НАСЫЧЭННЕ ПЯЦЦЮ ХЛЯБАМІ ПЯЦІ ТЫСЯЧ ЧАЛАВЕК У ПУСТЫНІ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Цудоўнае насычэнне пяццю хлябамі пяці тысячЦудоўнае насычэнне пяццю хлябамі пяці тысячЦуд памнажэння хлябоў, аб якім мы сёння чулі ў евангельскім чытанні (Мк. 6:34-44), вучыць нас некалькім рэчам. Перш за ўсё таму, што Гасподзь можа насыціць нас, нават калі ў нас нічога – або амаль нічога – няма. Наша жыццё і смерць у руках Божых, і нашая ежа – тое, што мы завем хлебам надзённым – таксама ў Яго руках. Яно вучыць нас той ісціне, што Гасподзь Іісус Хрыстос ёсць Творца ўсяго, Які даў нам жыццё і падтрымлівае яго. Лекар душы і цела, Ён стварыў і стварае ў дастатковай колькасці ўсякія плады зямныя для спажывання ў ежу і для асалоды.

Проповедь протоиерея Георгия Роя в воскресенье 27 июля 2014 года

ДВОЕ СЛЯПЫХ І АПАНТАНЫ НЯМЫ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У апостальскім пасланні мы чулі сёння словы, якія накіраваныя не толькі да рымлянаў, але і да кожнага з нас: «Таму прымайце адзін аднаго, як і Хрыстос прыняў вас у славу Божыю» (Рым.15:7).

Хрыстос прыняў нас такімі, якія мы ёсць: сляпымі, храмымі, хворымі, апантанымі. Ён, не грэбуючы недасканаласцю чалавека пасля яго грэхападзення, дакранаецца да нашай апаганенай плоці, Ён уваходзіць у наш лёс не затым, каб асудзіць і пакараць, «бо Сын Чалавечы прыйшоў не загубіць душы чалавечыя» (Лк.9:56), а затым, каб «знайсці і выратаваць тое, што загінула» (Лк.19:11).

ПРА ПАРАЛІЗАВАНАГА

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сёння на літургіі мы чулі апавяданне пра тое, як Гасподзь наш Іісус Хрыстос ацаліў паралізаванага чалавека. Пры гэтай страшэннай хваробе чалавек, які не здольны самастойна паварушыць ні адной часткай цела, становіцца абсалютна бездапаможным і цалкам, нават у дробязях, залежыць ад людзей, якія яго даглядаюць. Самая дробная нядбайнасць ці неахайнасць у адносінах да хворага, магчыма, нават і не заўважаная імі, можа глыбока пакрыўдзіць чалавека.

ПРА ГЕРГЕСІНСКІХ АПАНТАНЫХ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!


Які адзінокі Бог на зямлі! Які адзінокі Гасподзь наш Іісус Хрыстос сярод людзей, да якіх прышоў Ён, каб збавіць іх ад вечнай смерці! Двое гергесінскіх небаракаў, апанаваныя лютымі дэманамі, гоняць Яго: “Пакінь нас, што Табе да нас!” (Мф.8:29). Цэлы горад выйшаў насустрач Яму і просіць, каб Ён “адышоў ад межаў іх” (Мф.8:34). Уявіце толькі сабе: усе гараджане сабраліся для таго, каб прагнаць Сына Божага!

ПРА СОТНІКА

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

У сённяшні нядзельны дзень, браты і сёстры, Святая Царква прапанавала нашай увазе евангельскі сюжэт, які апавядае нам пра непахісную, я бы нават сказаў, каменную веру чалавека-язычніка – сотніка рымскага войска, у якога быў хворы слуга. Гэты чалавек, на радзіме якога больш за тысячу гадоў квітнела язычніцтва, пачуў пра Хрыста Месію, паверыў у Яго і тады, калі невылечна захварэў яго слуга, ён пайшоў да Хрыста, каб звярнуцца да Яго з просьбай аб ацаленні хворага.

ДЗЕНЬ УСІХ БЕЛАРУСКІХ СВЯТЫХ

У імя Айца і Сына і Святога Духа!

Сабор Усіх Беларускіх СвятыхСабор Усіх Беларускіх СвятыхСённяшні дзень – Дзень памяці ўсіх беларускіх святых. Гісторыя народу найбольш ярка ўвасоблена ў духоўных вобліках, справах і творчых плёнах яго лепшых сыноў і дачок...  Мы не толькі павінны, але і абавязаны ведаць сваё мінулае, каб лепш убачыць сваё заўтра, каб ясней уяўляць, як да яго ісці.

Неабходна адзначыць спецыфічны характар беларускай святасці, якая ў значнай ступені адлюстроўвае і характар народу.

Коложский источник 17.06.2014

Расписание богослужений

Подать записку

Помочь храму

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Похвала Коложская

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)