Свет дабрыні з-пад вокладкі

Дзень праваслаўнай кнігі прайшоў у Свята-Барыса-Глебскім прыходзе. Загадчыца дзіцячага філіяла гродзенскай абласной бібліятэкі імя Яўхіма Карскага Вольга Аляксандраўна Арлюк прадставіла навучэнцам нядзельнай школы агляд праваслаўнай літаратуры для дзяцей і падлеткаў пад назвай "Свет дабрыні з-пад вокладкі".

Прысутныя змаглі бліжэй пазнаёміцца з асобай святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага і з вялізнай падборкай кніг пра славутага сваяка святых Барыса і Глеба. Згадваючы рускіх князёў, не абмінулі і слыннага ваяра Давыда Гарадзенскага, кнігі аб якім можна таксама знайсці ў абласной бібліятэцы.

Вольга Аляксандраўна паспрабавала прыцягнуць увагу дзяцей да чытання, як прыемнага і карыснага баўлення часу, і атрыманне асалоды ад сустрэчы з добрай кніжкай. Бо менавіта час, праведзены з цікавым творам, мае вялізарнае значэнне для адукацыі і інтэлектуальнага развіцця асобы.

Прысутныя на сустрэчы завуч і настаўнікі нядзельнай школы мелі магчымасць пазнаёміцца з літаратурай праваслаўных аўтараў для выкарыстання ў адукацыйным працэсе.

Напрыканцы сустрэчы Вольга Аляксандраўна захапіла дзяцей незвычайнымі ўзорамі выдавецкай дзейнасці. Кнігі-раскладкі, кнігі са схаванымі малюнкамі і іншыя незвычайныя экземпляры выклікалі вялікую цікаўнасць.

На развітанне настаяцель прыхода протаіярэй Аляксандр Балоннікаў падараваў нашай госці Каложкі абраз Божае Маці і кнігу-фотаальбом аб старажытнай Каложы.


Расписание богослужений

Подать записку

Помочь храму

Войти

Авторизация

Имя пользователя *
Пароль *
Запомнить меня

Подписка на стихи Л.Гениюш

Коложа 360°

Новости Гродненской епархии

Вход

Похвала Коложская

Д/Ф "Коложа" (2007 г.)