Увага
  • Lack of access rights - File 'http:/prodromos.by/media/k2/items/cache/9ad74ebcc3d83e86bcc0098026ed5e9f_XL.jpg'
  • Lack of access rights - File 'http:/prodromos.by/media/k2/items/cache/9ad74ebcc3d83e86bcc0098026ed5e9f_XL.jpg'

7 сакавіка 2014 г. у Каложскай царкве для студэнтаў-гісторыкаў прайшла лекцыя на тэму «Крыніцы і развіццё праваслаўнай храмавай архітэктуры»

7 сакавіка 2014 г. для студэнтаў-гісторыкаў з Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы протаіерэй Георгій Рой правёў у Каложскай царкве лекцыю на тэму «Крыніцы і развіццё праваслаўнай храмавай архітэктуры».

Спачатку да ўвагі студэнтаў  была прапанавана мультымедыйная прэзентацыя па гісторыі развіцця старажытнахрысціянскіх храмаў: катакомбныя храмы, богаслужэнні ў трыклініях, бызылікі, візантыйская архітэктура. Затым лекцыя працягнулася ў адным з унікальных помнікаў Візантыйскай архітэктуры – Каложскай Барыса-Глебскай царкве XII ст. Пасля лекцыі студэнты мелі магчымасць больш падрабязна азнаёміцца з архітэктурнымі асаблівасцямі старажытнага храма, узысці на хоры і балкон, прайсці ўнутрысценавым ходам ад алтара да хораў.

Гістарычныя аповеды. Аповед пяты. Каложскі манастыр. Час выпрабаванняў

Карта Гародні 1706 года (фрагмент з Каложскім манастыром)Карта Гародні 1706 года (фрагмент з Каложскім манастыром)Уважлівы чытач памятае, што апошні аповед закончыўся спрэчкай паміж праваслаўнымі і грэка-каталікамі, каму павінен належаць манастыр. І, як ведаеце, канчаткова  манастыр застаўся за апошнімі. Але гісторыя не заканчваецца на гэтым. Лёс падрыхтаваў шмат выпрабаванняў манастыру, і сёння мы працягнем нашу гістрычную вандроўку.

У 1630-я гады манастыр набыў «две уволоки земли в Бакштах» (верагодна, сёння гэта аграгарадок у Шчучынскім раёне). Архімандрыт Каложскага манастыра аднавіў там царкву, і ,як сведчыць І. Кульчынскі, па прадстаўленні мітрапаліта ён атрымаў ад яго міласці караля Уладзіслава IV прывілей, згодна якому «Бакштанская церковь … придана была навсегда монастырю».

Дабрачынная акцыя «Масленіца на Каложы»

27 лютага 2014 г. прыхаджане Свята-Барыса-Глебскага Каложскага храма сумесна са студэнтамі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы правялі дабрачынную акцыю «Масленіца на Каложы» для насельнікаў  Гродзенскага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў, а таксама для выхаванцаў дапаможнай школы №1 для дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця.

Сіламі прыхаджанаў і навучэнцаў універсітэта для сённяшніх гасцей Каложскага храма былі прыгатаваны традыцыйныя масленічныя бліны. Акрамя гэтага, іншаземныя студэнты частавалі ўсіх жадаючых нацыянальнымі стравами, а выхаванцы ваеннага факультъта арганізавалі для ўдзельнікаў акцыі палявую кухню.

Міністр культуры наведаў Свята-Барыса-Глебскую царкву

27 лютага 2014г. Свята-Барыса-Глебскую царкву з працоўным візітам наведаў міністр культуры Рэспублікі Беларусь Святлоў Барыс Уладзіміравіч.

Міністр прыбыў у суправаджэнні  начальніка Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама Скрабко Паўла Канстанцінавіча і яго першага намесніка Вярсоцкага Аляксандра Людзвігавіча.

Настаяцель храма протаіерэй Аляксандр Балоннікаў  правёў для гасцей аглядную экскурсію і распавёў ім пра жыццё прыхода.

23 лютага ў Каложскай царкве адбылося архіерэйскае богаслужэнне (фота)

23 лютага ў Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве познюю літургію ўзначаліў Праасвяшчэннейшы Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі. Пасля службы Уладыка, святары і прыхаджане сабраліся ў царкоўна-прыхадскім комплексе на ўжо традыцыйнае чаяпіцце, падчас якога прыхаджане паразмаўлялі з епіскапам Серафімам.

Візіт Мітрапаліта Паўла ў Каложскі храм 21 лютага 2014 года (відэа)

23 лютага ў Каложскім храме адбудзецца архіерэскае богаслужэнне

Праасвяшчэннейшы Серафім, епіскап Бабруйскі і БыхаўскіПраасвяшчэннейшы Серафім, епіскап Бабруйскі і БыхаўскіУ нядзелю 23 лютага познюю Бажэственную літургію ў Свята-Барыса-Глебскім Каложскім храме ўзначаліць Праасвяшчэннейшы Серафім, епіскап Бабруйскі і Быхаўскі.

Пачатак літургіі а 10:00

Митрополит Павел посетил Коложскую церковь

Митрополит Павел посетил Борисо-Глебскую Коложскую церковь, где Его Высокопреосвященство приветствовал настоятель прихода протоиерей Александр Болонников, причт и прихожане храма. Владыка Митрополит побеседовал с прихожанами и передал им благословение Святейшего Патриарха Кирилла. Отец настоятель провел для высокого гостя экскурсию по храму и рассказал об истории древней святыни. Также в храме Патриарший Экзарх произвел гашение конверта первого дня, посвященного объявлению Гродно культурной столицей Беларуси. Затем Владыка Митрополит осмотрел второй храм прихода, освященный в честь Коложской иконы Божией Матери, и приходской дом.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)