Нядзеля пасля Нараджэння Хрыстова

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння, у Нядзелю пасля Нараджэння Хрыстова, мы чуем евангельскае апавяданне аб уцёках Іосіфа і Прасвятой Дзевы з дзіцём Іісусам у Егіпет (Мф. 1:18-25). У гэтым апавяданні, акрамя Іосіфа, Марыі і Іісуса, ёсць яшчэ адна дзеючая асоба – цар Ірад. Менавіта ад яго гневу Святое Сямейства бегла ў Егіпет, менавіта ён вінаваты ў знішчэнні бязвінных немаўлятаў.

Першая думка, якая прыйшла ў галаву Іраду, калі ён пачуў аб нараджэнні ў Віфлееме Цара іудзейскага, што гэты Цар можа зрабіць замах на яго ўладу. Каб пазбавіцца ад гэтай небяспекі, Ірад загадвае забіць усіх немаўлятаў ад двух гадоў і ніжэй у Віфлееме і яго наваколлях. У богаслужбовых тэкстах Праваслаўнай Царквы называецца галоўная прычына вар’яцтва Ірада: для яго «няма Бога». Для яго не існавала Бога, ён не баяўся Яго, таму для дасягнення зямных мэтаў ён не спыняўся ні перад чым, нават перад страшным злачынствам. Пра Ірада вядома, што ён быў чалавекам падазроным, і гэтая падазронасць нараджала і жывіла яго прагу да ўлады. Ён забіў не толькі віфлеемскіх немаўлятаў, але і многіх верных яму падданых і нават уласную жонку і сыноў: усіх іх ён падазраваў у змове. Гэты іудзейскі царок I стагоддзя ўвайшоў у гісторыю як вар'ят, які волі Божай супрацьпаставіў свае амбіцыі, сваё імкненне ў што б там ні стала ўтрымацца на царскім пасадзе.

Але вось мы бачным іншага чалавека – Іосіфа. Евангелле гаворыць пра яго вельмі мала. Жыццё яго цалкам прысвечанае Марыі і Хлопчыку, Які не ягоны сын, а Сын Божы. І дзеля таго, каб захаваць Яму жыццё, Іосіф бярэ на сябе ролю галавы сямейства. Яны бягуць ад гневу Ірада ў Егіпет, і Іосіф ахоўвае і абараняе Марыю і Немаўля.

Такім чынам, у прачытаным евангельскім урыўку перад намі два прыклады. Адзін чалавек жыве без Бога, для яго не існуе нічога, акрамя яго эгаістычных памкненняў і жадання любой цаной ўтрымаць усё, чым ён у гэтым свеце валодае. Іншы человек гатовы адмовіцца ад усяго і прынесці ў ахвяру нават сваё жыццё за Богадзіця Хрыста.

Святое Пісанне гаворыць нам, што ў кожнага з нас ёсць выбар: абраць шлях жыцця або шлях смерці, шлях вернасці Богу або шлях адрачэння ад Яго. «Жыццё і смерць прапанаваў я табе, - гаворыцца ў Другазаконні, - благаславенне і праклён. Абяры жыццё, каб жыў ты і патомства тваё» (Другазак. 30:19). Перад такім выбарам часам аказваюцца і цэлыя народы, і кожны асобны человек. Кожная душа людская часта стаіць перад выбарам: ахвяраваць сабою, прысвяціць сваё жыццё Хрысту або жыць так, быццам Бога і не існуе зусім. Мільёны людзей аказваюцца перад падобным выбарам, і адныя абіраюць жыццё, а іншыя смерць.

Сёння мы зноў чытаем евангельскае апавяданне пра тое, як «гналі» нашага Бога. Услухоўваючыся ў гаротнае апавяданне аб начных уцёках у Егіпет, успамінаючы нявінных віфлеемскіх немаўлятаў, першых з незлічонай колькасці мучанікаў за Хрыста, мы зноў і зноў разумеем, што мы – Царква Бога гнанага, Бога Выгнанніка, Царства Якога «не ад свету гэтага» (Ін.18:36). Радасныя дні свята Нараджэння Хрыстова завяршаюцца сумным матывам ганеній і жалобы: «Рахіль плача па дзецях сваіх і не хоча суцешыцца, бо іх няма» (Мф.2:18).

