Семінар на тэму: «1025-годдзе Хрышчэння Русі»

Музей гісторыі рэлігійМузей гісторыі рэлігій12 лістапада 2013г. святар Барыса-Глебскай Каложскай царквы протаіерэй Георгій Рой узяў удзел у семінары намеснікаў дырэктараў па выхаваўчай працы школ Кастрычніцкага раёна г.Гродна на тэму: «1025-годдзе Хрышчэння Русі». Семінар быў арганізаваны Аддзелам адукацыі Кастрычніцкага раёна сумесна з дзяржаўным Музеем гісторыі рэлігій г.Гродна. Сустрэча педагогаў-выхавацеляў праходзіла ў актавай залі музея. Удзельнікаў семінара вітала дырэктарка музея Карнілава Людміла Аляксандраўна і галоўная метадыстка Аддзела адукацыі Кастрычніцкага раёна Бандарчук Алена Яўгеньеўна.

Затым перад удзельнікамі семінара выступіў протаіерэй Георгій Рой з дакладам на тэму: «Хрышчэнне Русі. Актуальныя пытанні». У сваім выступе святар разгледзеў тыя пытанні, якія звязаны з падзеяй Хрышчэння Русі, якія часта робяцца прадметам гістарычных і ідэалагічных дыскусій. Затым з дакладам аб магчымых формах супрацоўніцтва паміж музеем і школамі г.Гродна выступіў намеснік дырэктара Музея гісторыі рэлігій Рыбак Алег Аляксандравіч.

orthos.org

У Каложы ўшанавалі памяць ахвяраў камунізму

Паніхіда па закатаваных камуністамі ахвярах у Каложскай царквеПаніхіда па закатаваных камуністамі ахвярах у Каложскай царкве7 лістапада ў Барыса-Глебскай царкве г.Гродна адбылася літургія і паніхіда ў памяць тых, хто быў закатаваны камуністамі. Справіў набажэнства  протаіерэй Георгій Рой.

Па заканчэнні літургіі а.Георгій адзначыў, што гэты дзень пазначаны ў дзяржаўным каляндары як свята Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі. Аднак хрысціяне не павінны святкаваць яго, бо гэта свята забойцаў. Камуністы нішчылі храмы, высылалі на катаргу, забівалі і катавалі ў лагерах лепшых прадстаўнікоў не толькі беларускага, але і іншых народаў: святароў, навукоўцаў, афіцэраў, звычайных рабочых і сялян – усіх, каго лічылі ворагамі савецкага народа. І сёння недарэчным з’яўляецца ўшанаванне памяці Леніна, Дзяржынскага, Урыцкага і іншых камуністаў, тым больш называць у іх гонар вуліцы.

Інга Мармыш

Змяненні ў раскладзе богаслужэнняў

Прыхадскі дом з храмам Каложскай іконы Божай МаціПрыхадскі дом з храмам Каложскай іконы Божай МаціШаноўныя сябры, браты і сёстры!

У сувязі з надыходам халоднага перыяду года амаль усе богаслужэнні на нашым прыходзе будуць адбывацца ў цёплым дамавым храме Каложскай іконы Божай Маці, які знаходзіцца ў будынку царкоўна-прыхадскога комплексу.

Па нядзелях будуць адпраўляцца дзве Бажэственныя Літургіі:

  • а 8:45 – у храме Каложскай іконы Божай Маці (пачатак малітваў перад споведзю - а 8:15);
  • а 10:00 - у старадаўняй Каложы (пачатак малітваў перад споведзю - а 9:15);.

Малебны з акафістамі, якія звычайна адбываюцца а 17:00 па серадах і пятніцах, будуць адпраўляцца ў дамавым храме Каложскай іконы Божай Маці таксама і ў іншыя дні згодна з раскладам.

Для жадаючых маліцца на роднай мове добрая навіна. Акрамя кожнай першай нядзелі месяца Бажэственныя Літургіі па-беларуску будуць адпраўляцца таксама і кожную суботу.

