Расклад богаслужэнняў у Каложскім прыходзе на Ражджаство Хрыстова

У святочны перыяд службы ў нашым прыходзе будуць адбывацца па наступным раскладзе:

Панядзелак 06 студзеня 2020 года (Навячэр'е Ражджаства Хрыстовага / Куцця):

  • 09:00 - Бажэственная Літургія
  • 17:00 - Усяночнае трыванне
  • 23:30 - Споведзь і начная Бажэственная Літургія

Аўторак 07 студзеня 2020 года (Ражджаство Хрыстова):

  • 09:00 - Бажэственная Літургія
  • 15:30 - Вячэрняе богаслужэнне

Серада 08 студзеня 2020 года (Сабор Прасвятой Багародзіцы):

  • 09:00 - Бажэственная Літургія

3 студзеня ў нашым прыходзе адбудзецца Сабораванне

Падчас Ражджэственскага посту 03 студзеня, у пятніцу, у храме Каложскай іконы Божай Маці адбудзецца Таінства Саборавання.

У 17.00 пачатак споведзі для тых, хто будзе саборавацца.

Святыя Барысе и Глебе, маліце Бога за нас!

Як пладавітага вінаграду, вы — парасткі дабрадзейнасцяў, Нябесны дождж Хрыстоў прынялі, вытачаючы Айчыне сваёй струмень Праваслаўя, Барыс слаўны з адважным Глебам; разам вы маліцеся Госпаду захаваць горад і людзей, і паспрыяць у змаганні супраць ворагаў, і падаць душам нашым вялікую міласць.

Заззяла сёння слаўная памяць ваша, высакародныя страстацерпцы Хрыстовы Раман і Давід, склікаючы нас да ўсхвалення Хрыста Бога нашага. Таму, звяртаючыся да ракі з мошчамі вашымі, ацалення дар прымаем па малітвах вашых, святыя, бо вы — бажэственныя ўрачы.

Каложская царква

Свята-Барыса-Глебская Каложская царква – архітэктурная жамчужына старадаўняга Гродна, унікальны помнік старажытнага праваслаўнага дойлідства XII стагоддзя ў Беларусі і ўсёй Усходняй Еўропе.  Пабудаваная на паўночным захадзе Старажытнай Русі, Каложская царква не падобная ні на адзін храм у свеце. Праваслаўная святыня, гісторыя якой налічвае ўжо дзевяць стагоддзяў, уключана ў папярэдні спіс аб’ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

У Гродна ў абноўлены храм унеслі гістарычны спіс цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці

У Гродна праз стагоддзе вярнуўся гістарычны спіс унікальнай іконы Прасвятой Багародзіцы. Сёння яго ўрачыста ўнеслі ў Каложскую царкву, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Для іконы створаны ківот з дубу: яна будзе ў храме стала.

"Здабыццё адбылося ў час сканчэння асноўнага этапу рамонту храма. Мы ўсе ўспрымаем гэта як вяртанне святыні ў абноўлены храм. Гэта знак таго, што рамонт быў зроблены своечасова і слушна", - адзначыў настаяцель Каложскай царквы протаіерэй Аляксандр Балоннікаў.

Са светлым Хрыстовым Уваскрасеннем!

Вербная нядзеля ў нашым прыходзе

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)