Увага
  • Lack of access rights - File 'http:/prodromos.by/media/k2/items/cache/9ad74ebcc3d83e86bcc0098026ed5e9f_XL.jpg'
  • Lack of access rights - File 'http:/prodromos.by/media/k2/items/cache/9ad74ebcc3d83e86bcc0098026ed5e9f_XL.jpg'

10 лютага ў Каложскім прыхадскім доме адбылася першая сустрэча з цыклу "Азбука здароўя"

10 лютага на базе Каложскага царкоўна-прыхадскога комплексу адбылася першая сустрэча з цыкла "Азбука здароўя": як захаваць здароўе сям'і, стварэнне псіхаэмацыйнага камфорту ў сям'і з дапамогай найпрасцейшых навыкаў дызайну, якую арганізаваў сямейны цэнтр "Рамонак".

На сустрэчы абмяркоўваліся  такія актуальныя пытанні, як фарміраванне імунітэту ў дзяцей і ўмацаванне яго з дапамогай  правільнага харчавання. Педыятрам Наталляй Жалезнай, матушкай настаяцеля Свята-Іаана-Прадцечанскага храма, былі названыя фактары, якія паслабляюць імунітэт і дзяцей, і дарослых. Акрамя гэтага на сустрэчы былі дадзены рэкамендацыі правільнага афармлення жылога памяшкання ў праваслаўных сем'ях і ўвогуле, дзіцячых пакояў. Тэмамі наступных  сустрэч будуць правільнае харчаванне і рэжым дня ў дзяцей і дарослых, захаванне рэпрадукцыйнага здароўя ў мужчын і жанчын, планаванне і падры'хтоўка да цяжарнасці, лекавыя прэпараты і прышчэпкі для дзяцей і іншыя тэмы.

10 лютага пачынаецца цыкл сустрэч "Як захаваць здароўе сям'і"

Сямейны цэнтр «Рамонак» Свята-Іаана-Прадцечанскага храма г.Гродна пачынае цыкл сустрэч «Азбука здароўя. Як захаваць здароўе сям'і» і «Стварэнне псіхаэмацыйнага камфорту ў сям'і з дапамогай найпрасцейшых навыкаў дызайну».

Сустрэчы будуць праходзіць у царкоўна-прахадскім комплексе Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царквы, вул.Каложа, 10.

Чакаем  вас кожны панядзелак, пачынаючы з 10 лютага, а 18.30.

Даведкі па тэл.: +375 29 2805088

Віншуем настаяцеля з юбілеем!

З пачуццём асаблівай сардэчнай цеплыні віншуем настаяцеля Свята-Барыса-Глебскага Каложскага храма айца Аляксандра Балоннікава з юбілеем!

Прыхаджане і братчыкі Каложы шчыра зычаць айцу Аляксандру і яго сям'і дапамогі Божай, жыццёвых сіл, цярплівасці, поспехаў ва ўсіх справах у славу Святой Царквы, а таксама моцнага здароўя.

Бацюшка Аляксандр, няхай гэты дзень, калі адзначаецца памяць іконы Маці Божай "Радасць" і "Суцяшэнне", з'явіцца сімвалам таго, што менавіта радасць будзе спадарожнікам на жыццёвым шляху Вам і Вашай сям'і, а Ваша пастырская праца будзе суцяшэннем для ўсіх, хто прыйдзе да Вас за дапамогай.

Няхай ахоўвае Вас Гасподзь!

Аповед 4. Каложскі манастыр. Пачатак

Дарагія наведвальнікі сайта kalozha.by! Замест абяцаных двух тыдняў новага гістарычнага аповеду прыйшлося чакаць амаль два месяцы – жыццё ўнесла свае карэктывы ў нашыя планы. Аднак сёння мы рады прадставіць вам новы аповед.