У Віфлееме Яму не знайшлося месца сярод людзей, і таму жывёлы стаялі вакол Яго дзіцячай калыскі, таму не дом, не людское жыллё, а пячора зрабілася першым жытлом Бога, першым Яго прыстанкам, як бы прадказваючы іншую, журботную, пячору, – склеп на схіле смяротнай Галгофы. Якое страшнае прадказанне! Якое жудаснае прароцтва не толькі аб цяжкай долі Збавіцеля свету, але і пра лёс Яго Царквы! «Брама пекла» (Мф.16:18) не адолеюць яе, але, відаць, вечны лёс яе, быццам Рахілі, «плакаць па дзецях сваіх», таму што ніколі зло не памірыцца з дабром, ніколі гардыня не супакоіцца, ніколі свет і цемра не сыйдуцца ў гармоніі. Доля Царквы Яго – быць гнанай гэтак жа, як гнаны і Яе Заснавальнік. Доля чад царкоўных - несупынная духоўная барацьба «не супраць цела і крыві, але супраць начальстваў, супраць уладаў, супраць уладальнікаў цемры стагоддзя гэтага, супраць духаў злосці паднябесных» (Эф.6:12).

Усякі раз гэтыя самыя «духі злосці» спрабуюць перанаправіць вастрыё нашай барацьбы, моц і напрамак нашай барацьбы ад саміх сябе на нашых братоў, паказваючы хрысціянам ілжывыя мэты, насылаючы на іх здані міжусобнай лаянкі. «Шукай ворагаў вакол сябе, толькі не зазірай у сваю душу», – падказваюць яны.

Для человека, самы страшный враг – я сам, таму што не злыя нагаворшчыкі, не «агенты ўплыву», не правакатары і шпіёны, а ўласная лютая прага ўлады давяла Ірада да такой звярынай раз’юшанасці. Займаючыся пошукамі знешніх ворагаў нашага збаўлення, мы выконваем справы Ірада, які хацеў забіць Самога Хрыста. Змагаючыся з уласнымі грахамі, абуджаючы сонную сваю душу двухбаковавострым мячом пакаяння, мы можам стаць сынамі Божымі.

«Калі Мяне гналі, будуць гнаць і вас». Калі мы з Хрыстом, то і ў нашым жыцці здзяйсняецца гэта прадказанне. Знойдуцца і ў нашае стагоддзе новыя каты хрысціянства, будуць і на нашу долю «жорсткія ірады», бо, як і папярэджваў святы апостол Павел свайго ўзлюбленага духоўнага сына, апостала Цімафея: «Усе, якія хочуць жыць набожна ў Хрысце Іісусе, будуць гнаныя» (2Цім.3:12). Таму выбар, які заўсёды, ва ўсе часы, прапаноўваўся хрысціянам, адзін і той жа: быць са Хрыстом – гэта значыць, быць гнанымі і прыніжанымі, абсмяянымі і здраджанымі, або быць супраць Хрыста, з тымі, хто смяяўся з Яго, з тымі, хто Яму здрадзіў, з тымі, хто гнаў Яго. Так што зразумець, з кім мы – з Госпадам ці з Яго супраціўнікам – нескладана. Для гэтага проста трэба вызначыць, кім мы ахвяруем у вялікім і малым: сабой або іншымі, тымі, хто побач з намі?

Для таго каб здрадзіць Збавіцелю, каб у чарговы раз выгнаць Яго са свайго сэрца, дастаткова проста ў сваёй штодзённай барацьбе з грахом апынуцца на баку зла, прагнасці і пачуцця помсты! Калі ўсе гэтыя пачуцці напаўняюць душу, дзе ў ёй месца Хрысту?

І вось у гэтыя святочныя дні Царква нам і паказвае на Ірада, каб перасцерагчы нас, каб у нашыя сэрцы такая злосць і такая падазронасць не трапіла і не звіла б у ім свайго злога гнязда. Свята Нараджэння Хрыстова, якое мы з такой духоўнай радасцю святкуем сёння, павінна стаць для кожнага з нас штуршком да новай пакаяннай працы, каб наш грэх, наша нядбайства аб уласным збаўленні не сталі прычынай ўцёкаў Сына Божага ў Егіпет, пакідаючы нам «дом нашы пусты» (Мф.23:38). Амінь.


"Пропаведзі". Архіепіскап Арцемій (Кішчанка)
Пераклад на беларускую мову - іерэй Ігар Данільчык

Расписание богослужений

Подать записку

Помочь храму

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Похвала Коложская

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)