Свет дабрыні з-пад вокладкі

Дзень праваслаўнай кнігі прайшоў у Свята-Барыса-Глебскім прыходзе. Загадчыца дзіцячага філіяла гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Вольга Аляксандраўна Арлюк прадставіла навучэнцам нядзельнай школы агляд праваслаўнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў пад назвай "Свет дабрыні з-пад вокладкі".

7 красавіка - дзень спачыну беларускай паэткі Ларысы Антонаўны Геніюш

Сёння, 7 красавіка, вялікае хрысціянскае свята - Благавешчанне Найсвяцейшай Багародзіцы.

У гэты дзень Гасподзь прызваў у вечнасць такіх вызнаўцаў веры як патрыярх Ціхан Маскоўскі, які ўзяў у рукі карміла Рускай праваслаўнай царквы ў 1917 годзе, і беларуская паэтка Ларыса Геніюш, якая правяла восем гадоў у савецкіх лагерах.

Адбыўся выпуск вучняў нядзельнай школы пры Свята-Барыса-Глебскай Каложскай царкве

Выпуск нядзельнай школы 2019Выпуск нядзельнай школы 201926 траўня 2019 года адбыўся выпуск вучняў нядзельнай школы пры Каложскай царкве. Пасля падзячнага малебна вучні старэйшай вучэбнай групы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні нядзельнай школы. 25 траўня усе навучэнцы паспяхова здалі выніковыя іспыты

Малебнам і сустрэчай з вучнямі і іх бацькамі пачаўся новы навучальны год у нядзельнай школе

У нядзелю 9 верасня пасля літургіі прайшоў малебен на пачатак заняткаў у нядзельнай школе. Пасле малебну адбыўся сход для вучняў нядзельнай школы і іх бацькоў, на якім настаўнікі прывіталі усіх, павіншавалі з пачаткам заняткаў, агучылі асноўныя арганізацыйныя пытанні і акрэслілі планы на навучальны год.

У нядзельнай школе адбыўся чарговы выпуск

Выпуск-2018Выпуск-201820 мая 2018 года ў дзень Жыровіцкай іконы Божае Маці пасля ранняй літургіі ў дамовай царкве прыходскага комплексу Свята-Барыса-Глебскага Каложскага прыхода адбылося віншаванне вучняў нядзельнай школы у сувязі з заканчэннем імі курсу навучання. Настаяцель протаіярэй Аляксандр Балоннікаў прывітаў выпускнікоў, пажадаў ім, каб адукацыя, якую яны атрымлівалі ў гэтых сценах, не была толькі этапам у іх жыцці, а зрабилася крыніцай сапраўдных хрысціянскіх спраў. Таксама айцец Аляксандр падкрэсліў тыя абставіны, што некаторыя з вучняў палюбілі богаслужэнне і стараліся прымаць у іх актыўны ўдзел.

Выпускнікі нядзельнай школы атрымалі пасведчанні аб заканчэнні і невялікія падарункі, а ў сваю чаргу выканалі для прыхаджанаў песню аб школе.

Вучні нядзельнай школы здалі выніковы іспыт

13 мая 2018 года вучні нядзельнай школы здалі выніковы іспыт. Пасля Бажэственнай літургіі вучні падмацаваліся ў прыходскай трапезнай, і з малітвай прыступілі да свайго апошняга задання ў Каложскай alma mater.

У Каложскім прыходзе прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі

11 лістапада 2017 года на базе нядзельнай школы Свята-Барыса-Глебскага прыхода г.Гродна прайшло паседжанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў нядзельных школ Гродзенскай епархіі на тэму «Навамучанікі, вызнаўцы Беларускай Праваслаўнай Царквы». Мэта гэтага занятку: паказаць розныя формы працы з вучнямі нядзельных школ.

Малебен на пачатак навучальнага года для навучэнцаў нядзельнай школы

10 верасня 2017 года пасля ранняй Бажэственнай Літургіі ў дамовым храме ў гонар Каложскага абраза Божае Маці царкоўна-прыходскага комплекса прыхода святых мучанікаў князёў Барыса і Глеба г. Гродна адбудзецца малебен на пачатак новага навучальнага года для навучэнцаў нядзельнай школы. Пачатак ранняй Бажэственнай Літургіі - 08:00

Расклад богаслужэнняў

Падаць запіску

Дапамагчы храму

Увайсці

Аўтарызацыя

Імя карыстальніка *
Пароль *
Запомніць мяне

Каложа 360°

Навіны Гродзенскай епархіі

Уваход

Пахвала Каложская

Д/ф "Каложа" (2007 г.)