Дабравешчанне Прасвятой Багародзіцы. Памяць патрыярха Ціхана. Ларыса Геніюш

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

“Радуйся, Благадатная! Гасподзь з Табою” (Лк.1:28),

Абраз Дабравешчання Божай МаціАбраз Дабравешчання Божай Маці- гэта словы Пасланца нябёсаў, звернутыя да Маці Божай, у якіх – сутнасць нашага свята. З гэтых словаў пачынаецца наша выратаванне – збаўленне роду чалавечага. Гэтыя словы абвяшчаюць свету таямніцу Богаўцялеснення, прыносяць вестку з нябёсаў аб вялікай любові Бога да чалавека. Сын Божы становіцца Сынам Дзевы. На якую ж вышыню ўздымаецца наша чалавечая прырода! Вось як пра гэта кажа свяціцель Іаан Златавуст:

“Бог – на зямлі, чалавек – на небе. Усё аб’ядналася: ангелы складаюць адзінае цэлае з людзьмі, людзі далучаюцца да ангелаў і іншых нябесных сілаў.”

Подробнее...

Проповедь в день праздника Входа Господня в Иерусалим

Сегодня праздник  Входа  Господня в Иерусалим. Весь  трагизм события, которое ныне вспоминает Святая Христова Православная Церковь заключается в том, что народ хотел видеть во Христе, прежде всего, политического вождя, освободителя от Римского владычества. Иудеи торжественно встречали Спасителя, идущего в Иерусалим, зная Его силу, ведь Он воскресил из мертвых  Лазаря.

Кто же еще может осуществить все желания и чаяния людей? Кто может благополучно устроить общественные отношения? Кто может стать справедливым, мудрым, сильным, непобедимым царем, если не Тот, Кто силой Своей воскресил умершего? И потому народ в восторге встречает Спасителя и кричит: «Да здравствует Сын Давидов!» И нет другого лидера, кроме Того, Кто силой Своей победил смерть…

Подробнее...

Пропаведзь у дзень увахода Гасподняга ў Іерусалім

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Уваход Гасподні ў ІерусалімУваход Гасподні ў ІерусалімУ сённяшні дзень, браты і  сёстры, мы разам з усёю паўнатою Святой Хрыстовай Праваслаўнай Царквы адзначаем свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. Гэта свята – адно з самых трагічных святаў усяго царкоўнага года. Гэта – свята радасці, і, разам з тым,– гэта свята смутку: радасці таму, што мы бачым, як Сына Божага сустракаюць натоўпы людзей, сустракаюць радаснымі крыкамі: «Асанна ў вышніх! Благаславёны Той, Хто прыходзіць у імя Гасподняе! Благаславёны Цар Ізраілеў!»; смутку таму, што пройдзе зусім няшмат часу – усяго некалькі дзён – і Гасподзь пацерпіць здраду і здзекі, перанясе пакуты, будзе апляваны і прыбіты да Крыжа і памрэ за нас і дзеля нашага збаўлення.

Подробнее...

Памяць Марыі Егіпецкай

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Прападобная Марыя ЕгіпецкаяПрападобная Марыя ЕгіпецкаяУ пятую Нядзелю Вялікага посту мы адзначаем памяць святой Марыі Егіпецкай. З глыбокай бездані грахоў Гасподзь яе, простую жанчыну, паклікаў і памілаваў. Праваслаўная Царква прапаноўвае нам у Вялікі пост гэты ўзор пакаяння, каб чалавек, нават той, які здзейсніў самыя цяжкія грахі і патануў у беззаконнях, не адчайваўся і не страчваў надзеі, а ведаў, што яго ачышчэнне і збаўленне залежыць толькі ад яго уласнага жадання і ўласнай волі і што нішто не можа яму перашкодзіць, нават самыя страшныя перашкоды, якія ўзнікаюць на шляху чалавека да збаўлення, – яго ўласныя грахі.

Подробнее...

Прападобны Іаан Лесвічнік

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Бачанне Іаана ЛесвічнікаБачанне Іаана ЛесвічнікаУ  першую Нядзелю Вялікага посту было паказана, што наша вера – ісціная, г.зн. сапраўдная і адзіная правільная. У другую сцвярджалася, што яна – вера ўнутраная, вера сэрца, вера, з дапамогай якой чалавек дасягае абожання. У трэцюю Нядзелю Святой Чатырохдзесятніцы Царква нагадала нам, што наша вера – не ад “свету гэтага”, што яна – самаахвярная, крыжаносная, якая пераносіць і трывае ўсе жыццёвыя нягоды. І, нарэшце, у чацвёртую Нядзелю Царква нагадвае нам, што наша вера аскетычная, вера падзвіжнікаў, вера, якая патрабуе авалодання сабою, самаабмежавання і барацьбы з дэманамі і грахоўнымі страсцямі.

Подробнее...

Нядзеля Крыжапаклонная

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Пакланенне КрыжуПакланенне КрыжуУ сярэдзіне Посту  Царква ставіць нас  перад Крыжам Хрыстовым.

Крыж  кажа нам пра бязмерную, дзівосную любоў Бога. Яго Крыж – гэта Яго любоў, гатовая ўсім ахвяраваць дзеля нас.

Пакланяючыся Крыжу Гасподняму, мы з новай сілай можам зразумець, што азначае служэнне Госпада нашага  Іісуса Хрыста.

Хрыстос сышоў з нябёсаў, стаўшы  адным з нас, і паказаў нам Сваю збавіцельную любоў. Любоў такую ўсеабдымную, такую дасканалую, што Хрыстос можа забыцца пра Сябе наогул, забыцца бязмежна; забыць пра Сябе да такой ступені і атаясамліваць Сябе з намі так, што Ён згаджаецца ў Сваім чалавецтве, страціць пачуццё Свайго адзінства з Богам – з Крыніцай вечнага жыцця, больш за тое – з вечным жыццём у Сабе Самім, і далучыцца да нашай смяротнасці.

Подробнее...

Свяціцель Грыгорый Палама

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Грыгорый ПаламаГрыгорый ПаламаАдзначыўшы ў першую Нядзелю Вялікага посту свята Перамогі Праваслаўя над усімі ерасямі, што страсалі Царкву Хрыстову ў першыя стагоддзі яе існавання, сёння Праваслаўная Царква святкуе перамогу праваслаўнага падзвіжніцтва над усімі супрацьлеглымі яму вучэннямі. Невыпадкова Святая Царква другую Нядзелю Вялікага посту называе Нядзеляй «святланосных постаў». Царква моліць Госпада аб азарэнні і прасвятленні благадаццю Божай усіх тых, хто моліцца, трымае пост і прыносіць пакаянне ў сваіх грахах. Вызначыўшы ў папярэднюю Нядзелю абожанне як мэту духоўнай працы хрысціяніна, цяпер Святая Царква гаворыць пра яго вынікі, гаворыць пра перамяненне чалавека. У богаслужэнні сённяшняга дня побач са скрухай аб грахоўным стане чалавека прысутнічае ўхваленне посту як шляху да такога ўнутранага азарэння і прасвятлення.

Подробнее...

Расписание богослужений

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)