на ніве Божай, якое б месца ты ні займаў у Царкве. І хай не скажа хто-небудзь, што ён клапоціцца толькі аб сваёй асабістай набожнасці і астатняе яго не тычыцца і не хвалюе. Што значыць твая набожнасць, калі цябе не турбуе, што ўвесь вінаграднік гіне ў нас на вачах? Нам усім даў Гасподзь вінаграднік і забяспечыў яго ўсім неабходным, каб мы годна выконвалі сваю галоўную працу. Мы ўсё надзеленыя даверам Божым, і ўсё вольныя паставіцца да гэтага дара так, як нам уздумаецца.

Аднак і для нас усіх набліжаецца дзень, калі мы павінны будзем паўстаць прад Госпадам са справаздачай, што мы зрабілі з тым, што Ён нам уручыў. Усе мы павінны будзем даць адказ на апошнім і Страшным Судзе Госпаду аб гэтым. І выбар, перад якім мы знаходзімся, як паказвае Крыж Хрыстоў, аказваецца адназначным. У гэтым свеце, які ляжыць у зле, існуюць зло і смерць. Калі зло даходзіць да сваёй апошняй мяжы, чалавек становіцца альбо пакутнікам, альбо забойцам. Да такой мяжы дойдзе жыццё, што іншага выбару не будзе дадзена нікому. Апостал Павел у сённяшнім апостальскім чытанні папярэджвае нас: «Браты, не спіце, трывайце ў веры, будзьце мужныя, цвёрдыя» (1 Кар. 16: 13).

У прытчы ясна паказана, што Хрыстос ведае, што чакае Яго наперадзе і якім шляхам павінна ісці Яго Царква. Ён свядома ідзе на смерць, каб аддаць Сябе на выратаванне ўсіх, каб стаць краевугольным каменем, на якім будуецца жыццё і без якога (у чым зараз, здавалася б, павінна пераканацца усё чалавецтва) бурыцца ўсё. Адрачэнне ад Госпада і смерць чакаюць Сына Божага і Царкву Яго, але гэта ўсё для таго, каб прынесці міласць, і суд, і перамогу для тых, хто любіць Яго.