Уявіце, што ўся гісторыя манастыра пры Каложскім храме запісана ў старажытным рукапісным манускрыпце. На яго старонках згадваюцца сумныя і радасныя падзеі, перасякаюцца лёсы многіх людзей. Але гэтая кніга пакрылася тоўстым слоем пылу - вось ужо амаль сто гадоў , як у ёй не з'яўляюцца новыя запісы – у 1915 годзе Свята-Барыса-Глебскі мужчынскі манастыр спыніў сваё існаванне. А за сваю шматвяковую гісторыю манастыру ёсць што распавесці людзям, якія не абыякавыя да гісторыі сваёй Айчыны. «Хто ж і калі зноў пагартае пажоўклыя старонкі манастырскага летапісу, так даўно адданага забыццю?» – магчыма, здзівіцца чытач. А гэтай асобай будзе той, хто ... цяпер чытае гэтыя радкі. Што ж, дакранемся да гісторыі?

У царкве Каложскай іконы Божай Маці адбыўся малебен, прысвечаны пачатку марафону «Каложа: галасы Жывой гісторыі»

Малебен на пачатак культурна-гістарычнага марафонуМалебен на пачатак культурна-гістарычнага марафону25 студзеня ў дамавой царкве Каложскай іконы Божай Маці адбыўся малебен, прысвечаны пачатку культурна-гістарычнага марафону «Каложа: галасы Жывой гісторыі». На ім прысутнічалі студэнты і супрацоўнікі Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У  канцы богаслужэння Каложскія святары дабраславілі на добры пачатак сумеснай справы акрапленнем святой вадой усіх, хто маліўся.

Пасля малебна сустрэча працягнулася ў трапезнай зале прыхадскога дома, на якой было аб'яўлена аб конкурсе ідэй «Як захаваць Каложу нашчадкам». Удзельнікам марафону «Каложа: галасы Жывой гісторыі» прапануецца распрацаваць і прадставіць сваё бачанне аднаўлення і захавання старажытнай Каложскай царквы.

Адбылося адкрыццё фотавыставы і выставы старажытных кніг

У межах марафона «Каложа: галасы Жывой гісторыі» у музеі ГрДУ адкрыліся фотавыстава і выстава рэдкіх рукапісных і старажытнадрукаваных кніг са збору царкоўна-археалагічнага музея Каложскай царквы.

Падрабязней на сайце музея гісторыі ГрДУ.

Адкрыццё марафона «Каложа: галасы Жывой гісторыі»

Перагудаў А.А.Перагудаў А.А.У межах студэнцкага культурна-гістарычнага марафона «Каложа: галасы Жывой гісторыі» 24 студзеня 2014 года а 12:30 у Гродзенскім дзяржаўным універсітэце імя Янкі Купалы ў галерэі «UNIVERSUM» па адрасе вул. Ажэшкі, 22 (2-гі паверх) адбудзецца адкрыццё фотавыставы. Аўтары фотавыставы - прыхаджане Каложскай царквы студэнт 2-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Перагудаў Аляксандр Аляксандравіч і Перагудаў Аляксандр Вітальевіч.Арцюх А.М.Арцюх А.М.

Таксама ў гэты дзень а 13:10 у музеі гісторыі ГрДУ адкрываецца выстава рэдкіх рукапісных і старадукаваных кніг са збору царкоўна-археалагічнага музея Каложскай царквы. Экскурсію правядзе братчык Свята-Барыса-Глебскага брацтва студэнт 2-га курса факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Арцюх Антон Мікалаевіч.

Марафон «Каложа: галасы Жывой гісторыі»

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква і Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі купалы абвяшчаюць аб пачатку марафона «Каложа: галасы Жывой гісторыі». Праграма марафона накіравана на рэалізацыю цыкла мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў межах:

  • штогадовай акцыі «Культурная сталіца» («Гродна – культурная сталіца», 2014);
  • Года Гасціннасці (2014);
  • Праграмы супрацоўніцтва паміж Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь і Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2011-2014 гг;
  • Праграмы мерапрыемстваў па ўзаемадзеянні ўстановы адукацыі «Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы» з Беларускай Праваслаўнай Царквой на 2011-2014 гг.;
  • культурна-гістарычнага праекту «Жывая гісторыя»

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)