Прытча пра сейбіта

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Калі мы слухалі з вамі ў сённяшнім евангельскім чытанні прытчу пра сейбіта, то, напэўна, кожны з нас пытаў самога сябе: а хто я? Дзе я знаходжуся? Якая мая душа? Якое маё сэрца? Ці тая сцежка пры вялікай дарозе, на якую падае насенне Слова Божага і не дае ніякага парастку, таму што гэта ўтаптаная зямля? Або, можа быць, гэта камень, на які падае насенне, і ўжо зусім ніякага парастку даць не можа, таму што гэта камень? Або, можа, у маім сэрцы так усё зарасло нейкім цярноўнікам, дрэнным кустоўем, праз якое яно прабіцца таксама не можа? Дзе я і хто я?

Вы памятаеце, што, калі гэтую прытчу расказаў Гасподзь Іісус Хрыстос, вучні, якія слухалі гэтую прытчу, папрасілі Яго яе патлу-мачыць. Здаецца, што яна такая простая, усё ў ёй так зразумела, пра што там пытаць? Якое тлумачэнне патрэбна? Аднак і сярод вучняў Хрыстовых узніклі пытанні, і ў нас з вамі могуць узнікнуць пытанні, хаця б, скажам, адносна нейкі часткі гэтай прытчы: што гэта значыць? Як яе трэба разумець? Напрыклад, такое пытанне: а што такое добрая глеба, якая гэта глеба, якая яна павінна быць? Якім павінна быць маё сэрца, для таго каб тое насенне Слова Божага, якое трапляе ў яго, дало б парастак і не толькі парастак, а і ўрадзіла б плод і прынесла б багаты ўраджай?

Да каго мы можам звярнуцца з гэтым пытаннем? А да каго звярнуліся вучні Хрыстовы? Да самога Збавіцеля. І мы можам звярнуцца з такім пытаннем да самога Збавіцеля, да самога Госпада Іісуса Хрыста. А гэта значыць, да Царквы, таму што Царква ёсць Хрыстос, і Царква на гэта пытанне дае адказ: « Бог ганарлівым пярэчыць, а пакорлівым дае дабрыню».

Вось ён, адказ на ваша пытанне, які дае нам Царква – гэта зна-чыць, Сам Гасподзь Іісус Хрыстос: пакора і змірэнне. Вось яна, тая глеба, на якую падае насенне Слова Божага і пускае корань, і ўзрастае на гэтай глебе, і расце, і развіваецца, і дае плод у сто крат. Пакора гэта як раз тая самая сіла, выдатная сіла, якая робіць ча-лавека чалавекам і якая адкрывае ў чалавеку ўсё самае лепшае і аказваецца самай прыдатнай глебай для ўспрыняцця сілы Слова Божага, якое настаўляе нас, як трэба жыць тут і ў вечнасці.

Чаму змірэнне набліжае да нас благадаць Божую і сілу Божую, якая змяняе наша жыццё? Таму што яно адкрывае ў нас самае лепшае, што ў нас ёсць – любоў. Бог ёсць Любоў. І чалавек, які ство-раны паводле падабенства Божага, ёсць таксама любоў ў сваёй сутнасці. І менавіта змірэнне адкрывае ў нас гэтую сілу любві.

Любоў гэта духоўная сіла, якая перамяняе ўсё наша жыццё, ад пачатку і да канца, усё ў нас і вакол нас. Мы з вамі гэта ведаем: якую радасць, колькі святла, колькі цеплыні, колькі сэнсу ў жыццё ўкладвае любоў, калі чалавек любіць. А любіць і ўмее любіць тады, калі ён умее змірацца.

Апостал Павел, у апостальскім чытанні, якое мы чулі сёння, дае нам найвышэйшы ўзор змірэння.

Прыкра сумленнаму, справядліваму чалавеку абараняцца ад плёткі, пушчанай у натоўп. Яшчэ больш прыкра абараняцца і адбівацца ад узведзенага паклёпу.З нагоды менавіта такіх абставін святы апостал Павел вымушаны быў пісьмова выказаць перад галатамі, ім ж звернутымі да Хрыста, свой погляд на новазаветнае жыццё. Апостал напісаў сваёй рукою ўсё пасланне, каб адвесці злое падазрэнне.

Тым, хто нагаворваў на апостала Паўла, маладым хрысціянам-галатам, не хацелася не толькі прыняць пакуту і раны за імя Хрыстова, але нават пацярпець лёгкае ганенне. Яны імкнуцца дагадзіць і нашым і вашым і нават заслужыць адабрэнне за такую дзейнасць.

