Адбылося перапахаванне парэшткаў, знойдзенных каля Каложскай царквы

27 чэрвеня на цвінтары ля старажытнай Каложскай Свята-Барыса-Глебскай царквы адбылося пахаванне парэшткаў, якія былі знойдзены ля муроў храма падчас работ па добраўпарадкаванні тэрыторыі.

Усе адшуканыя парэшткі былі даследаваны антраполагам Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, а таксама прайшлі судмедэкспертызу. Па заключэнні навукоўцаў усе парэшткі належаць асобам мужчынскага полу, што адпавядае здагадцы аб тым, што вакол Каложскай царквы былі пахаваныя манахі мужчынскага манастыра, які тут існаваў.

Настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і протадыякан Уладзімір Юзва справілі праваслаўны чын пахавання, пасля якога парэшткі былі аддадзены зямлі.

17 чэрвеня 2018 года адбыўся штогадовы Хрэсны ход у гонар Сабору Ўсіх Беларускіх святых

Памолімся аб спачыне душы нашага брата ў Хрысце Андрэя

У суботу адышоў да Госпада наш брат у Хрысце калажанін званар Андрэй. Ад гэтага часу біццё званоў у нашай царкве будзе нагадваць нам аб ім і заклікаць да малітвы аб спачыне ягонай душы!

У панядзелак 11 чэрвеня а 11:00 у Свята-Барыса-Глебскім прыходзе адбудзецца адпяванне раба Божага Андрэя.

27 мая - свята ў гонар цудатворнай Каложскай іконы Божае Маці


Сёння заззяла Найбеззаганнейшай Дзевы свята ў гонар цудатворнай Каложскай іконы, што ў межах слаўнага места Гарадзенскага была яўлена і здаўна цуды і міласці незлічоныя тут вытачае ўсім, хто прыходзіць пад Яе ўладарнае покрыва.

У прыходзе адбылася чарговая працоўная нарада

4 мая 2018 года прыход святых мучанікаў дабраверных князёў Барыса і Глеба з працоўным візітам наведалі старшыня Гродзенскага аблвыканкама Краўцоў Уладзімір Васільевіч і старшыня Гродзенскага гарвыканкама Гой Мячыслаў Браніслававіч.

Падчас сустрэчы настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў і адказныя асобы азнаёмілі кіраўнікоў вобласці і горада з ходам работ па добраўпарадкаванні знешняга і ўнутранага вобліку храма і прылеглай тэрыторыі.

Пасля агляду храма адбылася нарада, на якой былі вызначаны прыярытэтныя дзеянні і тэрміны выканання работ.

ХРЫСТОС УВАСКРЭС!

ПАСХАЛЬНАЯ РАДОСТЬ

ПАСХАЛЬНОЮ РАДОСТЬЮ, Боже, покрой,
Уставшей душе даруй мир и покой,
Покрой тех, кто молится тайно о нас,
Кто тяжко болеет, кто в скорби сейчас,

Кто служит с любовью и предан Тебе,
Всех тех, кто сочувствует ближним в беде.
Покрой матерей, стариков и детей –
ПАСХАЛЬНОЮ РАДОСТЬЮ всех их согрей.

Раба Божия Елена Екимова,
Гродно ПАСХА 2018

Кнігарня прыхода папоўнілася праваслаўнай літаратурай для сямейнага чытання

Пасля семінара для настаўнікаў нядзельных школ Годзенскай епархіі і прэзентацыі сваёй кнігі «Священная история: от Адама до меня» дыяканам Іліём Кокіным, якія прайшлі ў Каложскім прыходзе, кнігарня прыхода папоўнілася свежай літаратурай для дзяцей і сямейнага чытання.  Друкаваная прадукцыя выстаўлена для азнаямлення ў царкоўна-прыходскім комплексе. Запрашаем наведаць кнігарню.

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Падпіска на вершы Л.Геніюш

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)