Проповедь иерея Игоря Данильчика в праздник Рождества Пресвятой Богородицы 21 сентября 2014 года

ПРОПАВЕДЗЬ НА НАРАДЖЭННЕ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗІЦЫ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Нараджэнне Прасвятой Уладычыцы нашай Багародзіцы і заўжды Дзевы Марыі святкуецца Царквой як дзень сусветнай радасці. У гэты светлы дзень, на мяжы Старога і Новага запаветаў, нарадзілася Найблагаславеннейшая Дзева Марыя, Якой ад веку Промыслам Божым наканавана было паслужыць таямніцы ўцялеснення Бога Слова: стаць Маці Збавіцеля свету – Госпада нашага Іісуса Хрыста.

ПРА ПАКЛІКАНЫХ НА ПIР

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

«Бо не паслаў  Бог  Сына  Свайго ў свет, каб судзіць свет, але каб свет выратаваны быў праз Яго» (Ін. 3:17). Гэтыя словы з Евангелля ад Іаана мы чуем сёння ў сувязі з надыходзячым святкаваннем Уздзвіжання Жыватворнага і Пачэснага Крыжа Гасподняга.

Проповедь протоиерея Георгия Роя в воскресенье 7 сентября 2014 года

ВІНАГРАДНІК І ВІНАГРАДАРЫ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Гэтая прытча адлюстроўвае нам усю гісторыю чалавечага роду. Уся гэтая прытча – апавяданне пра адрачэнне ад Самога Госпада Іісуса Хрыста. Вінаграднік у ёй – спачатку абраны Богам народ Ізраіля. Як гаворыць прарок Ісаія, вінаграднік Гасподні – народ ізраільскі (Іс. 5: 7). Гаспадар вінаградніку – Бог, вінаградары – рэлігійныя правадыры народа, слугі, якія прыход-зяць, каб сабраць плады, – пасланыя Богам прарокі. І, нарэшце, Сын – Хрыстос Месія: Ён пасланы як апошні пасланец у свет.

Проповедь протоиерея Георгия Роя в воскресенье 31 августа 2014 года

БАГАТЫ ЮНАК

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Прытча пра багатага юнакаПрытча пра багатага юнакаМы чуем гісторыю пра багатага юнака, пра смутак чалавека, які пабаяўся спадзявацца толькі на Бога. Усё ёсць у яго, аднаго не хапае – благадаці. І сёння ў кантэксце гэтай прытчы мы пагаворым пра пагарду да багацця. Тэма гэта выключна важная як для кожнага з нас, так і для ўсяго сучаснага грамадства. Прычым для нашага грамадства яна, магчыма, актуальная нават у большай ступені, чым для таго грамадства, якое існавала ў часы Хрыста.

ПРОПАВЕДЗЬ НА УСПЕННЕ ПРАСВЯТОЙ БАГАРОДЗIЦЫ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння  Царква ўзгадвае смерць той, чый Сын, паводле веры нашай, перамог смерць, паўстаў з мёртвых і нам дараваў абяцанне апошняга ўваскрасення і ўрачыстасці жыцця неўміручага. Прыгадваюцца словы адной з цудоўных малітваў, звернутых да Божай Маці. Малітвы, у якой Марыя названая «світанкам таямнічага дня» . Быццам святло гэтага світанку льецца са свята Успення, сама смерць становіцца жыццём і ўрачыстасцю жыцця. Смерць становіцца «світанкам таямнічага дня».

Расписание богослужений

Подать записку

Помочь храму

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Похвала Коложская

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)