Пытанні святару

Дарагія браты і сёстры! Радыя паведаміць Вам, што на сайце запрацаваў новы раздзел «Пытанні святару». Протаіерэй Георгій Рой, настаяцель прыхода Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы, пастараецца даць Вам адказы на пытанні, якія Вас цікавяць.

У Каложскую царкву прызначаны новы настаяцель

Протаіерэй Георгій РойПротаіерэй Георгій Рой9-га сакавіка 2013 года вячэрнее богаслужэнне ў дамавым храме Каложскага абраза Божай Маці было асаблівым. Гэта было апошняе богаслужэнне з удзелам настаяцеля Свята-Барыса-Глебскага прыходу іерэя Уладзіміра Барысевіча. 7-га сакавіка 2013 года сваім Указам архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій перавёў айца Уладзіміра з пасады настаяцеля Каложскай царквы на служэнне ў Свята-Пакроўскі сабор г.Гродна. У вячэрняй службе прыняў удзел новы выконваючы абавязкі настаяцеля Каложскага прыходу – протаіерэй Георгій Рой.

Асвячэнне прыёмнага аддзялення 1-й гарадской клінічнай бальніцы

«Шануй урача гонарам пры патрэбе ў ім, бо Гасподзь стварыў яго»

(Сір. 38;1).

«Дзеля таго Ён і даў людзям веды, каб праслаўлялі Яго ў цудных справах Яго: імі ён лечыць і знішчае хваробу яго»

(Сір. 38; 6–7).

Наведванне бальнічнага стацыянара 1-й гарадской клінічнай бальніцы г.Гродна ажыццяўляецца свяшчэннаслужыцелямі Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы два раза на тыдзень: аўторак – пропаведзь, адпраўленне малебна за хворых, ялеепамазанне; чацвер – пропаведзь, споведзь і прычасце хворых.

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс «Каложскае святло»

Свята-Барыса-Глебская (Каложская) царква г. Гродна

1 сакавіка 2013 г. – 26 мая 2013 г.

абвяшчае

Міжнародны літаратурна-мастацкі конкурс

«Каложскае святло»


Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца вучнёўская і студэнцкая моладзь Рэспублікі Беларусь і іншых краін, якая падзяляе хрысціянскія ідэалы і перакананні, а таксама ўсе, хто адчувае духоўную, творчую сувязь са Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквою.

Начная літургія

9 лютага 2013 архіепіскап Арцемій узначаліў начное «моладзевае» богаслужэнне ў Каложскай царкве. У межах праваслаўнага моладзевага міжнароднага фестывалю «Браты - зімой 2013», месцам правядзення якога ў гэтым годзе выбраны беларускі горад Гродна, архіепіскап Гродзенскі і Ваўкавыскі Арцемій адправіў начную Бажэственную літургію ў Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царкве г.Гродна.

Сустрэча з філолагамі

23 студзеня на кафедры польскай філалогіі Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы адбылося паседжанне, у якім прыняў удзел настаяцель Свята-Барыса-Глебскай (Каложскай) царквы іерэй Уладзімір Барысевіч.

На гэтай сустрэчы айцец Уладзімір прывітаў і павіншаваў выкладчыцкую карпарацыю з Навалеццем і вялікім святам Богаяўлення.

Благословенная Коложа

Благословенная Коложа

Прекрасная моя Коложа!
Неповторимый облик твой.
Невидимо ты изливаешь
Свет благостный и чистый свой.

Всех умиляешь, удивляешь,
Своею дивной красотой,
И хочется порой погладить
Твой каждый камушек святой!

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)