Пра Фаму

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Ні Евангелле, ні Царква не вучаць, што памерлы Хрыстос быў біялагічна вернуты да жыцця такім самым, якім быў Ён да Сваёй смерці.  Ён уваскрэс у новым і слаўным вобразе:  Яго чалавечая прырода, паўстаўшая з мёртвых, была напоўнена вечным жыццём Царства Божага.

Цела Хрыстова пасля Уваскрасення  стала іншым, набыло новыя якасці: стала перамянённым, праслаўленым, духоўным – гэта значыць, цалкам падпарадкаваным Духу. Прастора і час не абмяжоўвалі Уваскрэслага Госпада. Збавіцель адначасова з’яўляўся ў розных месцах, праходзіў скрозь замкнёныя дзверы. Відавочна, Ён ужо не меў патрэбы ў зямной ежы, але, каб пераканаць вучняў у сваёй рэальнасці, спажываў яе перад імі. Цела Паўстаўшага з мёртвых Госпада захавала нанесеныя Яму раны і знявечанні. У гэтым мы бачым указанне на тое, што пакуты, подзвігі і ўсе годныя ўчынкі, зробленыя добрымі людзьмі, знойдуць сваё месца пры іх вечным праслаўленні.

Подробнее...

Пропаведзь перад Плашчаніцай

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Адбылося тое, дзеля чаго Бог стаў чалавекам, дзеля чаго Сын Божы стаў сынам чалавечым: Збавіцель памёр на Крыжы.

Чалавек сваёй непаслухмянасцю пазбавіў сябе быцця разам са сваім Творцам – Тым, Хто дае жыццё, і апынуўся ў свеце, у якім пануюць пакуты і смерць. Чалавек захварэў. Грэх – гэта не столькі віна, не столькі злачынства супраць Закона Божага і яго парушэнне, колькі хвароба душы. І вось, каб ацаліць гэту хваробу, Бог успрымае наша чалавечае цела, каб аднавіць яго ў першасным – непашкоджаным, чыстым – выглядзе.

Подробнее...

Пра Cтрашны суд

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Хрыстос Пантакратар і Страшны суд. Італія, 1300 г. Мазаіка ў Баптыстэрыі Сан Джавані ў ФларэнцыіХрыстос Пантакратар і Страшны суд. Італія, 1300 г. Мазаіка ў Баптыстэрыі Сан Джавані ў ФларэнцыіСённяшняе евангельскае чытанне (Мф. 25:31-46) гаворыць пра тую апошнюю, вырашальную сустрэчу з Хрыстом, якая чакае кожнага з нас, калі мы пяройдзем з гэтага жыцця ў жыццё будучага веку.

Надыдзе імгненне, калі скончыцца час. Настане дзень, калі немагчыма будзе сказать: «заўтра…», – таму што «заўтра» не будзе. Прыйдзе час, калі нельга будзе падумаць: «я паспею!», – таму што ўсе тэрміны скончацца, усе поры мінуюць, усе стагоддзі спыняцца.

Подробнее...

Нядзеля Прабачэння

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Не ўхілі аблічча Твайго ад отрака Твайго, бо смуткую, хутка пачуй мяне!

Такімі пранікнёнымі і кранальнымі словамі, узлюбленыя ў Госпадзе айцы, браты і сёстры, Святая Царква сёння за вячэрнім богаслужэннем звяртаецца да Бога. І кожны з тых, хто тут стаіць, безумоўна, перажыў у сваім сэрцы гэтыя словы як свой асабісты зварот да Бога.

Подробнее...

Пра Закхея

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Зусім  мала  часу застаецца да пачатку вельмі важнага перыяду ў жыцці кожнага веруючага праваслаўнага хрысціяніна – святога Вялікага посту. Каб гэта час для ўсіх нас быў спрыяльным і збавіцельным, Святая Царква пачынае нас загадзя рыхтаваць да яго.

Подробнее...

Пропаведзь на Абрэзанне Гасподне

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У свята Абрэзання Гасподня Царква з новай сілай нагадвае нам таямніцу таго, што Слова стала плоццю.

Для хрысціяніна паўнавартаснае жыццё пачынаецца з хрышчэння. Нечым падобным да сучаснага хрышчэння было ў старазапаветнай Царкве абрэзанне. Яшчэ Аўрааму было сказана: “І гэта будзе адзнакаю запавету паміж Мною і вамі”(Быц. 17:10-14). Абрэзанне было знаменнем (гэта значыць знакам) заключэння Запавету паміж Богам і людзьмі і сімвалічна азначала, што чалавек адмаўляецца ад сваёй уласнай плоці і служыць ужо не свайму целу, а Богу.

Подробнее...

Пропаведзь у дзень памяці свяціцеля і цудатворца Мікалая

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Свяціцель  Мікалай  з'яўляецца  нябесным апякуном, хадайнікам, малітвеннікам і заступнікам за ўсіх нас, вернікаў. І усе мы, без сумнення, можам сведчыць, што ён – адзін з самых дзейсных нашых памочнікаў, якія стаяць перад Прастолам Божым і моляцца аб нашым выратаванні.

«Правіла веры і прыклад лагоднасці» – гэта словы трапара свяціцелю Мікалаю. І вось свяціцель Мікалай – гэта правіла, эталон, той ідэал, на які мы павінны арыентавацца і звяраць па ім сваё

Подробнее...

Пакроў Божай Маці

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Pakrou00Pakrou00Пакроў Божай Маці – гэта Яе маленне за нас, якая нашу слабую, нямоглую, грэшную малітву даносіць да Прастола Божага, таму што Яна Сама нашы малітвы ўздымае на Сваіх Матчыных руках і складае іх каля ног Хрыста.

Подробнее...

Расписание богослужений

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)