Хросны ход з Барысаглебскай царквы ў зімовы храм Каложскай іконы Божай Маці

З надыходам халодных восеньскіх дзён мураваная Каложа без штучнага ацяплення паступова робіць богаслужэнні для прыхаджан і святароў сапраўдным выпрабаваннем. Узімку такія выпрабаванні для некаторых могуць стаць неадольнымі. Для cтарэнькіх людзей, дзетак, хворых халодная падлога і паўтарагадзінная служба ў такіх умовах - паняцці несумяшчальныя.

Каб не перапыняць прыхадскога жыцця, а таксама для аднаўлення храмавага жыцця ў дамавой царкве 3 лістапада адбыўся Хросны ход. Пасля Бажэственнай Літургіі святары Каложы і вернікі ўрачыста прайшлі да прыхадскога дома і адправілі малебен у храме Каложскай іконы Божай Маці.

З гэтага дня амаль ўсе службы акрамя акафістаў па серадах і пятніцах будуць адбывацца ў цёплым храме.

Як сказаў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў: "Няхай гэты храм напаўняецца не толькі цеплынёй сістэмы ацяплення, але, самае галоўнае, і цеплынёй нашых сэрцаў і нашых малітваў!"

Гістарычныя аповеды. Аповед першы. Будаўніцтва храма

Горадзен у ХІІ ст.Горадзен у ХІІ ст.Каложская царква – гонар яе жыхароў і сапраўдны сімвал Гародні. Каложскі парк - улюбёнае месца адпачынку многіх пакаленняў гараджан, а кожны гарадзенец лічыць сваім абавязкам паказаць Свята-Барыса-Глебскую (Каложскую) царкву гасцям горада. А вось ведаюць пра яе, на жаль, няшмат. Большасць навуковых артыкулаў і манаграфій, прысвечаных Каложскаму храму, напісаныя сухой і нуднай мовай, цяжказразумелай абсалютнай большасці чытачоў, акрамя, зразумела, гісторыкаў і архітэктараў. Ёсць, канешне, і артыкулы, напісаныя жывой мовай, але гістарычных фактаў ім, відавочна, не хапае... А колькі міфаў стварылася цягам стагоддзяў!

Таму прапануем Вашай увазе цыкл невялічкіх гістарычных аповедаў пра Каложскі храм (і не толькі), напісаных простай мовай, якія распавядуць гарадзенцам і гасцям Гародні шмат цікавага і незвычайнага пра гэту гарадзенскую святыню.

Сёння прапануем пазнаёміцца з гісторыяй будаўніцтва царквы і таямніцамі вакол яе.

У Барысаглебскі храм дастаўлена ікона святой праведнай Ганны

 

Ікона святой праведнай ГанныІкона святой праведнай ГанныУ суботу, 25-га кастрычніка, да ўсяночнага трывання ў наш храм была прынесена са святой гары Афон ікона святой праведнай Ганны, маці Прасвятой Дзевы Марыі. А алеепамазанне адбывалася асвечаным алеем ад мошчаў святой праведнай Ганны, святога вялікамучаніка Панцеляймона і іконы Божай Маці “Скорапаслушніца”. Усе гэтыя святыні даставіў у наш храм настаяцель прыхода протаіерэй Аляксандр з апошняга свайго паломніцтва ў афонскую манаскую рэспубліку.

Каля Каложскай царквы знойдзены камень з крыжом

Вянчанне ў Каложскім храме

У Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве таінства Вянчання адпраўляецца:

  • Пасля суразмовы са свяшчэннаслужыцелем асоб, якія бяруць шлюб. На суразмову прыходзяць загадзя да даты Вянчання. Запіс на таінства Вянчання праводзіцца падчас суразмовы.
  • Загадзя, за 1-2 тыдні, асобы, якія бяруць шлюб, павінны прыступіць да таінстваў Споведзі і Прычасця.
  • Таксама павінны ведаць на памяць малітвы «Сімвал веры» і «Ойча наш», мець на сабе нацельны крыжык.

У выпадку змешанага шлюбу, тыя, хто бярэцца шлюбам, мусяць прад'явіць пісьменнае абавязацельства аб хрышчэнні і выхаванні дзяцей, народжаных у гэтым шлюбе, у Праваслаўі.

Суразмова па пытаннях Вянчання праходзіць:

  • Субота – 19.00
  • Нядзеля – 18.00

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)