Для святога Паўла сутнасць веры – у крыжы Іісуса Хыста, рас-пятага за ўсіх нас, Які даў святому апосталу таксама панесці крыж за Яго. Святы апостал Павел, ура-жаны невымоўнай любоўю да нас Богачалавека, назаўсёды аддаў Яму сваё жыццё. Для яго жыццё – толькі з Хрыстом і ў Хрысце. І пры ўсім тым апостал не ганарыцца сабой, а, паказваючы на свае зага-ны і немачы, ён праслаўляе толькі дзівосную благадаць Божую, што праступае праз яго немачы. Быц-цам храбры ваяр, святы Павел сведчыць сваю вернасць і любоў да Хрыста язвамі, якія носіць на сваім целе за імя Яго. Якое змірэнне! І у той жа час, якая вышыня, веліч духу ў святым апосталу!

Апостал Павел гаворыць аб плёне ім, апасталам, прынятага і захаванага ў чысціні сэрца слова Божага: «Ужо жыву не я, а жыве ўва мне Хрыстос – Які ўзлюбіў мяне і Які аддаў Сябе за мяне». Слова Божае асвятліла яго думкі і жаданні, дало напрамак волі яго.

Ці можам мы, як і апостал, пахваліцца Крыжом Хрыстовым, ці жывем мы ў адпаведнасці з запаведзямі евангельскімі? Ці не спадзяюцца хрысціяне больш на сувязі з “моцнымі свету гэтага”, чым на Бога? Ці слухаем мы слова Божае? Але хто з нас можа пра сябе сказать: «Ужо не жыву я, а жыве ўва мне Хрыстос»? Ці адчуваеш ты, хрысціянін, як апостал Павел, што «жыве ў табе Хрыстос,» што слова Яго накіроўвае твае думкі, кіруе жаданнямі тваімі і во-ляй тваёй, што ты жывеш і дзейнічаеш на славу Божую? Калі не адчуваеш і не заўважаеш, то чаму? Ды таму, што, слухаючы слова Божае, ты, нават захапляючыся ім, гэта слова ў сабе не захоўваеш. А не захоўваеш таму, што сэрца тваё пазбаўленае любві да Госпада, які ўзлюбіў цябе, пазбаўленае чысціні і дабрыні; таму, што ты «у землю закапаў» дадзены Богам табе талент веры.

Мы чуем і памятаем словы Святога Пісання, чуем слыхам і памятаем памяццю нашага розума, ці але даходзіць гэта слова да нашага сэрца? А разам з гэтым, калі не кране наша сэрца жывое сло-ва, яно толькі прагучыць у нашай думкі і ніякага плёну не прынясе. Людзі ў большасці сваёй знаходзяцца ў духоўнай слепаце і глухаце: яны бачаць толькі паверхню. Яны могуць чытаць Біблію, Евангелле, і ўспрымаць тое, што там напісана, толькі знешне. Господь не адкрывае ім духоўныя таямніцы жыцця, пакуль не ўбачыць, што яны з усіх сілаў імкнуцца жыць па праўдзе і сумленні.

Святыя айцы гавораць, што навучыцца чытаць слова Божае магчыма толькі ўсім нашым жыццём.

Спытаемся сёння ў саміх сябе, ці імкнемся мы пасеяць і ўзгадаваць у сэрцах нашых насенне добрых намераў і жаданняў. Ці ёсць у нас, у нашай дзейнасці парасткі хрысціянскай дабрадзейнасці? А жыццё наша на зямлі малое, час севу кароткі. Імгненнем пройдзе жыццё, скончыцца час сяўбы, апынемся перад магілай, і тады страшна будзе з'явіцца на той свет ні з чым.

Прасі і горача маліся, хрысціянін, каб для добрага ўспрыняцця слова Божага Гасподзь надзяліў тваю душу глебай прыдатнай, здольнай прыняць у сябе насенне Божых слоў і прынесці ад іх плён добрых спраў!

 «Хто мае вушы, каб чуць, няхай чуе!» – гаворыць Хрыстос. Ён узвышае Свой голас праз усе часы, праз усе стагоддзі, праз усе пакаленні. Для кожнага чалавека, без выключэння, гучыць Яго голас. Гасподзь гаворыць, што шлях, які Ён прапаноўвае, – цяжкі, вузкі, хрэсны, але толькі гэтым шляхам – выслухоўвання слова Божага, прыняцця яго ў нашым жыцці, у цярпенні і ўзрастанні ў ім – выконваем мы сваё прызначэнне быць дзецьмі Божымі, якія любяць і ведаюць любоў Божую і ісціну. Амінь.


"Пропаведзі". Архіепіскап Арцемій (Кішчанка)

Расписание богослужений

Подать записку

Помочь храму

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Похвала Коложская

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)